Юбілейныя даты, значныя падзеі Дубровеншчыны ў 2018 годзе

Дубровно, дубровенский, юбилейные даты

988 год — 1030 гадоў таму назад Кіеўскі князь Уладзімір правёў Народнае Свята хрышчэння Русі, якое адыграла вялікую ролю ў развіцці пісьменнасці, культуры і адукацыі, архіцектуры і жывапісу, маралі.
1393 год — у дароўчай грамаце князя Дзмітрыя Сямёнавіча частка зямель адзначана як “зямля пустая дубровенская”. Першая пісьмовая звестка дае падставу адзначыць у чэрвені 625-гадовы юбілей горада Дуброўна.
1647-1648 гады — у дакуменце таго часу ўпершыню ўпамінаюцца вёскі Азарава, Асташкевічы, Займішча, Казлы, Ляхаўка, Сукіна (Панізоўе).
1798 год — 220 гадоў з дня нараджэння, 1833 год — 185 гадоў з дня смерці ўражэнца горада Дуброўна Аляксандра Іванавіча Казарскага,героя руска-турэцкай вайны (1828-1829 гадоў). Яго імя занесена ў летапіс воінскай славы Расіі і Беларусі.
1878 год — 140 гадоў таму назад на тэрыторыі Дубровеншчыны пракладзены другі шлях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
У 1918 годзе на базе маёнтка Станіславова арганізаваны саўгас, з якім звязаны жыццёвы шлях многіх пакаленняў сельскіх жыхароў. У пачатку 2018 года КУСХП “Першамайскае” адзна¬чыць 100-гадовы юбілей.
Студзень 1918 года — 100 гадоў таму назад у Калужскай вобласці нарадзіўся Іван Аляксандравіч Буканаў. 75 гадоў назад 3 снежня1943 года загінуў пры вызваленні Мала-Савінскага сельскага Савета. Удастоен звання Героя Савецкага Саюза.
7 студзеня 1958 года — створана дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне ДРБУ-108 у г.Дуброўна.
23 лютага 2018 года — адзначаецца 100-годдзе заснавання Узброеных Сіл. Менавіта ў гэтыя дні ў 1918 годзе першыя атрады Чырвонай Арміі паспяхова адбілі наступаючых нямецкіх акупантаў пад Псковам і Нарвай.
20 сакавіка 1938 года — уваходжанне Дубровенскага раёна ў склад утворанай Віцебскай вобласці.
7 красавіка 1943 года — 75 гадоў з дня гібелі ўраджэнца вёскі Асінаўка Івана Аўдзеевіча Авекава, камандзіра эскадрыллі, Героя Савецкага Саюза.
3 ліпеня 1973 года — адкрыцце мемарыяльнага комплексу “Рыленкі”.
12 ліпеня 1938 года — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Капцерава, Героя Сацыялістычнай працы. Памёр у 1976 годзе.
10 жніўня 1928 года — нарадзілася Марыя Дзянісаўна Шабека, былая звяннявая па лёну калгаса “Прагрэс”, узнагароджана ордэнам Леніна ў 1958 годзе.
Восень 1943 года — вызваленне часткі Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Аднаўленне дзейнасці органаў савецкай улады.
6 кастрычніка 1808 года — 210 гадоў з дня нараджэння ў в.Ляды вядомага мастака Сяргея Канстанцінавіча Заранкі.
14 кастрычніка 1928 года — у вёсцы Барадзіно нарадзіўся Сяргей Іванавіч Назараў, акадэмік Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навук Рэспублікі Беларусь, былы рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
29 кастрычніка 1918 года лічыцца днём нараджэння камсамола. У 2018 годзе гэтай маладзежнай арганізацыі, якая праіснавала да 1991 года, спаўняецца 100 год.
11 лістапада 1918 года — 100-годдзе заканчэння 1-й Сусветнай вайны. У гэтай вайне прымалі ўдзел каля 700 дубровенцаў.
18 лютага 1933 года — нарадзілася Аляксандра Лявонцьеўна Шатраўка, заслужаная настаўніца БССР.

Аляксей ГАЎРУЦІКАЎ,
член рэдкалегіі кнігі-хронікі “Пямяць. Дубровенскі раён”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *