В аг. Боброво прошел митинг-реквием

Гэтыя сакавіцкія дні праходзяць у нашай краіне пад знакам жалобы. 78 гадоў назад 22 сакавіка 1943 нямецкімі акупантамі была знішчана вёска Хатынь.  На мемарыяльным комплексе, які створаны на месцы  спаленай разам з жыхарамі беларускай вёсачцы, 21 сакавіка  адбыўся на рэспубліканскі мітынг-рэквіем «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі. На ім прысутнічалі радстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў. Вельмі ўзрушана і пранікнёна прагучаў зварот Прэзідэнта Республікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да суайчыннікаў:

«Няхай самотныя званы Хатыні сёння пачуюць тыя, хто сее зерне зла і нянавісці, спрабуючы раскалоць краіну, разбурыць мір і спакой у нашым грамадстве. Гэтага не бываць, таму што мы адзіны народ і добра ведаем: трагедыя можа паўтарыцца, калі аб ёй забываюць. Памяць народа свяшчэнная. Беларусь памятае мінулае ў імя будучыні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Мемарыяльны комплекс  “Хатынь” стаў сімвалам памяці аб  9200 беларускіх вёсак, якія былі спалены акупантамі. З іх больш як пяць тысяч — разам з жыхарамі. Таму зараз па ўсёй краіне праходзяць мітынгі-рэквіемы, якія нагадваюць усім, наколькі жудаснай была тая вайна, ахвярамі якой сталі дзеці, жанчыны, старыя і нямоглыя.

 Адным з самых пацярпелых раёнаў Віцебшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны стаў Дубровенскі раён. Мітынг-рэквіем адбыўся ў аграгарадку Баброва. Намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Святлана Рыжанская сказала:

—Згодна з актам расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх катаў за перыяд 1941-ліпень 1944 гадоў на тэрыторыі Дубровенскага раёна, у перыяд нямецкай акупацыі па Дубровенскай раёну расстраляна, павешана, закатавана немцамі 4260 чалавек. Сагнана ў нямецкае рабства 27052 чалавека. Знішчана 152 населеныя пункты. Яны не паўтарылі лёс Хатыні, большасць з іх былі спалены падчас баявых дзеянняў  альбо разабраны немцамі для замацавання ваенных збудаванняў. Але дзесяць паселішчаў так і не адрадзіліся пасля вайны. Не дасягнула даваеннага ўзроўню і колькасць насельніцтва ў раёне.

 Святлана Рыжанская  заклікала ўсіх памятаць пра мінулае,цаніць жыцце кожнага чалавека, стваральнай працаў мацаваць кштоўнасці беларускага грамадства. Яна ўручыла Грамату ГА “Беларускі фонд міру” Вольге Хмялёвай, якая праводзіць вялікую работу па ўстанаўленні іменаў загінуўшых за вызваленне баброўскай зямлі.

Да прысутных звярнуўся старшыня Маласавінскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Кахноўскі. Ен расказаў прысутным аб рабоце, якая вядзецца па захаванні мемарыяльных месц, дзе пахаваны абаронцы і вызваліцелі Дубровеншчыны і засяродзіў увагу моладзі, якая прысутнічала на мерапрыемстве, на неабходжнасці вывучаць гісторыю роднай зямлі, з павагай ставіцца да тых намаганняў, якімі нашы дзеды і прадзеды будавалі нашу краіну.

 Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання і усклалі кветкі і вянкі да знака землякоў, якія загінулі у першыя паслеваенныя гады.