Призёр областного соревнования Елена Войтюк надоила 72 тонны молока

Дубровно, Витебская область, Дубровенский район, Гигант Агро, Войтюк, доярка, молоко, оператор машинного доения

Нядаўна камітэт па сельскай гаспадарцы аблвыканкама і абкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва па вытворчасці малака сярод сельгаспрадпрыемстваў, малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення кароў па выніках работы за красавік 2011 года.

Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў абласнога спаборніцтва аператар машыннага даення з цэнтральнай фермы ААТ “Гігант-Агра” Алена Аляксееўна Вайцюк. У красавіку ад замацаванай групы кароў Алена Аляксееўна надаіла 27 тон малака, у сярэднім на карову — па 678 кілаграмаў, а за чатыры месяцы гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 72 тоны і1891 кілаграм.

Днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Іванавіч Рубанцаў і аўтар гэтых радкоў наведалі гаспадарку. Міхаіл Іванавіч у прысутнасці старшыні прафсаюзнай арганізацыі, галоўнага эканаміста гаспадаркі Надзежды Іванаўны Шайковай і брыгадзіра фермы Людмілы Віктараўны Гусянцовай уручыў Алене Аляксееўне грашовую прэмію ў суме 80 тысяч рублёў, як прызёру абласнога спаборніцтва. Гэты момант адлюстраваны на здымку.

Алена Аляксееўна Вайцюк нарадзілася і вырасла ў горадзе Дуброўна, скончыла сярэднюю школу № 2. У 2002 годзе па воле жыццёвага лёсу пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў вёску Ляхаўка. На працягу года працавала брыгадзірам фермы. Потым была ў дэкрэтным водпуску па догляду дзіцяці. А ў апошнія чатыры гады працуе аператарам машыннага даення кароў. Яе муж — Юрый Уладзіміравіч працуе на гэтай жа ферм е даглядчыкам-пастухом дойнага статка. Тры гады назад маладой сям’і гаспадарка выдзеліла дом з усімі зручнасцямі.

Сёння Алена Аляксееўна Вайцюк па праву лічыцца адным з лепшых аператараў машыннага даення кароў. У 2010 годзе ад кожнай каровы яна надаіла па 5191 кілаграму — усяго на тры кілаграмы менш, чым яе сяброўка па працы Наталля Аляксандраўна Пасканная, якая заняла першае месца ў гаспадарцы.

У гэтыя дні надой малака на карову ў групе Алены Вайцюк дасягае 20 кілаграмаў.

—Летам нам, аператарам машыннага даення, даводзіцца працаваць больш, як па 10 гадзін у суткі. Пачынаецца рабочы дзень у палавіне пятай гадзіны, а заканчваецца пасля 22 гадзін. Пастаянна даводзіцца недасыпаць. А яшчэ трэба дагледзець дамашнюю гаспадарку. Словам, нялёгкая праца жывёлавода, — адзначыла ў канцы нашай сустрэчы Алена Аляксееўна Вайцюк.

Андрэй КВІР

Призёр областного соревнования Елена Войтюк надоила 72 тонны молока: 2 комментария

  • 25.05.2011 в 1:48 пп
    Permalink

    72 тонны….цифра пугает=) Так держать!!!Молодцы Дубровенцы…что, что, а коров доить умеем=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.05.2011 в 2:25 пп
    Permalink

    Настоящие властелины села:)
    А то ли ещё будет!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *