Что делали взрослые в детском лагере «Луговцы»?

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

—Лясы, бары паклікалі! — спявае дзетвара. — Канікулы, канікулы — вясёлая пара!

Гэтыя радкі дзіцячай песенькі прыйшлі мне на памяць з майго далёкага дзяцінства. Яе мы спявалі ў школьным піянерскім лагеры. Гэта было так даўно, а ў памяці — нібы ўчора. Цікава, як цяпер наладжаны адпачынак дзяцей у час летніх канікулаў? Гэта пытанне прывяло мяне ў раённы аддзел адукацыі. Вось што паведаміла метадыст РАА Марыя Пятроўна Хмарская.

Усё пра дзіцячы адпачынак на Дубровеншчыне

МХ—Пачаліся летнія канікулы, якія па тэрміну самыя працяглыя. За летні перыяд мы павінны пастарацца аздаравіць як мага больш нашых дзяцей. Сёлета ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў раёне пройдуць аздараўленне і арганізавана адпачнуць на ўлонні прыроды 700 дзяцей, — гаворыць Марыя Пятроўна. — Адпачынак трохсот з гэтай колькасці будзе арганізаваны на базе лагераў адпачынку пры школах.

Плануецца работа школьных лагераў у дзве змены: з 3 па 23 чэрвеня (250 дзетак) і з 1 жніўня па 20 жніўня (50 дзяцей). Будуць працаваць 7 школьных лагераў адпачынку ў першую змену: на базе сярэдняй школы № 1 горада Дуброўна, якая прыме 90 дзяцей, сярэдняй школы № 2 горада Дуброўна — 44, Станіславоўскай — 20 дзяцей, Асінторфскай — 30, Ерамееўшчынскай — 16, Ляднянскай — 20, Будскай — 30 дзяцей. У другую змену школьныя лагеры адпачынку будуць адкрыты на базе Сваташыцкай і Калінаўскай сярэдніх школ, кожная з іх прыме па 25 адпачываючых дзетак.

ЛЧ—Марыя Пятроўна, раскажыце, калі ласка, аб тым, як будзе арганізаваны адпачынак дзяцей ва ўстанове пазашкольнага навучання і выхавання “Дзяржаўны аздараўленчы лагер “Лугаўцы”?

МХАздараўленчы лагер “Лугаўцы” будзе працаваць у тры змены: заезд першай з 20 чэрвеня, другой — з 10 ліпеня, трэцяй — з 30 ліпеня. Працягласць прабывання дзяцей у лагеры — 18 дзён. Ужо падабраны персанал для работы ў лагеры, на пасаду дырэктара лагера прызначана Ірына Уладзіміраўна Арцем’ева.

Першая змена прыме 160 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія будуць раздзелены па 6 узроставых групах.

Абласная камісія прыняла лагер з высокай ацэнкай. Зараз там вядуцца апошнія работы па падрыхтоўцы аздараўленчай установы да прыёму дзяцей на адпачынак. Іх выконваюць супрацоўнікі райаддзела адукацыі, настаўнікі прадмета “Працоўнае навучанне” некаторых школ раёна. Курыруе работу начальнік аддзела адукацыі Валерый Андрэевіч Рыжанскі. Вам лепш там пабываць і ўсё ўбачыць.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

Ай-да ў лагер!

…У 9 гадзін раніцы на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Лугаўцы” кіпела работа. Валерый Андрэевіч Рыжанскі ўзгадняў рабочыя пытанні з інжынерам-будаўніком райаддзела адукацыі Галінай Дзмітрыеўнай Аксёнавай. Некалькі хвілін у сваім напружаным рабочым графіку ён выкраіў на размову са мной.

ВР—Дзеці — наш галоўны скарб, — гаварыў Валерый Андрэевіч Рыжанскі. — Трэба зрабіць усё для таго, каб на працягу лета яны не толькі добра адпачылі, але і набраліся сіл, прыйшлі ў школу здаровымі, узмужнелымі.

Другі сезон мы наладжваем адпачынак і аздараўленне дзяцей у лагеры “Лугаўцы”, уладальнікамі якога з’яўляемся. Шмат работы па навядзенню ў ім парадку было выканана ў мінулым годзе, яшчэ больш будзе зроблена сёлета. З пачатку года на рамонт, набыццё гаспадарчага інвентару, абсталяванне доўгага перыяду карыстання нашай установе было выдзелена з абласнога бюджэту 27 мільёнаў рублёў. З раённага бюджэту выдзелена 50 мільёнаў рублёў на цякучы рамонт, на набыццё мяккага інвентару — 1 мільён, іншых расходных матэрыялаў — 7 мільёнаў рублёў. Па лініі цэнтра занятасці на работах па добраўпарадкаванню лагера было асвоена 19 мільёнаў рублёў: беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці, рамантавалі і фарбавалі агароджу ў лагеры адпачынку, выконвалі іншыя рамонтныя работы.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

ЛЧ—Калі меркаваць аб тым, куды трацяцца выдзеленыя грошы, Валерый Андрэевіч, то можна зрабіць выснову: аздараўленчы лагер “Лугаўцы” набывае сучасны, абноўлены выгляд?

ВР—Вядома, мы стараемся ісці ў нагу з часам. Усе сродкі выкарыстоўваем па прызначэнню: выканалі касметычны рамонт у спальных пакоях. Колер сцен — сонечны, усюды пераважае светлы тон. У некаторых пакоях мяняем падлогу, у асобных — выкладваем пліткай, закупілі сучаснае кухоннае абсталяванне. Набыццём спартыўнага інвентару ў выглядзе мячоў, сетак нікога не здзівіш. Сёлета закупілі некалькі трэнажораў. Падвялі гарачую ваду ў пакой для мыцця бялізны і ў душавыя: там устаноўлены воданагравальнікі маркі “Арыстон”. Выдзеленых з бюджэту грошай хапае толькі на самае-самае неабходнае. А мы ўжо даўно выйшлі за рамкі неабходнага.

