Главный врач Дубровенщины раскрыл медицинские секреты района

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

Адным з самых важных аспектаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь было і застаецца па сённяшні дзень умацаванне здароўя чалавека, што прадугледжвае ўздым на новы ўзровень якасці аказання медыцынскіх паслуг насельніцтву (у тым ліку прафілактыку асноўных сацыяльна-значных хвароб, зніжэнне захворваемасці і смяротнасці ад іх, укараненне сучасных лячэбных, дыягнастычных і рэабілітацыйных метадаў і тэхналогій).

Напярэдадні прафесійнага свята медыкаў — Дня медыцынскіх работнікаў — я сустрэлася з галоўным урачом установы аховы здароўя “Дубровенская ЦРБ” Віктарам Васільевічам Тамашэвічам і папрасіла яго расказаць аб тым, як у маштабе раёна вырашаецца адзін з галоўных аспектаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі краіны.

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

ВТ—Не хачу хваліцца, — гаворыць Віктар Васільевіч, — але і не магу прамаўчаць аб тым, што па выніках работы за 4 месяцы 2011 года ўстанова аховы здароўя “Дубровенская ЦРБ” прызнана лепшай у вобласці па шэрагу паказчыкаў.

ЛЧ—Назавіце гэтыя паказчыкі, Віктар Васільевіч.

ВТ—Мы знізілі агульную смяротнасць і смяротнасць сярод хворых. У нас не дапушчана фактаў мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, на высокім узроўні вядзецца работа па дыспансерызацыі насельніцтва, пастаянна ўдасканальваецца работа па аказанню медыцынскай дапамогі. Пры гэтым ужо можна сцвярджаць аб якасным узроўні пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі, укараненні новых медыцынскіх тэхналогій, сучасных метадаў і сродкаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння.

ЛЧ—Віктар Васільевіч, скажыце, калі ласка, што ўяўляе сабой зараз медыцынская сфера раёна?

ВТ—Калі гаварыць медыцынскай тэрміналогіяй, то наша сфера — вялікі жывы арганізм, які паспяхова выконвае ўсе функцыі па захаванню, умацаванню здароўя людзей. Медыцынская сетка раёна — гэта 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, якія функцыяніруюць у пераважнай большасці аграгарадкоў, 1 бальніца сястрынскага догляду з урачэбнай амбулаторыяй у Асінторфе, сельская ўчастковая бальніца з урачэбнай амбулаторыяй у вёсцы Зарубы і наша галоўная ўстанова — цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай. Усяго ў медыцынскай сферы задзейнічана 386 працуючых, сярод іх 27 урачоў, якія і ў будзённыя дні, і ў святочныя застаюцца верныя клятве Гіпакрата. Пераважная большасць урачоў маюць кваліфікацыйныя катэгорыі, што сведчыць аб іх высокім прафесіяналізме.

ЛЧ—Віктар Васільевіч, як кіраўнік медыцынскай сферы, дайце кароткую характарыстыку кожнаму структурнаму падраздзяленню раённай медыцынскай установы.

ВТ—Пачну з аддзялення хуткай дапамогі. Пры нарматыве адна фельчарская брыгада хуткай дапамогі на 12 тысяч чалавек у раёне функцыянуюць 3 брыгады або адна на 6,3 чалавека, за год абслугоўваецца больш за 5000 выклікаў хворых. Раённая паліклініка разлічана на 200 наведвальнікаў у змену, жаночая кансультацыя — на 60 наведванняў, дзіцячая кансультацыя — на 80 наведванняў. З 6 працуючых тэрапеўтычных участкаў урачамі ўкамплектаваны 4. Стацыянарная дапамога цэнтральнай раённай бальніцы аказваецца ў тэрапеўтычным аддзяленні, якое разлічана на 50 ложкаў, інфекцыйным — 15 ложкаў, хірургічным — 25, гінекалагічным — 15, дзіця-чым — 15, рэанімацыйным — 5 ложкаў. Акрамя гэтага, медыцынская стацыянарная дапамога арганізавана на базе Асінторфскай бальніцы сястрынскага догляду (25 сацыяльных ложкаў) і Зарубскай сельскай участковай бальніцы (15 ложкаў).

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

ЛЧ—Давайце больш дэталёва пагаворым аб тым, як наладжана абслугоўванне сельскага насельніцтва раёна.

ВТ—Лічу, што мы нядрэнна ўладкавалі матэрыяльную базу сельскіх медыцынскіх устаноў. Як я адзначаў вышэй, амаль у кожным аграгарадку адкрыты фельчарска-акушэрскія пункты. За апошнія тры гады ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на рэанімацыю медыцынскіх аб’ектаў у сельскай мясцовасці з абласнога і раённага бюджэтаў нам было выдзелена 1 мільярд 206 мільёнаў рублёў.

