Часовню в честь Августовской иконы Божьей Матери в Рыленках осветил епископ Витебской епархии Пётр

Дубровно, Витебская область, Рыленки, часовня, епископ. священник, Звонарёв, солдат, 9 мая, Августовская икона Божьей Матери

Напярэдадні Дня Перамогі на мемарыяльным комплексе “Рыленкі” была асвечана капліца, якая пабудавана на сродкі жыхара ўкраінскага горада Палтава Анатоля Віктаравіча Званарова, дзядзька якога лейтэнант стралковага батальёна Мікалай Данілавіч Серыкаў загінуў у гэтых мясцінах у снежні 1943 года.

Звестка з мінулага

Ідэя ўзвядзення капліцы ў памяць аб загінуўшых воінах належыць благачыннаму цэркваў дубровенскай акругі Ігару Калядзе, якую ён выказаў год назад на мемарыяльным комплексе “Рыленкі” пасля ўрачыстасцяў з нагоды адкрыцця помніка 269-му медсанбату 251 стралковай дывізіі, дзе пасля ранення знаходзіўся на лячэнні лейтэнант Мікалай Данілавіч Серыкаў.

Варта адзначыць, што пошукі прапаўшага без вестак Мікалая Серыкава працягваліся больш за 60 гадоў. У родзічаў захоўвалася яго апошняе пісьмо, датаванае 1 снежня 1943 года. Мікалай пісаў, што ён паранены і яго вязуць у медсанбат. Далейшы лёс быў невядомы.

Некалькі гадоў назад гэтая апошняя вестка з вайны, як сямейная рэліквія, перайшла ў рукі пляменніка лейтэнанта Мікалая Серыкава, жыхара горада Палтава Анатоля Віктаравіча Званарова, а разам з ёй і наказ маці знайсці магілу яе брата Мікалая.

Пошукамі па просьбе Анатоля Званарова занялася жыхарка горада Палтава, блізкі сябра сям’і Званаровых Ала Фадзееўна Пятрова. Пасля карпатлівай работы ў Падольскім архіве Вялікай Айчыннай вайны і ў Ленінградскім архіве медыцынскіх дакументаў ёй удалося высветліць, што лейтэнант Мікалай Серыкаў пасля другога ранення быў накіраваны ў 269 медсанбат 251 стралковай дывізіі, які дыслацыраваўся ў той час на тэрыторыі Дубровенскага раёна. У архіўных дакументах ёсць запіс: “Лейтэнант Мікалай Данілавіч Серыкаў залічаны на забеспячэнне ў 269 медсанбат”, а ўжо праз тыдзень — “Зняты з забеспячэння ў сувязі са смерцю”. Так высветлілася, што лейтэнант стралковага батальёна Мікалай Серыкаў загінуў на тэрыторыі Дубровенскага раёна.

Першы візіт на Дубровеншчыну

Дубровно, Витебская область, Рыленки, часовня, епископ. священник, Звонарёв, солдат, 9 мая, Августовская икона Божьей Матери

Атрымаўшы такую звестку, Анатоль Віктаравіч Званароў у 2009 годзе ўпершыню прыехаў у наш раён, каб замацаваць на гранітную пліту на мемарыяльным комплексе “Рыленкі” таблічку з імем свайго дзядзькі. А ў мінулым годзе ўстанавіў за свой кошт адзіны ў Беларусі помнік медыцынскім санітарным батальёнам, у адзін з якіх (269-ы) і быў накіраваны паранены лейтэнант Мікалай Серыкаў. Вось тады і адбылася сустрэча Анатоля Званарова з благачынным дубровенскіх цэркваў Ігарам Калядой.

—Вельмі добра было, калі б на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў памяць аб загінуўшых воінах пабудавалі капліцу, — такую прапанову выказаў свяшчэннік Ігар Каляда сабраўшымся на ўрачыстасці людзям, сярод якіх быў Анатоль Віктаравіч Званароў.