ЛЧ—Як гэта вам удаецца рабіць?

МХ—Вырашаць многія пытанні нам дапамагаюць спонсары, за што ім мая бязмежная падзяка. Лічыце самі, воданагравальнікі мы купілі. Але ж іх трэба ўстанавіць, выканаць шэраг зварачных работ па падвядзенню гарачай вады ў вонкавыя ўмывальнікі. А гэта ўсё грошы, грошы… Выручаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, аказваючы спонсарскую дапамогу. Многіх з іх уклад у падрыхтоўку лагера да прыёму дзяцей проста неацэнны.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

ЛЧ—І хто ж яны, вашы спонсары, Валерый Андрэевіч?

ВР—Спонсарскую дапамогу нам аказала ўнітарнае прадпрыемства “Дуброўна-Камунальнік”: добраўпарадкавана пляцоўка каля ўваходу ў харчовы блок— зроблена падсыпка, пляцоўка выкладзена тратуарнай пліткай, уладкаваны лаўкі. Аб’ём работ выкананы вялікі. Вялікі дзякуй дырэктару Раману Леанідавічу Самажонаву за разуменне і падтрымку. Дарэчы, ён і зараз тут знаходзіцца, прыехаў паглядзець, наколькі якасна ўсё зроблена.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

Прыгожую альтанку для адпачынку вырабілі і ўстанавілі рабочыя ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”. Тут без ініцыятывы кіраўніка прадпрыемства Дзмітрыя Уладзіміравіча Цімошчанкі ніяк не абышлося.

Заўсёды з разуменнем адносяцца да маіх просьбаў дырэктар раённай электрычнай сеткі Валянцін Валянцінавіч Забела і дырэктар РВУ “Дуброўнарайгаз” Дзмітрый Валер’евіч Лабуноў. Ім я ўдзячны за падключэнне новых воданагравальнікаў да энергасістэмы і падачу гарачай вады ў вонкавыя ўмывальнікі, душавыя і іншыя гаспадарчыя пакоі.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

ЛЧ—Валерый Андрэевіч, адчуваю, што вы маеце што сказаць яшчэ пра адну «изюминку» сёлетняга аздараўленчага сезона ў Лугаўцах?

МХ—Трапна заўважылі. Сёлета для ўсіх, хто будзе адпачываць у аздараўленчым лагеры “Лугаўцы”, мы рыхтуем “сюрпрыз”. Так і быць — выдам сакрэт. На беразе Дняпра ў вельмі маляўнічым месцы мы ўладкоўваем пляж. Робім гэта зноў жа на спонсарскай аснове, бо сродкаў на гэта ў нас няма. Работы вядуць раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

…Пабывала я на месцы ўладкавання пляжа. Там зранку кіпела работа, якая сабрала шмат людзей. Рабочыя лясніцтва з бензапіламі вызвалялі пляцоўку будучага пляжа ад высакарослых дрэў. Каля дзесятка супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з начальнікам, маёрам унутранай службы Аляксандрам Уладзіміравічам Юрчанкам убіралі ссечаныя падчыстую кусты і грузілі іх ў прычэп аўтамабіля, а дробнае голле спальвалі. Дырэктар унітарнага прадпрыемства “Дубровенскае ПМС” Уладзімір Еўдакімавіч Малчанаў па тэлефоне ўзгадняў з адным са сваіх прарабаў дастаўку на будучы пляж тэхнікі па выкарчоўванню кустоў і планіроўцы мясцовасці.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

АЛ—У бліжэйшы час, як толькі пляцоўка пад пляж будзе выраўнена, — каменціруе старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Лукашоў, які пад’ехаў сюды толькі што, — арганізуем дастаўку жоўтага пяску. Думаю, усе транспартныя арганізацыі падключацца, выдзеляць аўтатранспарт, які зробіць па некалькі рэйсаў у пясчаны кар’ер. Для прадпрыемства затраты невялікія, а справе—толькі карысць.

ВР—Мы са свайго боку плануем тут паставіць кабіны-раздзявалкі. — гаворыць Валерый Андрэевіч Рыжанскі.

Нехта з прысутных выказвае меркаванне, што пляж з цягам часу стане любімым месцам адпачынку многіх жыхароў Дуброўна і навакольных вёсак. Пакуль жа тут вядуцца работы, і, калі меркаваць па іх рытму і настрою спонсараў, якія займаюцца імі, то добрая справа будзе даведзена да канца вельмі хутка і мы пабудзем на адкрыцці басейна.

А ў пакоях, дзе будуць жыць, сталавацца і адпачываць удзельнікі першай змены, працягваецца работа па іх уладакаванню, абкошванню тэрыторыі лагера. Тут штодзённа праводзяць сваю рабочую змену настаўнікі гарадскіх і сельскіх школ раёна, супрацоўнікі райаддзела адукацыі.

Дубровно, лагерь Луговцы, дети, образование, отдых, взрослые, спонсор

ВР— Усім маім калегам і нашым спонсарам — вялікая ўдзячнасць і прызнанне, — гаворыць Валерый Андрэевіч Рыжанскі.

Што ж, добрая справа дабром адгукнецца. Гэта аксіёма даказана жыццём. Дзеці — наша будучыня, якімі яны стануць — залежыць ад нас.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *