На Дубровенщине приземлился Витебский авиаотряд

Дубровно, село, вертолёт, угноение, поле, посевная, весна, Витебский авиаотряд, небо

Днямі ў сельскагаспадарчым філіяле імя Ю.Смірнова ААТ “Аршанскі КХП” прызямліўся верталёт Віцебскага авіяатрада. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый Мікалаевіч Мельнік, з дапамогай вінтакрылай машыны ў раёне плануецца падкарміць азотнымі ўгнаеннямі азімыя збожжавыя на плошчы звыш 4000 гектараў.

Самае вялікае азімае поле, на якім будуць унесены азотныя ўгнаенні з дапамогай верталёта, — у ААТ “Баброва-Агра” — 1000 гектараў. За такую паслугу гаспадарка заплаціла 40 мільёнаў рублёў.

Па 500 гектараў азімых збожжавых падкорміць азотнымі ўгнаеннямі вінтакрылы памочнік у ААТ “Прыдубровенскае” і філіяле імя Ю.Смірнова, па 300 гектараў — у ААТ “Рэдзькі”, КУСГП “Першамайскае”, “Арловічы”, “Зарубы”, імя Чарняхоўскага. Усяго паслугамі сельскагаспадарчай авіяцыі гэтай вясной скарыстаюцца адзінаццаць гаспадарак. За работу авіятараў ужо заплачана 162,8 мільёна рублёў.

На астатняй плошчы, дзе пасеяны азімыя збожжавыя і рапс, а гэта звыш 12 тысяч гектараў, азотныя ўгнаенні будуць унесены з дапамогай сельскагаспадарчай тэхнікі. Ставіцца задача закончыць падкормку азімых збожжавых і рапсу да 24 красавіка.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *