На дубровенских городских и сельских улицах будут новосельи!

Дубровно, дом, квартира, строительство, квартирный вопрос, новоселье, кредит, жильё, семья, ремонт

У апошнія гады ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага вырашэнню жыллёвай праблемы. За кошт ільготных крэдытаў, якія выдзяляюцца сельгаспрадпрыемствам, будуюцца аднакватэрныя жылыя дамы з усімі зручнасцямі для сялян. Грамадзянам, якія жывуць у гарадах раённага падпарадкавання і стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, для будаўніцтва жылля выдзяляюцца льготныя крэдыты пад 1 працэнт.

Як сведчаць статыстычныя дадзеныя, у мінулым годзе за кошт ільготных крэдытаў у сельскай мясцовасці былі пабудаваны 21 аднакватэрны дом з усімі зручнасцямі і 24-кватэрны дом па вуліцы Кандрацьева ў горадзе Дуброўна. Будаўніцтва яшчэ аднаго 40-кватэрнага дома па вуліцы Аршанская завершыцца ў бліжэйшыя месяцы.

—Якія планы па ўзвядзенню жылля за кошт ільготных крэдытаў у гэтым годзе? — такое пытанне наш карэспандэнт задаў галоўнаму спецыялісту аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аркадзю Мікалаевічу Хадунову.

—На гэты год для будаўніцтва жылля на сяле дзяржава выдзяляе 5 мільярдаў рублёў ільготных крэдытаў, — гаворыць Аркадзь Мікалаевіч Хадуноў, — Плануецца на гэтыя сродкі ўзвесці на сельскіх вуліцах 21 жылы дом. 15 дамоў абавязаліся пабудаваць будаўнікі ПМК-53 і 6 дамоў — будаўнічая арганізацыя “Белбудліт”. Чатыры дамы будаўнікі ПМК-53 ужо здалі ў эксплуатацыю ў студзені-лютым гэтага года. Па аднаму новаму дому ў гэтым годзе пабудавана на сельскіх вуліцах аграгарадкоў Зарубы, Дабрынь, Баброва і Ляхаўка.

Аркадзь Мікалаевіч Хадуноў паведаміў, што пяць дамоў у гэтым годзе работнікі ПМК-53 пабуду-юць у аграгарадку Дабрынь, адзін з іх нядаўна здадзены ў эксплуатацыю, яшчэ два знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, а ў сакавіку будуць закладзены падмуркі яшчэ пад два дамы.

Працягваецца будаўніцтва жылля ў вёсцы Ляхаўка. У мінулым годзе будаўнікі ПМК-53 тут здалі пад ключ два новыя дамы з усімі зручнасцямі і ў бліжэйшы час прыступяць да ўзвядзення яшчэ трох. Пяць новых дамоў у бліжэйшыя два гады з’явяцца на вуліцах аграгарадка Ерамееўшчына, два з якіх работнікі ПМК-53 плануюць здаць у чацвёртым квартале гэтага года і будаўніцтва трох закончаць у першай палавіне 2012 года.

Два дамы будаўнікі ПМК-53 у гэтым годзе плануюць пабудаваць у ААТ “Рэдзькі”.

Другой арганізацыяй, якая сёлета будуе жыллё на сяле, з’яўляецца “Белбудліт”: тры дамы з усімі зручнасцямі будаўнікі ў гэтыя дні ўзводзяць на вуліцах аграгарадка Ляды і два — у аграгарадку Чырына. Неўзабаве гэтая арганізацыя прыступіць да будаўніцтва яшчэ аднаго дома ў аграгарадку Чырына.

Аркадзь Мікалаевіч Хадуноў паведаміў таксама, што працягваецца будаўніцтва жылля за кошт ільготных крэдытаў і ў горадзе Дуброўна. Завяршаецца будаў-ніцтва 40-кватэрнага дома па вуліцы Аршанская. Побач з гэтым домам будаўнікі Аршанскага будаўнічага трэста № 18 прыступілі да закладкі падмурка яшчэ пад адзін 40-кватэрны дом. Будаўніцтва будзе ў асноўным весціся за кошт ільготных крэдытаў грамадзян пад 1 працэнт гадавых. Згодна з планам, будаўніцтва гэтага жылога дома павінна быць завершана да канца года.

Такім чынам, за апошнія два гады ў горадзе Дуброўна за кошт ільготных крэдытаў дзяржавы пабудавана 64 кватэры. Яшчэ 80 кватэр будаўнікі Аршанскага трэста № 18 плануюць здаць пад ключ у гэтым годзе.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *