Механизатор Дубровенщины, повышай квалификацию!

Дубровно, тарктор, механизатор, курсы повышения квалификации, энергонасыщенные сельхозмашины

З 20 снежня мінулага года ў прафесійным тэхнічным ліцэі дзейнічаюць курсы па перападрыхтоўцы трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці для работы на сучасных сельгасмашынах — энерганасычаных трактарах, камбайнах, пагрузчыках. Вучоба будзе працягвацца два з паловай месяцы і закончыцца 3 сакавіка.

Механізатарам, якія скончаць курсы перападрыхтоўкі, у вадзіцельскія пасведчанні будуць прастаўлены новыя катэгорыі “В”, “Д” і “F”, якія даюць магчымасць працаваць на сучасных энерганасычаных трактарах МТЗ-2522, МТЗ-3022, збожжаўборачных камбайнах розных мадыфікацый вытворчасці ВА “Гомсельмаш” і “Лідсельмаш”, пагрузчыках “Амкадор” і трактарных экскаватарах, ці, лепш сказаць, практычна на ўсіх відах сельгасмашын, якія выкарыстоўваюцца ў сельгаспрад-прыемствах раёна.

Як паведаміла загадчык аддзялення падрыхтоўкі кадраў прафтэхліцэя Ірына Мікалаеўна Вашацькова, у гэтыя дні на курсах перападрыхтоўкі займаюцца 25 чалавек.

Шэсць механізатараў з адкрытага акцыянеранага таварыства “Прыдубровенскае” павышаюць сваю кваліфікацыю, па пяць — з ААТ “Аграбудскае” і ААТ “Дубровенскі льнозавод”, чатыры — з ААТ “Баброва-Агра”, два — з ААТ “Усход-Чырына” і па аднаму — з ААТ “Рэдзькі” і прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Па словах Ірыны Мікалаеўны Вашацьковай, большасць слухачоў курсаў рэгулярна наведваюць заняткі і належным чынам павышаюць сваю прафесійную кваліфікацыю. Але бывае і такое, што некаторыя механізатары прапускаюць заняткі. Часцей за ўсё ў ліку прапусціўшых заняткі работнікі ААТ “Прыдубровенскае” і “Аграбудскае”. Але па запэўніванню механізатараў, яны робяць гэта не па ўласнай ініцыятыве, а з-за неадкладнай вытворчай неабходнасці.

З інфармацыі Ірыны Мікалаеўны Вашацьковай вынікае, што курсы павышэння кваліфікацыі наведваюць механізатары толькі з пяці гаспадарак, хаця новыя трактары, камбайны і пагрузчыкі маюць усе без выключэння гаспадаркі. Чаму іншыя сельгаспрадпрыемствы не накіравалі механізатараў на курсы перападрыхтоўкі? Такое пытанне я задаў Ірыне Вашацьковай.

20 механізатараў з сельгаспрадпрыемстваў раёна абучаліся на курсах павышэння кваліфікацыі ў мінулым годзе, — гаворыць Ірына Вашацькова. — Таму ў некаторых гаспадарках, у прыватнасці, у ААТ “Якубава-Агра”, “Герой”, КУСГП “Першамайскае” і шэрагу іншых няма вострай неабходнасці накіроўваць механізатараў на перападрыхтоўку. А вось камунальныя сельгаспрадпрыемствы імя Чарняхоўскага, “Прыдняпроўскі”, ААТ “Гігант-Агра”, “Каманіна” ўжо даўно не пасылалі сваіх механізатараў на курсы павышэння кваліфікацыі ў прафтэхліцэй. Вось кіраўнікам гэтых арганізацый і трэба паклапаціцца аб перападрыхтоўцы кадраў.

Па словах галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара Дзяржтэхнагляду Анатолія Пятровіча Камарова, механізатары, якія не прайшлі перападрыхтоўку на курсах павышэння кваліфікацыі ў прафтэхліцэі, а, значыць, не маюць у вадзіцельскім пасведчанні катэгорый “В”, “Д” і “F”, не маюць права працаваць на новых энерганасычаных трактарах, камбайнах і пагрузчыках.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *