Надзея Дударава стала ”Лепшым бібліятэчным работнікам“

Напярэдадні Дня культуры, які адзначаецца ў гэтым годзе 10 кастрычніка, сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэмій абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва.

Сярод лепшых прадстаўнiкоў, у намінацыі ”Лепшы бібліятэчны работнік“, была адзначана Надзея Дударава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Дубровенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.  

Па матэрыялах сайта vitebsk-region.gov.by.