Праведзены рэканструкцыя і касметычны рамонт 15 ФАПаў і амбулаторый, набыта і ўстаноўлена ў іх новае медыцынскае абсталяванне: апараты для фізіялячэння, сучасныя электракардыёграфы, іншае медыцынскае абсталяванне і мэбля, у Асінторфскай бальніцы сястрынскага догляду праведзены якасны рамонт харчовага блока і пральні з поўнай зменай у іх усяго абсталявання, адрамантаваны стаматалагічны кабінет, устаноўлена ў ім новае стаматалагічнае абсталяванне. З мінулай восені функцыяніруе сельская ўчастковая бальніца ў вёсцы Зарубы. У ёй прадугледжаны поўны “пакет” медыцынскіх паслуг: 3 стацыянарныя палаты на 15 ложкаў для хворых, фізіятэрапеўтычны і працэдурны кабінеты, лабараторыя для забору крыві на аналізы, аптэка, стаматалагічны кабінет. Кансультуе хворых раз у тыдзень спецыяліст больш вузкага профілю, у бальніцы штодзённа вядзе агляд і лячэнне хворых урач-тэрапеўт. На мой адрас паступаюць падзячныя пісьмы ад былых і цяперашніх пацыентаў, якія праходзілі або праходзяць курс лячэння ў гэтай медыцынскай лячэбнай установе.

А, наогул, любую пачатую справу мы стараемся давесці да лагічнага завяршэння. Інакш не можа быць, бо служба наша — для людзей. Вялікая мадэрнізацыя праведзена і ў сценах раённай бальніцы. За апошні год-паўтара непазнавальна змянілася аблічча нашага хірургічнага аддзялення і яго структурнага падраздзялення — аперацыйнага блока і рэанімацыйнага аддзялення, якія набылі сучасны выгляд, а, галоўнае, аснашчаны новым дорагакаштуючым абсталяваннем. Практычна ў кожным аддзяленні бальніцы бачны добрыя перамены, хаця ўсё абнаўленне патрабуе вялікіх сродкаў, якіх заўсёды выдзяляецца па мінімуму. Стараемся расходаваць іх эканомна і траціць разумна. Нядаўна закончылі першы этап рамонту інжынерных сетак водаправода і сістэмы ацяплення райбальніцы, што немалаважна, бо гэтыя аб’екты адыгрываюць у жыццезабеспячэнні лячэбнай установы і яго нармальным функцыянаванні адну з галоўных роляў. На рамонт усіх аб’ектаў было затрачана амаль 2 мільярды рублёў.

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

ЛЧ—Не як урача, а як кіраўніка-гаспадарніка, вас, Віктар Васільевіч, што зараз найбольш непакоіць?

ВТ—Рамонт даху над паліклінікай. Яго даўно настаў час замяніць. Даўно выраблены праект. Чакаем адкрыцця фінансавання. Пачнуць паступаць грошы — возьмемся за работу.

ЛЧ—Сёння важнае значэнне ў жыцці любой арганізацыі мае забеспячэнне транспартам. Як вырашаецца гэта пытанне ў вашым калектыве? І, наогул, як ідзе мадэрнізацыя бальніцы?

ВТ—Увесь транспарт у нас на колах. Збояў у выездах па выкліках хуткай дапамогі па прычыне адсутнасці транспарту ў нас не бывае. Да таго ж, падабраўся моц-ны касцяк вадзіцеляў, які забяспечвае яго надзейную работу. Зусім нядаўна атрымалі новы легкавы аўтамабіль беларуска-іранскай вытворчасці “Самант”. Амаль 68 мільёнаў на яго набыццё нам выдзелілі з раённага бюджэту. Не так даўно за бюджэтныя сродкі мы набылі ўласны апарат “Пульмаскан”, дыхальнае і наркознае абсталяванне для аперблока і рэанімацыі, на 100 працэнтаў абнавілі абсталяванне ў стаматалагічных кабінетах.

ЛЧ—Не магу не пацікавіцца работай дзённага стацыянара на базе Дубровенскай ЦРБ.

ВТ—У нас працуе дзённы стацыянар, дзе атрымліваюць лячэнне асобы, якім больш за 18 гадоў. З мэтай даступнасці стацыянарнай дапамогі асобам працаздольнага ўзросту дзённы стацыянар пераведзены на дзвюхзменную форму работы. За год у ім праходзяць курс лячэння не адна сотня пацыентаў. І яшчэ хачу адзначыць: мы арганізуем сваю работу так, маю на ўвазе работу калектыву раённай паліклінікі, каб у першай палове дня было прыярытэтным абслугоўванне сельскага насельніцтва. Нялёгка было адрэгуляваць працэс выдачы талонаў па папярэдніх запісах, але нам удалося гэта зрабіць, а таксама навесці парадак з чэргамі ля кабінетаў.

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

ЛЧ—Пытанне наступнае, магчыма, не на святочную тэматыку, тым не менш, не задаць яго не магу. У раёне маюць месца факты захворвання туберкулёзам. Як не дапусціць масавага яго распаўсюджвання?

ВТ—Пытанне актуальнае. Мы са свайго боку робім усё, каб у найкарацейшы тэрмін абследаваць практычна кожнага жыхара горада і раёна на прадмет захворвання туберкулёзам. Прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама, устаноўлены дні праходжання масавага абследавання вялікіх і малых працоўных калектываў.

У сельскай мясцовасці нам дапамагаюць арганізаваць работу па суцэльнаму абследаванню насельніцтва старэй за 18 гадоў сельвыканкамы, старэйшыны, кіраўнікі працоўных калектываў. Ставіцца задача да пачатку восені праверыць усіх жыхароў, выявіць хворых і носьбітаў палачкі Коха.

ЛЧ—У сувязі з тым, напэўна, вялікае значэнне набывае дыспансерызацыя насельніцтва, прафілактычная работа па папярэджанні не толькі гэтага, але і іншых захворванняў?

ВТ—Востра стаіць праблема з выяўленнем анкалагічных хворых. На ўліку ўрача-анколага стаяць многа анкалагічных хворых. Лічбы называць не буду. Вялікую дапамогу па выяўленню анкалогіі нам аказваюць спецыялісты абласнога анкадыспансера, якія арганізоўваюць выезды ў наш раён і кансультуюць хворых.

Дзіцячае насельніцтва раёна абслугоўваюць урачы-педыятры дзіцячай кансультацыі, фельчары, сярэдні медыцынскі персанал ФАПаў, якія на-зіраюць за здароўем дзяцей у выпадку самых ня-значных яго адхіленняў, адразу б’юць трывогу.

Нямала дзетак стаіць на дыспансерным уліку, многія з іх атрымліваюць стацыянарнае лячэнне ў дзіцячым аддзяленні, дзе зараз падабраўся кваліфікаваны ўрачэбны і сярэдні медперсанал.

Кансультатыўна-дыягнастычная дапамога дзяцей аказваецца кансультатыўнай паліклінікай Віцебскай абласной бальніцы.

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

ЛЧ—Як наладжана работа па правядзенню медаглядаў асобных катэгорый працуючых?

ВТ—Усе работнікі раёна, якія працуюць у шкодных і небяспечных для жыцця ўмовах, абавязаны рэгулярна праходзіць медыцынскі агляд ва ўмовах цэнтральнай раённай бальніцы. Двойчы ў год праходзяць медыцынскі агляд работнікі гандлю, грамадскага харчавання, дзіцячых дашкольных устаноў, школ, прафтэхліцэя. З мэтай кантролю за здароўем інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прыроўненых да гэтых катэгорый, ажыццяўляюцца выезды ўрачэбных брыгад на ФАПы.

ЛЧ—Віктар Васільевіч, скажыце, калі ласка, якую адзнаку рабоце свайго калектыву вы маглі б паставіць сёння?

ВТ—Адказаць на гэта пытанне няпроста. Адназначна, адзнака мая станоўчая: практычна ўсе члены падначаленага мне калектыву добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Урачом ці медсястрой немагчыма проста быць, імі трэба нарадзіцца. Таму што нельга навучыцца быць міласэрным, цярплівым, вынослівым. Гэтыя якасці даюцца нам ад Бога. Работа маіх калег нялёгкая, паколькі яна пастаянна звязана з чужым болем. Калі людзям нічога не баліць — яны да нас не прыходзяць. Прыходзяць з болем, і глядзяць як на Бога, які можа зняць гэты боль. Урачы не богі, яны звычайныя людзі, але робяць часам нават немагчымае, каб аблегчыць пакуты чалавека, вярнуць яму сілы, веру ў сябе і разам з ім адвесці ад яго бяду.

