Льну в Дубровно быть!

Ільнаводы большасці льносеючых гаспадарак раёна і члены мехатрада льнозавода на мінулым тыдні папрацавалі на славу.

Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення за перыд з 6 па 13 верасня ў цэлым па раёне льнотрасты было закручана ў рулоны на 1134 гектарах, або штодзённа сыравіна ўбіралася ў сярэднім на 162 гектарах. За гэты час нарыхтавана 3561 тон трасты — па 509 тон у сярэднім за дзень. На льнозавод за мінулы тыдзень дастаўлена 2080 тон трасты або амаль па 300 тон штодзённа.

Асабліва напружаная праца кіпела на сцелішчах ільзавода і СВК “40 год Кастрычніка”. За мінулы тыдзень ільнаводы СВК “40 год Кастрычніка” трасту ўбралі на 117 гектарах і нарыхтавалі 295 тон сыравіны, 242 тоны з якіх даставілі на завод. Учора льнаводы гэтай гаспадаркі завяршылі ўборку трасты.

На мінулым тыдні мехатрад ільнозавода ўбраў трасту на 850 гектарах, нарыхтаваў 2814 тон сыравіны. У сярэднім за дзень механізатары льнозавода ўбралі лён на 121 гектары і нарыхтавалі па 402 тоны трасты.

У счэпцы па раёне па стану на 13 верасня траста ўбрана на 70 працэнтах плошчаў, дзяржзаказ па пастаўках ільносыравіны выкананы на 47 працэнтаў.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *