«Днепровские голоса-2011»: Один из символов фестиваля кукла «Дубравушка» выбирает себе наряд

Дубровно, Днепровские голоса, Дубравушка, кукла, народные ремёсла, фестиваль, песня

Гісторыя лялек

Лялькі – гэта сапраўдны цуд! Яшчэ нашы продкі верылі, што яны здольны ахоўваць ад хвароб, спрыяць добраму ўраджаю, засцерагаць сям’ю ад бед і няшчасцяў. Былі і такія, што “клапаціліся” пра немаўлят і маладых матуль, дапамагалі гаспадыням па хаце і нават маглі вылечыць чалавека ад цяжкай хваробы.

У старажытнасці людзі з-за прымітыўнасці сродкаў выраблялі лялек з усяго, што траплялася пад руку: невялічкіх анучак, нітак, саломы, маленькіх драўляных калодак. Я нават са свайго дзяцінства памятаю, як бабуля майстравала мне цудоўную ляльку з дзьмухаўца. І такая яна прыгажуня атрымлівалася, бялявая, кучаравая…

Сапраўднае свята з удзелам гэтых цацачных прынцэс жыхарам і гасцям Дубровеншчыны падораць работнікі аддзела культуры. Арганізатары вырашылі правесці выставу-конкурс, галоўнымі героямі якога як раз-такі і стануць лялькі. Падрабязней пра гэтае мерапрыемства нашым чытачам згадзілася расказаць кіраўнік народнага клуба “Дубрава” Вольга Сяргееўна АЛЯКСЕЕВА.

Наша «Дубравушка»

ГК—Вольга Сяргееўна, наколькі мне вядома, конкурс-выстава “Дубравушка” праводзіцца ў нашым горадзе не ўпершыню. Як праходзіла гэтае мерапрыемства раней? Хто быў яго ўдзельнікамі?

ВА—Сапраўды, так. Упершыню конкурс-выстава па стварэнню лялькі ў нацыянальным строі адбыўся ў нашым горадзе ў 2009 годзе падчас XVIII міжнароднага фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Такая ідэя прыйшлася да спадобы жыхарам і гасцям Дубровеншчыны. І вось штогод мы маем магчымасць бачыць развіццё гэтага праекта, які па праву стаў адным з брэндаў самога фестывалю.

Варта адзначыць, што конкурс захапіў самыя розныя ўзроставыя катэгорыі насельніцтва. Так, самай старэйшай удзельніцай праекта была 86-гадовая жыхарка вёскі Волева Соф’я Азар’еўна Патарыкава. А самымі юнымі сталі нашы гараджане Вераніка Бяркозава і Карына Драгель. Дзяўчатам усяго па 14 гадоў, а яны – сапраўдныя майстрыцы. Усе яны сталі пераможцамі конкурсу.

ГК—Вольга Сяргееўна раскажыце, калі ласка, што ўяўляе сабой выстава-конкурс “Дубравушка”? З чаго складаецца яго праграма?

ВА—Выстава “Дубравушка” – гэта конкурс па стварэнню лялек у нацыянальных традыцыйных строях розных краін. Ён праводзіцца ў рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, які ў гэтым годзе будзе праходзіць з 17 па 19 чэрвеня.

Конкурс пройдзе ў два этапы. Першы – гэта выраб лялек у нацыянальных традыцыйных строях розных краін. А на другім этапе, які адбудзецца 18 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада, пройдзе выстава-конкурс , прэзентацыя лялек іх стваральнікамі.

Падвядзенне вынікаў, урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбудуцца на заключным гала-канцэрце Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” 19 чэрвеня 2011 года.

Дубровно, Днепровские голоса, Дубравушка, кукла, народные ремёсла, фестиваль, песня

ГК—Якія мэты прадугледжваюць арганізатары выставы-конкурсу “Дубравушка”?

ВА—Прасачыць і падтрымаць пераемнасць пакаленняў у захаванні традыцыйнай культуры – гэта адна з важнейшых задач свята-конкурсу. Пры дапамозе такіх мерапрыемстваў, як “Дубравушка”, мы спрабуем садзейнічаць развіццю аматарскай мастацкай творчасці, эстытычнаму выхаванню молодзі, дзяцей і падлеткаў на лепшых узорах народнай традыцыйнай культуры. Шырокае далучэнне да заняткаў народнай творчасцю розных катэгорый насельніцтва спрыяе выяўленню таленавітых майстроў нашага краю.

