Аграрии Дубровенщины завершили сев зерновых и зернобобовых

Дубровенскія аграрыі аднымі з першых ў вобласці завяршылі сяўбу зерневых і зернебабовых. Гэтыя культуры занялі плошчу ў 9097 гектараў. Зараз у сельгаспадарках вядуць сяўбу рапсу, пад які адведзена 2166 гектараў. Па стане на 24 красавіка гэтай культурай засеяна 1316 га, альбо 61% ад запланаванага. Выканалі план па сяўбе рапсу ў ААТ «Якубава-Агра», «Праўда-С», КУСГП «Прыдняпроўскі» і імя Чарняхоўскага. Прыбліжаюцца да фінішу аграрыі КУСГП «Зарубы» і СГФ імя Ю.Смірнова. Працаўнікі КУСГП імя Чарняхоўскага першымі ў раёне прыступілі да сяўбы кукурузы.

Завяршаюцца ў раёне работы па падкормцы азімых, пачалі хімпраполку азімых зерневых і рапсу.

Поўным ходам вядзецца сяўба лёну. Аграрыі ААТ «Якубава-Агра» і Каманіна выканалі свой план, пасеялі лён на плошчы ў 160 і 125 гектараў адпаведна. Пачалі сеяць лён у ААТ «Баброва-Агра», «Праўда-С» і КУСГП «Зарубы». Працаўнікі льнозавода выканалі свой план на 64%, і пасеялі лён на плошчы 1400 га. Усяго па раёну льняны палетак складае 2850 гектараў, з іх 2200 засеюць льнозавадчане.