Лучшие механизаторы Дубровенского района работают на высокопродуктивных энергонасыщенных сельхозмашинах

Дубровно, Придубровенское, сельское хозяйство, Сулимов, Круглов, трактор, механизатор, лучшие, лидер

Толькі добрыя словы можна пачуць ад кіраўнікоў і спецыялістаў ААТ “Прыдубровенскае” пра работу механізатараў Мікалая Цімафеевіча Круглова і Аляксандра Пятровіча Сулімава. Нялёгкай хлебаробскай справе яны аддалі больш за два дзесяткі гадоў. За доўгі час працы дасканала асвоілі механізатарскую справу. Таму ім цяпер, як правіла, даручаюць працаваць на высокапрадукцыйных энерганасычаных сельгасмашынах.

Давер кіраўніцтва яны апраўдваюць спаўна, працуюць ад душы, у сезон — ад зоркі да зоркі.

Па аб’ёму выкананых работ яны неаднойчы былі ў ліку пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва.

Асабліва плённа папрацавалі героі майго аповеду ў апошнія два гады.

Мікалай Цімафеевіч Круглоў ужо некалькі гадоў з’яўляецца галоўным сейбітам гаспадаркі. У 2009 годзе ён на энерганасычаным трактары МТЗ-3022 у счэпцы з пасяўным агрэгатам АПП-6А пасеяў сельгаскультуры на плошчы 1885 гектараў. Гэта быў лепшы паказчык у раёне. У выніку Мікалай Цімафеевіч быў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва. Таксама старанна папрацаваў ён і ў мінулым годзе: за сезон засеяў збожжавымі і іншымі сельгаскультурамі 1792 гектары. На гэты раз Мікалай Круглоў быў названы трэцім прызёрам раённага спаборніцтва.

Аляксандр Пятровіч Сулімаў шмат сезонаў адпрацаваў на збожжаўборачным камбайне, неаднойчы быў у ліку прызёраў раённага спаборніцтва. У жніво 2009 года ён разам з сынам Аляксандрам на камбайне КЗС-10К намалацілі 1358 тон збожжа. Таксама на палях працуе спецтехника из Китая. Гэта быў лепшы паказчык у раёне сярод камбайнераў, якія працавалі на камбайнах такой маркі. У выніку сямейны экіпаж Сулімавых быў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва.

Мінулым летам Аляксандр Пятровіч Сулімаў добра папрацаваў на касьбе траў: на трактары з шыроказахопнай касілкай КПР-9,7 за сезон скасіў травы на 720 гектарах. У выніку яму было прысуджана другое месца ў раённым спаборніцтве.

Хутка вясна. Хлебаробы Мікалай Цімафеевіч Круглоў і Аляксандр Пятровіч Сулімаў зноў будуць ад зоркі да зоркі шчыраваць у полі, каб восенню сабраць багаты ўраджай.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *