На Дубровенщине началось досрочное голосование

Дубровно, дубровенский, выборы, досрочное голосование

Роўна ў дзесяць гадзін раніцы выбарчыя ўчасткі расчынілі свае дзверы — у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах. Такім чынам кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання выйшла на фінішную прамую.
Як адзначыла старшыня раённай выбарчай камісіі Алена Сысоева, за падрыхтоўчы перыяд у раёне праведзена шматбаковая і вельмі карпатлівая работа. Але яна была неабходна, для того каб галоўнае грамадска-палітычнае мерапрыемства краіны прайшло ў нашым раёне згодна з заканадаўствам.

Дубровно, дубровенский, выборы, досрочное голосование

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 13 па 17 лютага, а 18 лютага ў раёне павінны быць сфарміраваны 8 мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Традыцыйна асноўны дзень галасавання лічыцца па-асобаму святочным. Таму на выбарчых участках Дубровенскага раёна запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў, канцэртных праграм.

Дубровно, дубровенский, выборы, досрочное голосование

У гэтыя дні кожны сумленны грамадзянін павінен зрабіць свой выбар, такім чынам даць адзнаку рабоце Саветаў дэпутатаў 27 склікання і выказаць пажаданні новаабраным. Менавіта галасаванне і фарміраванне дэпутатскага корпусу дазволіць зрабіць нам разам крок наперад, крок ў будучыню.
Алена КАРСАКОВА
На здымку: першымі, хто прагаласаваў на выбарчым участку №1, стала шматдзетная сям’я Уладзіміра і Ганны Сяменавых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *