Галина Рябцева в числе призёров областных соревнований работников АПК

Абласны камітэт работнікаў АПК падвёў вынікі спаборніцтва сярод МТФ і аператараў машыннага даення за ліпень 2020 года. Сярод пераможцаў  — аператар машыннага даення МТФ «Мардахі» СГФ імя Ю. Смірнова Галіна  Рабцава, якая атрымала за ліпень па 898кг. малака ад каровы. Гэта другі паказчык па вобласці. Нагадаем, што па выніках працы за чэрвень Галіна Рабцава была на трэццім месцы з вынікам 875 кг. малака на карову. Старшыня Дубровенскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў і кіраўнік СГФ імя Ю. Смірнова Артур Сыса павіншавалі Галіну Рабцаву з працоўнай перамогай, уручылі грамату абкама прафсаюза і грашовую прэмію, пажадалі далейшых поспехаў у працы і дабрабыту ў асабістым жыцці.