Крок у будучыню праз мінулае

Зараз  шмат людзей цікавяцца краязнаўствам. Не­хта шукае звесткі аб знакамітых земляках, нехта вывучае асаблівасці фальклору ці рамяства пэўнай мясцовасці. Гэтыя людзі аддаюць свайму захапленню ўвесь вольны час і кожны прыйшоў да яго  сваім шляхам. А вось некаторыя робяць  вывучэнне гісторыі прафессіяй і мэтанакіравана дасягаюць сваёй мары.

 Менавіта такую выснову мы зрабілі, калі пазнаёміліся з маладымі спецыялістамі, якія пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы атрымалі размеркаванне на першае працоўнае месца ў Дубровенскі гісторыка-краязнаўчы  музей.

 Наш зямляк Валерый Гаўрыленка скончыў МГУ імя А.Куляшова, атрымаў спецыяльнасць «гісторык-археолаг, настаўнік гісторыі» і вярнуўся працаваць на малую радзіму.

—Я ўдзячны сваёй настаўніцы Валянціне Пятроўне Гарбачэўскай, якая зацікавіла мяне гісторыяй. Адразу пасля школы я паступіў у Дубровенскі прафтэхліцэй. Скончыў яго з выдатнымі адзнакамі і вырашыў далей займацца тым, што мяне больш цікавіць. Працую ўжо трэцці тыдзень. За гэты час значна пашырыў свае веды па гісторыі роднага краю. Тое, што раблю зараз, мне падабаецца, — адзначае  юнак.

 Нягледзячы на сваю дыпломную работу, тэма якой была «Старажытнарускія прадметы і воінскія пахаванні на тэрыторыі Беларусі ў Х-ХІІІ стагоддзях»,  хлопец добра валодае і сучаснымі тэхналогіямі. Як адзначыла Наталля Аўчарова, супрацоўнік музея, Валерый  прадуктыўна працуе над стварэннем QR-кодаў к самым значным экспанатам зала, прысвечанага гісторыі Дубровенскага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Дарэчы, менавіта тэма «Наступствы  Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці» была ў цэнтры ўвагі дысертацыі Паўла Ляшкевіча, які скончыў магістратуру пры ПГУ. Хлопец мае спецыяльнасць «настаўнік гісторыі», але праца, якая ішла ў архівах са старымі дакументамі, спачатку над дыпломнай работай, прысвечанай вайне 1812 года, потым над дысертацыяй,  зацікавілі  юнака  таямніцамі пошуку і магчымасцю адкрыццяў.  Зараз малады супрацоўнік рыхтуе асабістыя матэрыялы для правядзення экскурсій па тэматычных залах, вывучае лёс знакамітых дубровенцаў.

Наталля Аўчарова сказала, што маладыя спецыялісты прагна ўзяліся за работу. На іх ліку ўжо некалькі праведзеных экскурсій.

—Таму застаецца пажадаць ім не страціць ціка­васць да атрыманай прафесіі, дасягнуць вяршынь майстэрства на асабістую і грамадскую карысць, —  пажадала Наталля Аўчарова.

Алена КАРСАКОВА.