Хлеборобы «Правды» первыми в Дубровенском районе отметили «Дожинки»!

Хлебаробы сельгаскааператыва “Праўда” першымі ў раёне 16 ліпеня пачалі ўборку збожжавых.

І яны першымі 3 жніўня рапартавалі аб завяршэнні жніва. Абмалот збожжавых на 1000-гектарнай плошчы пяць камбайнавых экіпажаў правялі за 19 рабочых дзён. З бункераў камбайнаў выгружана каля 4000 тон збожжа, з кожнага з якіх намалочана ў сярэднім па 40 цэнтнераў зерня. Гэта лепшы паказчык у раёне.

Не менш важна і тое, што хлебаробы гаспадаркі таксама першымі ў раёне выканалі свой першы запавет — разлічыліся з дзяржавай па пастаўках збожжа: на збожжапрыёмныя пункты па стану на 2 жніўня было дастаўлена 934 тоны збожжа — на 96 тон або на 11 працэнтаў больш, чым прадугледжана дзяржзаказам.

—Высокім тэмпам жніва садзейнічала не толькі гарачае сухое надвор’е, але і самаадданая работа камбайнераў і вадзіцеляў, якія працавалі на высокапрадукцыйнай тэхніцы, а таксама зладжаная работа аператараў збожжатока, — так коратка пракаменціраваў вынікі жніва Сяргей Міхайлавіч Дранеўскі.

Лепшых поспехаў на жніве дабіўся экіпаж у складзе Васіля Ханякова і Сяргея Пазнякова, які першым у раёне на камбайне КЗС-1218 намалаціў 500 тон збожжа. Усяго на рахунку экіпажа на раніцу 3 жніўня было 902 тоны намалочанага збожжа. Аляксандр Кірэеў разам з сынам Дзмітрыем выгрузілі з бункера КЗС-1218 каля 800 тон збожжа. Юрый Куляшоў і Аляксей Ведалеў на такім жа камбайне намалацілі 750 тон збожжа. Вадзіцелі Міхаіл Канчатаў і Мікалай Лунькоў на “МАЗах” перавезлі ад камбайнаў на мехток адпаведна 1789 і 1617 тон збожжа.

Віншуем хлебаробаў СВК “Праўда” з працоўнай перамогай!

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *