Дубровенщина чествовала работников АПК

Дубровно, дубровенский, сельское хозяйство
З нагоды Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адбылося традыцыйнае раённае свята, на якое былі запрошаны лепшыя прадстаўнікі сельгасвытворчасці Дубровеншчыны.
Галоўныя словы ўдзячнасці ў адрас працаўнікой сяла прагучалі ў гэты дзень ад старшыні Дубровенскага райвыканкама Алега Лындзіна. Прысутныя вельмі ўважліва слухалі аналіз тых лічбаў, з якімі прыйшлі да заканчэння сельскагаспадарчага года прадпрыемствы раёна. Алег Лындзін асабліва падкрэсліў, што поспех дубровенскіх земляробаў — гэта вынік падтрымкі, якую аказвае дзяржава весцы.
Так, за 10 месяцаў бягучага года на развіццё сельскай гаспадаркі раёна з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 4,5 млн. рублёў. Штогод абнаўляецца машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У бягучым годзе набыты два збожжаўборачныя камбайны, два энерганасычаныя трактары, 16 касілак, прэс-падборшчыкі, сеялкі, пасяўныя агрэгаты. Аснашчэнне сельгаспрадпрыемстваў новай тэхнікай спрыяе зніжэнню выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, павялічэнню прадукцыйнасці працы, паляпшэнню ўмоў працы механізатараў.
Дубровенцы добрасумленна адпрацоўваюць укладаемыя сродкі — наш раён з’яўляецца адным з асноўных валаўтваральных рэгіёнаў Віцебшчыны, адзначыў Алег Лындзін.
На свяце не толькі падводзіліся вынікі, але і аналізавалі, што зроблена, каб наступны год не толькі замацаваў, але і перавысіў сёлетні поспех.
—Вялікі аб’ём выкананы пад ураджай 2018 года. Закуплена 200 тон элітнага насення. Выкананы работы па сяўбе азімых культур у поўным аб’ёме.
У працэнтных суадносінах каля 20-ці працэнтаў азімых засеяна насеннем элітных гатункаў, 60 працэнтаў — насеннем 1-й рэпрадукцыі, — паведаміў старшыня райвыканкама. — Зачын на новы сельскагаспадарчы год ужо зроблены, цяпер галоўнае не спыняцца на дасягнутым, працаваць над паляпшэннем якасці агранамічных прыёмаў, выконваць тэхналогію сельскагаспадарчай вытворчасці. Галоўнае для сельскагаспадарчай галіны — гэта прыбытковасць і рэнтабельнасць.
Шчырыя словы ў адрас працаўнікоў вескі прагучалі ад Аляксандра Хрыстафорава, начальніка камітэта па труду, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абалвыканкама. Ен падкрэсліў, што нельга спыняцца на дасягнутым — трэба ісці наперад. Там яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, а пастаянны рух наперад робіць жыццё цікавым і напоўненным.
Аляксандр Хрыстафораў уручыў узнагароды Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандру Карнееву, першаму намесніку старшыні Дубровенскага райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадарцы і харчавання Дубровенскага райвыканкама, Мікалаю Селіханаву, кіраўніку КУСГП “Першамайскае”, Наталлі Шэндрык, галоўнаму аграному ААТ “Якубава-Агра”.
З добрымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных Ігар Левянкоў, начальнік землеўпарадкавальнай службы Віцебскага аблвыканкама. Ён уручыў граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Курпатаву і Ларысе Груца (ААТ “Усход-Чырына“), Уладзіміру Мінькову і Віталю Карманаву (ААТ “Якубава-Агра“), Валянціне Радзько (ААТ “Праўда-С“), Ганне Аўдзеенка (КУСГП імя Чарняхоўскага).
Мікалай Мартынаў, генеральны дырэктар холдынга “Марка”, павіншаваў жыхароў Дубровеншчыны ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён прызнаўся, што заўсёды памятае, што Дубровеншчына яго малая радзіма і пільна сочыць за поспехамі землякоў. Мікалай Мартынаў адзначыў, што працоўныя перамогі гэтага года павінны стаць пачаткам новага по¬спеху, каб наша працавітая, перспектыўная, а галоўнае, мірная краіна набірала моц, а яе жыхары — дабрабыт.
Затым пачалася цырымонія ўзнагароджвання тых працаўнікоў, хто сваёй добрасумленнай працай дабіўся значных паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці.
26 разоў падымаліся на сцэну прадстаўнікі ААТ “Праўда-С”, калектыву, які стаў безумоўным лідарам гэтага года. Прадстаўнічай былі дэлегацыі КУСГП “Прыдняпроў¬скі”, імя Чарняхоўскага, СГФ імя Смірнова, ААТ “Каманіна”, “Якубава-Агра”, “Усход-Чырына” і “Баброва-Агра”.
Анатоль Басянкоў, дырэктар ААТ “Дубровенскі льнозавод”, падзякаваў сельгаспрадпрыемствам-партнёрам, якія дапа¬маглі вырасціць і сабраць рэкордны ўраджай лёну. З падарункамі і добрымі словамі звярнуліся да ўдзельнікаў свята і прадстаўнікі Дубровенскага райпа.
Супрацоўнікі раённага Дома культуры падрыхтавалі да свята цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, дзе знайшлося месца і праўдзе жыцця, і трапнаму гумару, і словам падзякі.
Сельскагаспадарчы год завяршыўся, але не спыняецца праца вяскоўцаў. Ужо зараз яны клапоцяцца аб новым ураджаі, аб хлебе штодзённым. Няхай гэтыя клопаты будуць прыемнымі, вынік чаканым, а надвор’е і настрой толькі добрым.
Алена КАРСАКОВА. Фото аўтара.

  • Дубровно, дубровенский, сельское хозяйство

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *