Подарок от профсоюза работников АПК получили в ОАО «Райагросервис»
Прафсаюзныя камітэты працоўных калектываў раёна прыкладаюць шмат намаганняў, каб умовы працы членаў прафсаюза былі добрымі і бяспечнымі. На працягу ўсяго сельскагаспадарчага года райкам прафсаюза работнікаў АПК праводізіць неадкладныя мерапрыемствы па кантролі забеспячэння механізатараў і жывёлаводаў спецаддзеннем. У гарачую пару сяўбы і жніва дапамагае арганізаваць гарачае харчаванне трактарыстаў-машыністаў і кіроўцаў транспартных сродкаў, задзейнічаных на адвозцы траў і зерня.
Грашовымі прэміямі і падарункамі заахвочвае за дасягненне добрых працоўных вынікаў. Прафсаюзы заўжды там, дзе кіпіць праца, дзе чалавек аддае ўсяго сябе абранай справе, добрасумленна і вынікова працуе на агульны поспех і дабрабыт
Зараз на палях раёна работа прыпынілася, а вось на машынных дварах і ў гаражах пачаўся гарачы сезон. Самая вялікая рамонтная майстэрня ў раёне — гэта ААТ «Дубровенскі райаграсервіс». Таму чарговыя падарункі райкам прафсаюза работнікаў АПК даставіў менавіта на гэта прадпрыемства: мікравалновая печ дапоўніць абсталяванне комнаты для прыёму ежы.
—На гэтым прадпрыемстве працуюць людзі не толькі з нашага горада, а і з раёна, і нават з Аршаншчыны. Таму тут клапотяцца, каб працоўныя маглі паснедаць ва ўтульных умовах, — адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.
З гэтым цалкам згодны дыспетчар Ларыса Лаўрыненка, інжынер па ахове працы Дзмітрый Камароў, галоўны інжынер Антон Дудараў і старшыня прафкама прадпрыемства Людміла Казакевіч.