В аг. Буда Дубровенского района прошел праздник патриотичной песни

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

Мы жывем у суверэннай, незалежнай дзяржаве, дзе галоўнай каштоўнасцю з’яўляюцца людзі, якія з вялікай цеплынёй, трапятаннем і любоўю адносяцца адзін да аднаго, сваім каштоўнасцям, к свайму роднаму краю, сваім песням.

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

У аг.Буда 4 сакавіка прайшло свята патрыятычнай песні «Радзіма мая дарагая», прысвечанае Году малой радзімы. У рамках свята прайшоў раённы агляд студый эстраднай песні «Песні аб Радзіме». Сюды з’ехаліся ўдзельнікі калектываў ўстаноў культуры Дубровеншчыны, каб прадэманстраваць прафесійнае майстэрства і падарыць свята жыхарам аграгарадка.

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

Гледачы слухалі песні, якія выконвалі і пажылыя, і маладыя, і зусім яшчэ дзеці — удзельнікі мастацкай самадзейнасці з усяго раёна. Гэта спевакі студый эстраднай песні «Спеўнае поле» (Калінаўка), «Асарці» (Якубава), «Сузор’е» (Асінторф), «Домісолька» (Ляды), «Рэчанька» (Станіславова), «Вяснушкі» (Дабрынь), «Званочак» (Асінторф), «Вясёлка» (Расасна), «Конікі» (Сваташыцы), «Непаседы» (Ляхаўка), «Званочкі» (Зарубы), «Сузор’е» (Буда), «Вяснушкі» (Дуброўна), а таксама салістка народнай студыі «Ліра» раённага Дома культуры Юлія Кляпіцкая і ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Будскага СДК Уладзіслава Васілевіч.

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

На свяце гучалі самыя разнастайныя песні: ад лірычных да патрыятычных, ад сучасных да твораў мінулых гадоў. І па таму, з якім пачуццём артысты выконвалі гэтыя песні і як іх успрымалі слухачы, было зразумела, што такія пачуцці, як гонар за сваю краіну, любоў да роднай зямлі, перададзеныя ў музычных творах — гэта сапраўдная повязь паміж пакаленнямі і нават гістарычнымі эпохамі. Гэтыя творы выхоўваць, натхняюць на працу, дораць новыя ідэі.

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

—Сёлетняе вызначэнне тэмы конкурсу-агляду — Год малой радзімы — бадай, самае цёпла-эмацыянальнае, трапяткое і роднаснае, сапраўды сімвалічна-беларускае. Бо менавіта патрыятызм заўсёды яднаў нашых продкаў. Любоўю да бацькаўшчыны, Айчыны, бацькоўскай зямлі напоўнены і сэрцы сучаснікаў, — адзначыў дырэктар ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна» Уладзімір Бабічаў.

Дубровно, дубровенский, Буда, песни, концерт

— Вялікі дзякуй усім удзельнікам раённага агляду студый эстраднай песні «Песні аб Радзіме», якія сёння так шчыра спявалі і дарылі вялікае задавальненне гледачам. Гэты конкурс яшчэ раз падкрэсліў, што добрая, змястоўная песня — гэта мова, якая даносіць чалавечыя каштоўнасці праз час і гістарычныя змены.
Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, якія ўручыў Уладзімір Бабічаў.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.