—А што для гэтага трэба? — пацікавіўся госць з Палтавы.

—Матэрыяльныя сродкі, — коратка адказаў свяшчэннік.

Гісторыя капліцы

Анатоль Віктаравіч Званароў паабяцаў вырашыць гэтую праблему. І ўжо восенню мінулага года ў Рыленках на сродкі, якія вы-дзеліў пляменнік загінуўшага воіна Мікалая Данілавіча Серыкава, пачалося ўзвядзенне капліцы. Арганізацыяй гэтай будоўлі Анатоль Званароў папрасіў заняцца Алу Фадзееўну Пятрову, якая знайшла месца пахавання Мікалая Серыкава.

—Трэба думаць аб душы і выканаць свой абавязак перад абаронцамі Айчыны, — сказаў ён Але Фадзееўне перад яе ад’ездам у Беларусь.

Прыехаўшы на Дубровеншчыну восенню мінулага года, Ала Фадзееўна Пятрова, па яе словах, на кожным кроку — і ў афіцыйных арганізацыях, і ў асабістых кантактах з простымі людзьмі — пры вырашэнні ўзнікшых праблем з будаўніцтвам капліцы, знаходзіла ўзаемаразуменне. А галоўнае — практычную дапамогу. Яе галоўным памочнікам у гэтай святой справе быў благачынны дубровенскіх цэркваў Ігар Каляда.

Дубровно, Витебская область, Рыленки, часовня, епископ. священник, Звонарёв, солдат, 9 мая, Августовская икона Божьей Матери

Капліца будавалася на забалочаным участку, таму давялося выканаць вялікі аб’ём работ па выдаленню забалочанай гліністай зямлі і завозу будаўнічага пяску і гравію, па закладцы трывалага падмурку, завозу будаўнічых матэрыялаў, нарыхтоўцы і распілоўцы піламатэрыялаў.

Актыўную дапамогу ў будаўніцтве капліцы аказвалі работнікі райвыканкама, у прыватнасці яго старшыня Анатоль Іванавіч Лукашоў і яго намеснікі, работнікі ідэалагічнага аддзела, кіраўнікі многіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна, куды за дапамогай звярталіся ініцыятары і арганізатары будаўніцтва. Асабліва Ала Фадзееўна Пятрова і благачынны дубровенскіх цэркваў Ігар Каляда ўдзячны за дапамогу дырэктару льнозавода Анатолю Дзмітрыевічу Басянкову, дырэктару ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Уладзіміру Еўдакімавічу Малчанаву, дырэктару райаграсэрвісу Дзмітрыю Уладзіміравічу Цімошчанку, дырэктару УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” Раману Леанідавічу Самажонаву, дырэктару ПМК-53 Уладзіміру Пятровічу Цімошчанку, дырэктару ААТ “Рэдзькі” Сяргею Іванавічу Куляшову.

Восенню на працягу трох тыдняў былі выведзены сцены капліцы, завезены ўсе неабходныя драўляныя і аддзелачныя матэрыялы, а таксама выраблены і дастаўлены купал з крыжам.

Работы па завяршэнню будаўніцтва капліцы аднавіліся ў сакавіку гэтага года. Амаль два месяцы жыла ў Дуброўне Ала Фадзееўна Пятрова. Яны разам са свяшчэннікам Ігарам Калядой арганізоўвалі і кантралявалі ход будаўнічых работ. Асаблівую ўвагу звярталі на іх якасць. Калі бачылі, што будаўнікі выконваюць работу не зусім якасна, патрабавалі перарабляць. Усе расходы па набыцці будаўнічых матэрыялаў і аплату працы будаўнікоў фінансаваў з уласных сродкаў Анатоль Віктаравіч Званароў.

