В Дубровно прошел «Дзіцячы фэст»

Дубровно, дубровенский, день защиты детей

У мінулую суботу ў гарадскім парку Ліпкі было шматлюдна і весела. Гучная музыка прыцягвала ўвагу дубровенцаў, і кожную хвіліну ўсё больш людзей далучалася да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. А ўжо сумаваць падчас «Дзіцячага фэсту» не даводзілася ні дзецям, ні дарослым. Было падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам усімі любімых герояў савецкіх мультфільмаў.

У рамках свята прайшоў раённы агляд дзіцячай творчасці «Праменьчык», удзел у якім прынялі дзіцячыя калектывы і салісты з усёй Дубровеншчыны. Таксама адбыўся канцэрт тэатра дзіцячай песні «Веснушки» і танцавальнага калектыву «Каприс-Денс» раённага Дома культуры. Акрамя таго, на працягу ўсяго свята працаваў кірмаш прысмакаў, кірмаш кніг, пляцоўка МНС і атракцыёны. Для ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта было адкрыта бясплатнае летняе кафэ «В гостях у Мухоморихи». Свята прадаўжалася некалькі гадзін. Несумненна, яно пакінула ва ўсіх удзельнікаў толькі станоўчыя эмоцыі і ўспаміны.
Яна ГУРСКАЯ.