У КУСГП імя Чарняхоўскага працаўладкаваны 14 падлеткаў

Дубровно, уродай, трудоустройство, дети

Жніво — справа агульная. У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся, калі пабывалі на тэрыторыі збожжасушыльнага комплекса
ў КУСГП імя Чарняхоўскага. Тут рупліва працуюць не толькі дарослыя: 14 хлопчыкаў і дзяўчынак дапамагаюць падтрымліваць парадак каля буртоў зерня. Юныя памочнікі працуюць у дзве змены (па сем чалавек на змену) з 8 гадзін раніцы да 14 гадзін і з 14 да 20 гадзін. Яны забяспечаны неабходнымі для працы прыладамі, атрымліваюць гарачыя абеды. На наша пытанне: з якім настроем працуецца? — прагучала дружнае: «Добра!»
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Мікалай Салдаценка таксама задаволены працай падлеткаў і лічыць, што гэта работа не толькі дапаможа зарабіць пэўную суму грошай, але ж дасць магчымасць далучыцца да агульнай, магчыма,
самай важнай справы — хлебаробства.
Тэкст і фота Алены КАРСАКОВАЙ.