18 лет в Дубровно «растёт» ковёр дружбы народов

Дубровно, фестиваль, Днепровские голоса, ковёр дружбы

У памяшканні былога Дома рамёстваў, дзе зараз размяшчаецца рабочая група па стварэнні музея, я звярнула ўвагу на незвычайнай формы дыван, які складаецца з маленькіх, акуратна знітаваных адзін да аднаго на вялікім палатне дывановых лапікаў, дзе адлюстраваны выявы розных гербаў, пэўныя сімвалы і назвы месцаў розных рэгіёнаў Беларусі і іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Многія дыванкі тканыя, некаторыя — вышываныя ўручную.

ТМ—Гэта дыван дружбы,— заўважыўшы маю цікавасць, тлумачыць дырэктар рабочай групы па стварэнні музея Таццяна Леанідаўна Марачова. — Пачынаючы з 2008 года, амаль кожная дэлегацыя, якая прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, прывозіць на наша свята маленькую часцінку сваёй малой радзімы ў выглядзе дыванка і дорыць яго нам на ўрачыстым адкрыцці фэсту, сімвалізуючы такім чынам свае добрасуседскія адносіны і ўдзячнасць за запрашэнне пабываць у гасцях на Дубровеншчыне, прадэманстраваць сваю творчасць і паглядзець на творчасць іншых, далучыцца да культурнай спадчыны тых народаў, якія прыязджаюць да нас. Мы збіраем гэтыя маленькія дываночкі і фарміруем іх у агульны дыван, які потым дэманструем усім удзельнікам і гледачам гала-канцэрта, выносячы яго на галоўную сцэну фестывалю.

Як правіла, дываночкі маюць размер 40х40 сантыметраў, іх прывозяць тыя калектывы, якія ўпершыню прыязджаюць на наш фестываль. Тыя, хто ўжо пабываў на ім, прадстаўляюць сімвал свайго рэгіёну толькі адзін раз.

ЛЧ—І колькі ж фестывальных лапікаў на сённяшні дзень “уплецена” ў агульны дыван дружбы і добрасуседства?— цікаўлюся ў захавальніка фондаў музея Наталлі Сяргееўны Аўчаровай.

НА27 дываночкаў. Упэўнена, што пасля правядзення васемнаццатага Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” іх будзе яшчэ больш, і агульная плошча дывана значна павялічыцца.

З кожным годам плошча дывана будзе павялічвацца, бо кожны раз на наш фестываль прыязджаюць усё новыя і новыя калектывы.

Дубровно, фестиваль, Днепровские голоса, ковёр дружбы

ЛЧ—Хочацца ведаць імя таго майстра, які так акуратна сшывае дывановыя лапікі. Нідзе небачна ні шва, ні нітак, якімі яны змацаваны.

НА—Гэтую тэхнічную работу выконвае адзін чалавек — майстар лапікавага шыцця Святлана Мікалаеўна Дземянкова, якая працуе ў раённым Доме рамёстваў. Усе дываночкі яна прышывае на палатняную льняную аснову ўручную. Работа гэта вельмі карпатлівая, патрабуе вялікай стараннасці і акуратнасці, і падуладная рукам сапраўднага майстра, такога, як Святлана Мікалаеўна.

На свяце Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, на якім сярод мноства цудаў, створаных рукамі народных умельцаў, вы ўбачыце і гэта: не проста дыван ручной работы, а фестывальны дыван дружбы і добрасуседства.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *