Дубровенщина стоит накануне открытия большого купального сезона

Дубровно, ОСВОД, вода, купальный сезон, спасатель, Ворожун, люди, река, водоём, озеро

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Таварыства выратавання на водах” была зацверджана комплексная праграма “Выратаванне на водах” на 2007-2010 гады, якая прадугледжвала правядзенне вялікай работы з боку пэўных службаў сярод насельніцтва па папярэджанню няшчасных выпадкаў на водах, стварэнне больш бяспечных умоў для адпачынку грамадзян ля вады, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вадалазна-выратавальнай службы.

У адпаведнасці з гэтай рэспубліканскай комплекснай праграмай рашэннем райвыканкама № 910 ад 21 лістапада 2007 года быў зацверджаны план мерапрыемстваў “Выратаванне на водах Дубровенскага раёна на 2007-2010 гады”. Аб тым, што канкрэтна зроблена ў раёне за чатыры гады па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, стварэнню больш бяспечных умоў для адпачынку грамадзян ля вады, апавядае старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Мікалай Акімавіч ВАРАЖУН.

МВ—У нашым раёне многа водных аб’ектаў, — гаворыць Мікалай Акімавіч. — На кожным з іх асобныя нашы суайчыннікі любяць адпачыць у выхадны дзень, а ў спякоту — з задавальненнем акунуцца ў ваду і прыняць водна-сонечны мацыён. Усе водныя аб’екты знаходзяцца на асобным кантролі ў раённым выканаўчым камітэце, за кожным з іх замацаваны пэўны суб’ект гаспадарання, кіраўнік якога разам з кіраўніком грамадскай арганізацыі таварыства выратавання на водах сочыць за парадкам у пэўнай зоне масавага адпачынку людзей ля вадаёмаў.

ЛЧ—Назавіце, калі ласка, Мікалай Акімавіч, гэтыя водныя аб’екты і суб’екты гаспадарання, якія за імі замацаваны.

МВ—За зонай масавага адпачынку на рацэ Днепр у межах горада Дуброўна і на вадаёме, які знаходзіцца ў зоне размяшчэння вытворчай базы ДРБУ-108, замацавана ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Дуброўна-Камунальнік”.

Зону адпачынку ў запоўненым кар’еры кантралюе ААТ “Дубровенскі льнозавод”, за парадкам на вадаёмах вёсак Станіславова і Чубакова абавязана сачыць кіраўніцт- ва КУСГП “Першамайскае”. За зонамі адпачынку, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, замацаваны тыя суб’екты гаспадарання, якія функцыяніруюць у той мясцовасці: напрыклад, у вёсцы Зарубы — КУСГП “Зарубы”, вёсцы Калінаўка — КУСГП імя Чарняхоўскага, вёсцы Дзяцель — адкрытае акцыянернае таварыства “Каманіна”, вёсцы Чыжоўка — ААТ “Якубава-Агра”, на рацэ Днепр (у межах тэрыторыі аздараўленчага лагера для дзяцей “Лугаўцы”) — раённы аддзел адукацыі.

Самымі масавымі зонамі адпачынку з’яўляюцца рака Днепр (у межах горада Дуброўна), гарадскі вадаём ля ДРБУ-108 і вадаём у вёсцы Станіславова.

ЛЧ—Цяпер, Мікалай Акімавіч, давайце пагаворым аб тым, што сабой уяўляе раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах. Якая яе матэрыяльная база, на якія сродкі яна існуе?

МВ—За апошнія тры гады наша таварыства выратавання на водах значна ўмацавала свае пазіцыі сярод грамадскіх арганізацый у раёне і аднатыпных — у вобласці.

Зараз у склад таварыства ўваходзяць 50 пярвічных арганізацый таварыства выратавання на водах, у якія ўваходзяць 1300 чалавек. Калектыўных членаў таварыства (маюцца на ўвазе суб’екты гаспадарання) — 22.

Актывісты таварыства вядуць прафілактычную і растлумачальную работу сярод насельніцтва, якая накіравана на папярэджанне няшчасных выпадкаў на рэках і вадаёмах у летні і зімовы перыяды.

Па нашай прапанове ў кожнай установе адукацыі, на шэрагу прадпрыемстваў, а таксама ў прафтэхліцэі, дзе навучаецца шмат моладзі, якая бавіць свой вольны час у перыяд летніх канікулаў на водных аб’ектах, створаны куткі “ОСВОДа” , у якіх размешчана разнастайная інфармацыя аб тым, як трэба сябе паводзіць на вадзе і лёдзе, як аказваць першую дапамогу пацярпеламу. У якасці прафілактычнага сродку па папярэджанню трагедый на вадзе выкарыстоўваем наглядную агітацыю, якую размяшчаем у месцах масавага знаходжання людзей, напрыклад, ва ўстанове аховы здароўя “Дубровенская ЦРБ”, на аўтастанцыі, у гандлёвых кропках раённага спажывецкага таварыства.

Яшчэ адной з форм прафілактычнай работы, накіраванай на бяспеку людзей на водах, з’яўляецца прыцягненне школьных вучнёўскіх калектываў да ўдзелу ў абласных конкурсах на лепшы куток «ОСВОДа» таварыства па выратаванню на водах. Вучні праяўляюць актыўнасць у гэтай рабоце і на абласным узроўні атрымліваюць дыпломы. Так, напрыклад, у 2007 годзе прызёрам абласнога конкурсу стаў вучнёўскі калектыў сярэдняй школы № 2 г.Дуброўна, у 2008 — калектыў навучэнцаў Дубровенскага прафтэхліцэя. Сёлета зноў аб’яўлены конкурс, вынікі яго будуць падво-дзіцца позняй восенню.

У школах горада і раёна арганізуюцца паказы відэафільмаў на тэму выратавальных работ на водах і аказанню першай дапамогі пацярпелым, распаўсюджваецца друкаваная прадукцыя, якую вялікімі тыражамі выпускаюць рэспубліканская і абласная арганізацыя таварыства выратавання на водах.
Штогод праводзім работу па падрыхтоўцы грамадскіх матросаў-выратавальнікаў. За перыяд з 2007 па 2010 гады падрыхтавалі 62 грамадскіх выратавальнікаў. У гэтай рабоце нам добра дапамагаюць райаддзелы па надзвычайных сітуацыях і аддзел унутраных спраў райвыканкама.

Дубровно, ОСВОД, вода, купальный сезон, спасатель, Ворожун, люди, река, водоём, озеро

ЛЧ—Наколькі мне вядома, Мікалай Акімавіч, у плане мерапрыемстваў “Выратаванне на водах” прадугледжана стварэнне выратавальных пастоў на рацэ Днепр і на гарадскім вадаёме. Як абстаяць справы ў даным накірунку работы?

МВ—У 2010 годзе выратавальны пост быў створаны на рацэ Днепр, ён працаваў на працягу ўсяго купальнага сезона. Пры садзейнічанні абласной арганізацыі па выратаванню на водах пост быў укамплектаваны пастаянным саставам выратавальнікаў, аснашчаны плавальнымі сродкамі і інвентаром. Аднак гэта толькі маленькая частка той вялікай работы, якую прадстаіць выканаць нам па ўсяму раёну.

Праводзіцца работа па абсталяванні выратавальных пастоў і ўладкаванні пляжаў. Не магу не адзначыць з задавальненнем, што пры вырашэнні гэтых пытанняў мы знаходзім узаемаразуменне ў раённым выканаўчым камітэце ў асобе намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Аляксеевіча Шатраўкі, які з’яўляецца нашым куратарам, а таксама ў асобе дырэктара ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Дуброўна-Камунальнік” Рамана Леанідавіча Самажонава.

Мы запрашалі ў раён спецыялістаў вадалазна-выратавальнай службы Аршанскай выратавальнай станцыі з мэтай правядзення работ па абследаванню і ачышчэнню дна акваторыяў пляжаў ад іншародных прадметаў. Вадалазы-выратавальнікі паднялі са дна акваторыяў вялікую колькасць прадметаў, якія маглі даставіць купальшчыкам шмат праблем, звязаных са здароўем. Хаця ў кантэксце сказанага, не магу прамаўчаць і аб тым, што жыхары горада, адпачываючы на ўлонні прыроды, самі ж засмечваюць дно акваторыяў пляжаў і месцаў для купання, кідаюць у ваду бутэлькі, шкло, іншае смецце.