Сёння так складана знайсці вольную хвілінку сярод будзённых клопатаў, менавіта таму людзі імкнуцца з карысцю праводзіць свой вольны час. Удзел у такім мерапрыемстве стане добрым выбарам як для ўдзельнікаў конкурсу, так і для наведвальнікаў выставы.

ГК—Вольга Сяргееўна, як можна стаць непасрэдным удзельнікам гэтага мерапрыемства?

ВА—Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя, незалежна ад узросту, калектывы і індывідуальныя майстры, жыхары і госці Дубровеншчыны. Дарэчы, работы і заяўкі на ўдзел будуць прымацца да 1 чэрвеня 2011 года па адрасу: вуліца Камсамольская, 1-а, даведкі па тэлефоне 4-15-85. А ўсе астатнія могуць проста прыйсці і палюбавацца гэтай прыгажосцю.

ГК—Ці існуюць якія-небудзь крытэрыі па афармленню работ, што прымаюцца на конкурс?

ВА—На конкурс-выставу “Дубравушка” прадстаўляюцца лялькі ў розных нацыянальных касцюмах любых памераў — ад маленькай дзяўчынкі да дарослай прыгажуні. Яны абавязкова павінны быць выраблены сваімі рукамі з выкарыстаннем любых матэрыялаў: тканіны, гліны, саломкі, нітак і гэтак далей.

Лялькі робяцца з улікам сучасных тэндэнцый, нацыянальных ментальных рыс характару розных народаў, іх знешняга аблічча з добрым, пяшчотным, прыгожым тварам. Гэта можа быць лялька-сялянка, гараджанка, “мяшчанка”, князёўна, паненка – любы вобраз, што будзе вам да спадобы. Апранаць сваю прыгажуню трэба ў традыцыйны нацыянальны строй. Калі ваша “модніца” будзе мець у гардэробе некалькі камплектаў функцыянальнага адзення, прыгоднага для дзіцячых гульняў, — гэта толькі плюс аўтару.

ГК—Вольга Сяргееўна, вялікі дзякуй Вам за цікавую гутарку. Спадзяюся, і ў гэтым годзе конкурс-выстава “Дубравушка” пройдзе на вышэйшым узроўні і стане сапраўдным святам для ўсіх яго наведвальнікаў. Магчыма, напрыканцы нашай размовы Вы хочаце пажадаць што-небудзь удзельнікам конкурсу?

ВА—Безумоўна. Паважаныя майстры, людзі, якія любяць мастацтва, ушаноўваюць традыцыі нашай славянскай зямлі! Няхай натхненне, творчы ўздым і поспех заўсёды будуць побач з вамі, дапамагаюць вам плённа працаваць, праслаўляючы тым самым наш родны кут. Дзякуй вам за вашы талент і залатыя рукі!

Ганна КАЦІКАВА

6 thoughts on “«Днепровские голоса-2011»: Один из символов фестиваля кукла «Дубравушка» выбирает себе наряд

  • 18.05.2011 в 8:00 пп
    Permalink

    17 лет живу — впервые слышу об этой Дубравушке….пичаль….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.05.2011 в 11:59 дп
    Permalink

    Гэты конкурс праводзіцца з 2009 года.
    У гэтым годзе на «Дняпроўскіх галасах» адбудзецца зноў. Абавязкова наведайце!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.05.2011 в 10:19 дп
    Permalink

    И не только посетите, а сами смастерите нашу дубровенскую красотку:)
    Кто знает: может именно ваша работа станет лицом фестиваля!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.05.2011 в 1:49 пп
    Permalink

    Нееее мои поделки на конкурс нельзя…не тот формат=)))Да и не поймут=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.05.2011 в 2:23 пп
    Permalink

    Не переживай, искусство — штука абстрактная и исключительно на любителя)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 26.05.2011 в 10:23 дп
    Permalink

    Крэатыўныя лялькі — толькі плюс аўтару!
    Вы толькі ўявіце сабе: не якая-небудзь Барбі выйграе конкурс, а сапраўдная беларуская жанчына, што выходзіць з дагараючай хаты ды срымлівае каня!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *