У Дуброўне адбыўся злёт старэйшын

 Гэта традыцыйнае мерапрыемства ўжо не першы год збірае разам людзей, якія з’яўляюцца галоўнымі памочнікамі старшынь сельвыканкамаў у рабоце з насельніцтвам.

У сваёй прывітальнай прамове старшыня Дубровен­скага райвыканкама Анатоль Лукашоў назваў старэйшын надзейнай апорай улады і падзякаваў ім за працу.

—Менавіта к вам у першую чаргу ідуць людзі са сваімі бедамі і праблемамі. Вы з’яўляецеся актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Сходы з насельніцтвам, падваравыя абходы, дапамога ў навядзенні парадку на падворках, развіццё ўласных падсобных гаспадарак, забеспячэнне жыццядзейнасці адзінокіх састарэлых грамадзян, работа аўталавак, водазабеспячэнне і вулічнае асвятленне — гэтыя і іншыя пытанні — у цэнтры вашай увагі. А самае галоўнае, што вы своечасова выслухаеце і прыйдзеце на дапамогу таму, хто ў гэтым адчувае патрэбу. І за гэта вам вялікі дзякуй, — сказаў кіраўнік раёна.

Анатоль Іванавіч пазнаёміў прысутных з вынікамі работы раёна за мінулы год у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, таргоўлі і сацыяльнай сферы, расказаў пра задачы бягучага года. Асноўны акцэнт ён зрабіў на неабходнасці далейшай кансалідацыі грамадства і новых этапах развіцця Беларусі. Падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў рабоце VI Усебеларускага народнага сходу.

—У нашай краіне ёсць дакладны курс развіцця і перспектывы на будучыню. Галоўны пасыл, які гучаў на сходзе — гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні і арыенцір на ўпартую працу.

Дубровенцы — працавітыя і мэтанакіраваныя людзі, якія любяць сваю малую радзіму і разам робяць усё, што ад іх залежыць, для далейшага развіцця краіны, — падкрэсліў Анатоль Лукашоў.

Да слоў падзякі ў адрас старэйшын далучылася Алена Ціханава, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў. Яна распавяла пра асноўныя накірункі дзейнасці сельсаветаў і старэйшын населеных пунктаў і планах сумеснай работы ў 2021 годзе.

Прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, Белаграпрамбанка, Белдзяржстраха дзякавалі за сумесную работу старэйшын і сельвыканкамаў, а таксама нагадалі пра меры бяспекі па прадухіленні розных надзвычайных сітуацый і далейшай рабоце па захаванні жыцця і здароўя нашых грамадзян.

Вопытам работы з прысутнымі падзялілася старэйшына вёскі Шабаны Святлана Гарбацянкова. Яна падкрэсліла, што разам з жыхарамі і з дапамогай сельвыканкама і прадстаўнікоў прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, можна вырашыць любыя задачы, каб у населеным пункце, двары, пад’ездзе было чыста, утульна і прыгожа.

Артысты тэатра песні «Спатканне» раённага Дома культуры віталі прысутных задорнымі спевамі і добрымі словамі.

А ў завяршэнні мерапрыемства лепшым старэйшынам былі ўручаны дыпломы за актыўную работу з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Сярод узнагароджаных Стрыжко А.М., Шайкова Н.С., Шыцікава Н.А., Клінавая В.Р., Банах С.М., Аксёнаў Э.М., Сватоўская Т.П., Барысоўская А.В., Ракава В.І., Пазнякова Р.А., Арбузава Т.А., Пляшкова Т.Ф., Пацепка Т.М., Гарбацян­кова С.М.

Святлана ШУРПАКОВА