ЛЧ—Пачынаецца купальны сезон. На ўзгаданых вамі водных аб’ектах сёлета будуць функцыяніраваць выратавальныя пункты, Мікалай Акімавіч? Людзі могуць у экстрэмальнай сітуацыі разлічваць на службу выратавання?

МВ—Тут, як кажуць, на іншых спадзявайся, але і сам галавы не губляй. Мы, вядома, пастараемся арганізаваць пастаяннае дзяжурства выратавальнікаў, асабліва ў выхадныя дні, калі наплыў жадаючых адпачыць ля вады павялічваецца ў некалькі разоў. Але і купальшчыкам нельга забываць аб уласнай бяспецы. Да таго ж, сярод іх, на жаль, часта сустракаюцца людзі, якія ідуць у ваду, не ведаючы броду, і добра выпітыя.

А калі гаварыць пра работу нашай выратавальнай службы наогул, то не магу не пахваліцца: па выніках работы ў 2010 годзе калектыў нашага выратавальнага паста заняў ІІ месца ў абласным аглядзе-конкурсе і адзначаны дыпломам.

Дубровно, ОСВОД, вода, купальный сезон, спасатель, Ворожун, люди, река, водоём, озеро

ЛЧ—Цяпер пытанне з ліку не вельмі прыемных. Работа па папярэджанню гібелі людзей на водах у раёне праводзіцца. Якія яе вынікі? На жаль, не бывае ніводнага лета, якое не прынесла б ахвяр на вадзе.

МВ—Памыляецеся. У 2009 годзе у нас не было ахвяр на вадзе. У 2007 годзе патанулі 5 чалавек, у 2008 — 3, у 2009 — ніводнага. Прасочвалася ўжо некаторая станоўчая дынаміка. Аднак у 2010 годзе ў Дуброўна патанулі 4 чалавекі плюс аднаго тапельца нам прынеслі воды з боку Расіі. Яшчэ адзін няшчасны выпадак на вадзе адбыўся ў КУСГП “Зарубы”. За ўвесь купальны сезон мінулага года нашы выратавальнікі не дапусцілі гібелі на водах яшчэ 3 чалавек, больш за 60 нашых купальшчыкаў папярэдзілі аб небяспецы.

ЛЧ—Па факту кожнага надзвычайнага здарэння на вадзе праводзіцца расследаванне, даецца заключэнне. Што ж з’яўляецца галоўнай прычынай гібелі людзей на вадзе, Мікалай Акімавіч?

МВ—Недарэчнасць паводзін саміх пацярпелых. Гінуць у асноўным тыя, хто лезе ў ваду, прыняўшы дозу алкаголю. Як сведчаць медэксперты, усе ахвяры, жыцці якіх забраў Днепр, былі на момант патаплення ў нецвярозым стане.

Другая, не менш важная прычына заключаецца ў тым, што ўсё ж паслаблена ўвага органаў выканаўчай улады і кіраўнікоў на месцах да праблемы аховы жыцця і арганізацыі адпачынку людзей на вадаёмах.

Не буду скідваць з сябе адказнасці за тое, што не заўсёды належным чынам абсталяваны месцы для купання, а санітарны стан вадаёмаў і пляжаў не адпавядае нормам.

Людзі гінуць на вадзе яшчэ і таму, што не ўмеюць плаваць, што бацькі не вучаць гэтаму дзяцей, спадзяюцца, што тыя навучацца самі, апынуўшыся ў вадзе.

ЛЧ—Як ужо адзначалася вышэй, абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 152 “Аб мерах па забеспячэнні бяспекі знаходжання насельніцтва на водах Віцебскай вобласці і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы Віцебскай вобласці абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання на водах”, якім запатрабавана ад кіраўнікоў усіх форм уласнасці аказваць дапамогу таварыству па выратаванню на водах. Як выконаваюць гэта рашэнне аблвыканкама кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна?

