Вызначаны пераможцы на корманарыхтоўцы ў Дубровенскім раёне

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Корманарыхтоўчая кампанія не менш важная, чым ўборка збожжавых.
А ўсе паказчыкі ў гаспадарках робяць людзі, задзейнічаныя ў гэты час на палях. Ад іх працоўных намаганняў, іх адносін да справы залежыць забяспечанасць гаспадарак якасным сенажом і сенам, каб пагалоўе буйной рагатай жывёлы мела трывалую кармавую базу на наступны зімова-стойлавы перыяд.
Для дасягнення высокай прадукцыйнасці працы і якасці работ Дубровенскі райкам прафсаюза работнікаў АПК штогод праводзіць спаборніцтва сярод занятых на корманарыхтоўцы трактарыстаў-машыні¬стаў. Нядаўна ў раёне падведзены вынікі штогадовага спаборніцтва на нарыхтоўцы травяністых кармоў.
Герояў зялёнага жніва непасрэдна ў полі або на тэрыторыі мехдвароў з прыемнай місіяй наведалі старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Сяргей Анікеенка прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Лукашова

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Віктар Іваноў і Аляксандр Малянкоў

Абсалютным лідарам на здрабненні зялёнай масы стаў трактарыст-машыніст СГФ імя Ю.Смірнова Сяргей Анікеенка.
Пераможцам на перавозцы зялёнай масы стаў работнік гэтага ж сельгаспрадпрыемства Віктар Іваноў.
Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на касьбе траў, па марках касілак вызначыліся два пераможцы Віктар Лукашоў (КУСГП «Прыдняпроўскі») і Аляксандр Струкаў (ААТ «Усход-Чырына»).

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Віктар Лукашоў

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Аляксандр Струкаў з сынам

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Сяргей Шаргаёў і Наталля Шэндрык, кіраўнік ААТ «Якубава-Агра»

На зграбанні зялёнай масы не было роўных Сяргею Шаргаёву з ААТ «Якубава-Агра».
На прэсаванні сена па марках транспартнага сродку перамаглі Віктар Лемеза (ААТ «Баброва-Агра») і Васіль Фядзько (СГФ імя Ю.Смірнова).

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Віктар Лемеза

Дубровно, кормозаготовка, профсоюз

Васіль Фядзько

Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі. З гонарам віншавалі ўзнагароджаных кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і калегі па працы.
Наперадзе ўборачная, якая запатрабуе яшчэ большай зладжанасці ў рабоце ўсіх звёнаў. Таму працоўны патэнцыял корманарыхтоўшчыкаў, іх працоўны настрой і імкненне быць першымі ў сваёй справе — выдатны прыклад усім працаўнікам аграпрамысловага комплексу нашага раёна.
Алена КАРСАКОВА.