Дубровенцаў заклікаюць далучыцца да экалагічнага руху «Разам за чыстую і зялёную краіну»

Дубровно,деревья, экология, призыв

Дубровенская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе грамадзянам і юрыдычным асобам ўнесці свае прапановы па месцах пасадкі дрэў і кустоў на тэрыторыі г.Дуброўна і раёна. Гэта можна зрабіць па тэлефону 5-30-55

Мінпрыроды запрашае далучыцца да экалагічнага руху «Разам за чыстую і зялёную краіну». Усім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць унесці свой уклад у паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя і пасадзіць сваё дрэва.
Акцыі па азеляненні населеных пунктаў, у якіх жыхары краіны ахвотна прымаюць удзел, гэтай вясной пройдуць у фармаце за тры гады стаўшым ужо традыцыйным. Грамадзяне могуць прыняць непасрэдны ўдзел у выбары месцаў пасадак аб’ектаў расліннага свету, добраўпарадкаванні гарадоў, раёнаў, жылых двароў, паркаў і сквераў. Асноўная задача — дасягнуць узроўню азелянення патрабуемага паказчыка 40 працэнтаў і вышэй ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэспублікі.

Адзіны дзень азелянення «Пасадзі дрэва!» стартуе 3 красавіка ва ўсіх гарадах і сёлах краіны. «Ужо сёння ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць да 15 мая прыняць актыўны ўдзел у вясенняй пасадцы дрэў і кустоў, далучыцца да адзінага дня азелянення, пасадзіць сваё дрэва і добраўпарадкаваць свой двор», — адзначылі ў інспекцыі.

Па ініцыятывах грамадзян Мінпрыроды 10 кастрычніка ў 2020 годзе праведзены адзіны дзень азелянення пад лозунгам «Пасадзі дрэва!». Грамадзяне самі падавалі прапановы аб месцах пасадкі дрэў, і па іх заяўках высаджана больш за 40 тыс. дрэў. Гэта акцыя знайшла вялікі водгук у жыхароў краіны і будзе прадоўжана ў бягучым годзе. Азеляненне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — пытанне, важнае не толькі для прыгажосці і камфорту, але і для здароўя людзей. Зялёныя насаджэнні паляпшаюць экалагічную абстаноўку ў населеных пунктах. Дрэвы адыгрываюць важную ролю ў павелічэнні біяразнастайнасці, забяспечваючы спрыяльнае асяроддзе для раслін і жывёл, садзейнічаюць змякчэнню наступстваў змянення клімату, паляпшаюць якасць паветра і ахалоджваюць яго, з’яўляюцца абаронай ад шуму. І гэта толькі частка станоўчых момантаў. Паводле меркавання экспертаў, на працягу свайго жыцця дрэвы забяспечваюць выгаду ў два-тры разы большую, чым інвестыцыі ў пасадку і іх догляд. У Год народнага адзінства пасадка дрэў стане адным з сімвалаў яднання ўсіх жыхароў Беларусі на карысць нашай краіны і нагадае нам, што прырода ў нас адна. Яе трэба берагчы і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Важна, каб мы помнілі, што захавалі тое, што ў нас ёсць сёння, толькі дзякуючы адзінству і з’яднанасці.
Як адзначае Мінпрыроды, дзякуючы актыўнаму ўдзелу жыхароў Беларусі ў 2018-2020 гадах у населеных пунктах высаджана больш за 2,5 млн маладых дрэў і кустоў.