Галина Рябцева в числе победителей областного соревнования операторов машинного доения

Абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборні­цтва малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за чэрвень 2020 года. Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва — Галіна Рабцава з МТФ «Мардахі» СГФ імя Ю.Смірнова. Яна дасягнула трэццяга па ўзроўню надоя ў вобласці — 875 кг на карову.

Прызавое месца Г.К.Рабцавай у абласным спаборні­цтве аператараў машыннага даення заканамерная з’ява. Яна неаднаразова была адзначана сярод лепшых жывёлаводаў вобласці. Мае ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2015».

Дарэчы, па выніках працы жывёлаводаў сельгаспрадпрыемстваў Дубровенскага раёна за першае паўгоддзе 2020 года Галіна Рабцава займае першы радок сярод іншых аператараў машыннага даення. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандар Малянкоў уручыў працаўніцы Ганаровую грамату абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію, пажадаў каб гэта перамога пачала новы віток працоўных дасягненняў знакамітай зямлячкі.

Алена КАРСАКОВА