Будзённыя клопаты на палях Дубровеншчыны

Паводле даных на 16 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны са 128,4 тыс. га, што складае 5,94 працэнта запланаванай плошчы. У Віцебскай вобласці ўборку толькі пачынаюць: збожжавыя ўбраны з 0,21 працэнта плошчаў (0,73 тыс. га). Усяго па краіне намалочана 398,7 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га.
Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 54,7 працэнта плошчаў (429 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2864 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 8845 тыс. т (68,1 працэнта да плана), сена — 604,6 тыс. т (63,8 працэнта), сіласу — 323,6 тыс. т (1,78 працэнта).
Па аператыўнай інфармацыі упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, на 16 ліпеня аграрыі Дубровеншчыны нарыхтавалі 3649 т сена, 80004 т сенажу, 8122 т зернесенажу. Усяго нарыхтавана 2723 т кармавых адзінак, што складае 11,24 ц. кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Вядуць сельгаспрадпрыемствы раёна і ўборку азімага рапсу, які вырошчваўся на 3008 га. На 16 ліпеня было убрана 1166 га (38,8% агульнай плошчы) гэтай культуры. Поўнасцю завяршылі ўборку рапса ў СГФ “Першамайскае”, звыш 70% плошчаў убра¬лі ў ААТ “Герой” і “Якубава-Агра”. Увогуле намалот па раёну складае 1893 т пры ураджайнасці — 16,2 ц/га. Самая вялікая ўраджайнасць у КУСГП ім.Чарняхоўскага — 22,5 ц/га і ААТ “Баброва-Агра” — 21,2 ц/га.

Падрыхтавала Алена КАРСАКОВА.