Пэўны ўклад у гэтую святую справу ўнёс і раённы Фонд міру. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Валер’еўны Рыжанскай, на набыццё тратуарнай пліткі, якой выкладзена тэрыторыя на падыходзе да капліцы і на лаўкі, якія ўстаноўлены ля яе, выдаткавана звыш 4 мільёнаў рублёў.

Пасля таго, як будаўніцтва капліцы было завершана, вялікая работа пад кіраўніцтвам райвыканкама была праведзена па навядзенню парадку на прылягаючай да капліцы тэрыторыі і на ўсім мемарыяльным комплексе “Рыленкі”. Актыўны ўдзел у гэтай справе прынялі навучэнцы Дубровенскага прафтэхліцэя, вучні і настаўнікі Будскай і Засценкаўскай школ, работнікі апарата райвыканкама, члены ваенна-патрыятычнага клуба “Русічы”.

Доўгачаканая урачыстасць

Дубровно, Витебская область, Рыленки, часовня, епископ. священник, Звонарёв, солдат, 9 мая, Августовская икона Божьей Матери

8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, адбылося асвячэнне капліцы. Раніцай у Свята-Нікольскім праваслаўным храме горада Дуброўна была адслужана Божая літургія саборная, якую правёў вікарны епіскап Віцебскай епархіі Пётр.

У 12 гадзін ля капліцы ў Рыленках сабралася шмат народу. Сюды з Палтавы і іншых гарадоў Украіны прыехалі Анатоль Віктаравіч Званароў і яго родзічы. Тут ужо былі Ала Фадзееўна Пятрова, старшыня райвыканкама Анатолій Іванавіч Лукашоў, работнікі райвыканкама, члены ваенна-патрыятычнага клуба “Русічы” разам з яго кіраўніком Рыгорам Сцяпанавічам Шараем, члены Віцебскага грамадскага аб’яднання “Пошук” на чале з яго кіраўніком Анатолем Аляксеевічам Бурдой, многія жыхары горада Дуброўна і навакольных вёсак, жыхар горада Масква Мрык Андронікавіч Газараў, бацька якога — Андронік Мелькумавіч — пахаваны ў брацкай магіле ля вёскі Пятрыкі.

Дубровно, Витебская область, Рыленки, часовня, епископ. священник, Звонарёв, солдат, 9 мая, Августовская икона Божьей Матери

У 12 гадзін на мемарыяльны комплекс “Рыленкі” прыехалі вікарны епіскап Віцебскай епархіі Пётр, благачынны дубровенскіх цэркваў Ігар Каляда, настаяцель Свята-Троіцкай царквы айцец Уладзімір.

Епіскап Пётр адправіў чын асвячэння капліцы. Потым за асаблівыя заслугі перад праваслаўнай царквой уручыў Анатолю Віктаравічу Званарову ікону Божай Маці “Аршанскай” і грамату Віцебскай епархіі «За усердные труды на благо святой Православной Церкви».

У кароткім выступленні Анатоль Віктаравіч Званароў сказаў:

—Я зрабіў свой выбар і выдзеліў сродкі для будаўніцтва капліцы ў мемарыяльным комплексе, дзе пахаваны больш за 10 тысяч нашых суайчыннікаў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Радзімы, за жыццё сваіх жонак, маці, дзяцей, за тое, каб мірна жылі мы сёння — іх унукі і праўнукі. Дзякуй і нізкі паклон усім, хто аказваў дапамогу ў будаўніцтве капліцы ў гонар загінуўшых воінаў.

Капліца названа ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці. Гэтая ікона напісана ў памяць яўлення Багародзіцы ў 1914 годзе перад жнівеньскай бітвай. Па расказах салдат, ноччу яны ўбачылі на небе Божую Маці з дзіцяці Іісусам Хрыстом на руках, якая ўказвала на захад. Гэта выклікала ажыўленне ў войсках і дапамагло здабыць перамогу. Аўгустоўская ікона Божай Маці стала ахоўні%