МВ—Многія кіраўнікі адказна адносяцца да выканання рашэння аблвыканкама. Хачу выказаць шчырую падзяку за разуменне і аказаную дапамогу раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах у 2010 годзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолю Іванавічу Лукашову, намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Аляксеевічу Шатраўку, кіраўніку справамі райвыканкама Аляксандру Рыгоравічу Шабеку, дырэктарам УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” Раману Леанідавічу Самажонаву, РВУ “Дуброўнарайгаз”— Дзмітрыю Валер’евічу Лабунову, ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”— Дзмітрыю Уладзіміравічу Цімошчанку, ААТ “Дубровенскі льнозавод”— Анатолю Дзмітрыевічу Басянкову, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў — імя Ю.Смірнова—Вікенцію Станіслававічу Каспяровічу, ААТ “Праўда-С” — Сяргею Міхайлавічу Дранеўскаму, КУСГП імя Чарняхоўскага — Мікалаю Антонавічу Салдаценку, “Зарубы” — Васілю Валянцінавічу Балабосаву, “Арловічы” — Аляксандру Анатольевічу Кандрашову, ААТ “Гігант-Агра” — Пятру Іванавічу Жарыкаву, “Першамайскае” — Мікалаю Ільічу Селіханаву, ААТ “Усход-Чырына” — Мікалаю Іванавічу Курпатаву, ААТ “Прыдубровенскае” — Алегу Сямёнавічу Валадкевічу, ААТ “Баброва-Агра” — Аляксандру Мікалаевічу Мурашкіну.

За садзейнічанне і практычную дапамогу ў справе аховы жыцця на водах у 2010 годзе кіраўнік сельгаспрадпрыемства імя Ю.Смірнова Вікенцій Каспяровіч узнагароджаны Граматай Прэзідыума рэспубліканскага савета грамадскай арганізацыі таварыства выратавання на водах. Падзячныя пісьмы Віцебскай абласной арганізацыі таварыства па выратаванню на водах накіраваны на імя дырэктара ААТ “Праўда-С” Сяргея Міхайлавіча Дранеўскага, былога дырэктара сярэдняй школы № 1 г.Дуброўна Святланы Сямёнаўны Шурпаковай. Усе гэтыя лю-дзі вельмі актыўныя, з разуменнем адносяцца да патрэб таварыства, сваёй актыўнасцю і нераўнадушнасцю садзейнічаюць паляпшэнню сітуацыі па папярэджанні ахвяр на вадзе.

ЛЧ—Падводзячы рысу пад нашым з вамі дыялогам, Мікалай Акімавіч, нельга не адзначыць, што план мерапрыемстваў “Выратаванне на водах Дубровенскага раёна на 2007-2010 гады” ў асноўным выкананы?

МВ—У асноўным, так. Застаецца ліквідаваць недахопы ў рабоце або навярстаць упушчанае і працаваць далей. Прыняты новы план мерапрыемстваў, ён больш насычаны за папярэдні. У прыватнасці, і ў ім асаблівая ўвага адведзена мерапрыемствам па ўмацаванню зон масавага адпачынку на водных аб’ектах, у прыватнасці, прадугледжана ўладкаванне пад’язных шляхоў, дзіцячых гульнёвых пляцовак, спартыўных пляцовак, пляжаў, арганізацыі стаянак аўтатранспарту, устаноўка грамадскіх туалетаў, кантэйнераў для збору смецця, шлагбаўмаў, аншлагаў і г.д. Толькі сумеснымі намаганнямі — актывам раённай арганізацыі выратавання на водах і ўсёй грамадскасці — мы зможам звесці да мінімуму коль-касць ахвяр на вадзе. А яшчэ лепш, каб іх зусім не было.

Самае дарагое ў чалавека — жыццё. Яно даецца адзін раз і яго трэба берагчы. Беражыце сябе, тых, хто вам дарагі, і тых, хто побач з вамі.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *