На Дубровенщине началась подготовка к посевной

Дубровно, дубровенский, сельское хозяйство, посевная

Не паспеў сысці снег, а працаўнікі вёскі ўжо шчыруюць на палях: поўным ходам ідзе вывазка арганікі, хутка пачнецца падкормка шматгадовых траў, сенакосаў і пашы. Кожная гаспадарка вызначылася з пасяўнымі плошчамі, патрэбнасцю гаручага, сродкаў аховы раслін і кошце палявых работ.
Падмурак ураджаю — 2019 быў закладзены з восені, на Дубровеншчыне 15 тысяч гектараў былі засеяны азімымі. Менавіта яны апошнія гады радуюць ураджаем. Яравы клін зерневых і зернебабовых складае 9826 гектараў. Каб атрымаць ураджай, трэба правесці пасяўную кампанію за дэкаду, максімум 2 тыдні.
Як гатовы да старту пасяўной дубровенскія аграрыі, нам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерый МЕЛЬНІК.
—Развіццё сельгаскультур у многім залежыць ад колькасці атрыманых імі мінеральных удабрэнняў. Па папярэдніх дадзеных, у раёне назапашана 2145 т дзеючага рэчыва. Гэта 22% ад неабходнай колькасці. Лепшы паказчык у ААТ “Баброва-Агра”, дзе забяспечанасць тукамі складае 42%.
Ад 30% до 50% прыбаўкі ўраджаю магчыма атрымаць за кошт паўнавартаснага выкарыстання сродкаў аховы раслін. Заўжды сябе апраўдвае і інтэнсіўная практыка ўжывання ўсіх тэхналагічных прыёмаў вырошчвання сельгаскультур.
Калі казаць пра пасяўны матэрыял, то забяспечанасць насеннем у нас стопрацэнтная. Насенне зерневых даведзена да высокай кандыцыі. Да пачатку сева ў раёне гатова і тэхніка. Аграрыі Дубровеншчыны на яе рамонт выдаткавалі 420 тысяч рублёў. Асноўныя затраты звязаны з тым, што тэрмін амартызацыі большасці сельгасмашын закачваецца. Каля 70% энерганасычаных трактароў адпрацавалі амаль па 10 сезонаў. Не ў кожнай гаспадарцы ёсць магчымасць абнавіць парк машын цераз лізінг. Але і ў гэтым напрамку ёсць пэўны зрух. Так, у 2018 годзе атрымалі 5 зерне- і 2 кормаўборачных камбайны, 20 трактароў, з іх 6 энерганасычаных, — сказаў В.Мельнік.
Вырашаны ў раёне і кадравыя праблемы. Туды, дзе не хапае механізатараў, на дапамогу прыдуць прадстаўнікі з гарадскіх прадпрыемстваў. Рыхтуюцца да пасяўной і ў калгасных сталоўках: право¬дзяць касметычныя рамонты, абнаўляюць посуд і інвентар.
Адным словам, настрой у дубровенскіх аграрыяў перад пасяўной баявы.

Святлана ШУРПАКОВА.