Такіх людзей у нашым калектыве многа. Сярод іх загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Наталля Валянцінаўна Пятрухіна, чый партрэт сёлета занесены на раённую Дошку Гонару, урач -тэрапеўт Ірына Валянцінаўна Тамашэвіч, малады рэаніматолаг-анестэзіёлаг Юлія Васільеўна Мацюшка, гінеколаг Юлія Леанідаўна Радкевіч, загадчыца Зарубскай сельскай участковай бальніцы Анастасія Леанідаўна Русецкая, маладыя педыятры дзіцячага аддзялення Аксана Юр’еўна Нікуліна і Юлія Ігараўна Якушава, хірург Фуад Каранат Аглы Гусейнаў.

Добрасумленна выконваюць свае абавязкі на працягу многіх дзесяткаў гадоў фельчары Алена Васільеўна Бардадынава (Ляднянскі ФАП), Тамара Уладзіміраўна Пекава (Баброўскі ФАП), стаматолаг Сяргей Анатольевіч Хмяльніцкі, галоўная медыцынская сястра райбальніцы Таццяна Пятроўна Палікарпава і старшая медсястра паліклінікі Таццяна Міхайлаўна Фандзеева, медыцынскія сёстры Святлана Анатольеўна Рабчанка, Святлана Аляксееўна Будрэвіч, Вольга Міхайлаўна Мажылоўская, Лілія Анатольеўна Батурына, Святлана Аляксандраўна Бацічкіна. Зладжана працуюць калектывы трох брыгад хуткай дапамогі.

Дубровно, главврач, больница, День медицинских работников, люди, медицина, врач

Спраўна вядуць усе фінансавыя аперацыі, здаюць справаздачы, свое часова робяць налічэнні зарплаты і адлічэнні ў адпаведныя органы, робяць фінансавыя і эканамічныя разлікі галоўны бухгалтар Жанна Аляксандраўна Вашчылава, бухгалтар Валянціна Самсонаўна Скарадуля, эканаміст Антаніна Міхайлаўна Сілкіна, якія заслужылі права таксама адносіць сябе да ліку медыцынскіх работнікаў і разам з імі адзначаюць сваё прафесійнае свята. А ёсць жа яшчэ людзі, чыя праца, магчыма, не такая прыкметная, але без якой не можа існаваць уся наша вялікая служба: санітаркі і работнікі, якія займаюцца абслугоўваннем усіх камунікацый і бальнічных карпусоў, рыхтуюць стравы для хворых у харчовым блоку, забяспечваюць выезд транспарту на раён, наводзяць чысціню і парадак у адміністрацыйных памяшканнях. Ёсць яшчэ вялікая група ветэранаў, хто прысвяціў сваё жыццё рабоце ў нашым калектыве і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Паважаныя калегі! Напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце маю шчырую ўдзячнасць за вашу добрасумленную працу і пажаданні самага галоўнага — добрага здароўя. Шчасця вам, шаноўныя калегі, толькі радасных і сонечных дзён у жыцці, поспехаў у вашай нялёгкай рабоце, мудрасці і цярпення, стойкасці, удзячных пацыентаў і, вядома ж, кожнаму самаўдасканалення.

Працуючы добра сёння, трэба імкнуцца працаваць яшчэ лепш заўтра, паслязаўтра і г.д. Медыцына не стаіць на месцы, і вам, мае калегі, трэба ісці ў нагу з яе развіццём, пазнаваць перспектыўныя тэхналогіі лячэння і догляду хворых. Поспехаў усім вам у гэтым! Са святам!

ЛЧ—З прафесійным святам і вас, Віктар Васільевіч. Поспехаў у рабоце!

Лідзія ЧАПЯЛОВА

2 thoughts on “Главный врач Дубровенщины раскрыл медицинские секреты района

  • 07.10.2011 в 8:16 пп
    Permalink

    У моего папы инсульт, только врачи дубровенские даже больничный не хотели давать.Мама с папой пришли в больницу. Их отправили к невропатологу, он вообще был пьяный, сказал, что никакого инсульта у вас нет, хотя таблетки выписал от инсульта.Заведующая дала направление на дневной стационар,мама в шоке была, пока не сходила к врачу (женщина пенсионер), извините, не помню фамилии. Она по человеку, только взглянув на него, определила, что у него инсульт.Таких людей я считаю нужно носить на руках,а их единицы…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10.10.2011 в 7:37 дп
    Permalink

    Дорогая Катюша, искренне сочувствуем вашему горю. Это наша общая беда, когда врачи — равнодушные или неквалифицированные. И даже страшно, что в маленьких городках остаётся всё меньше профессионалов, людей, умеющих сопереживать и помогать.Дубровно — не исключение.
    Да, эта статья — праздничная. Здесь мы поздравляем врачей и говорим об их успехах. Но есть и оборотная сторона медали. Когда приходишь к врачу и думаешь, за что ему дали диплом (или — за сколько)? Бесконечно спрашиваешь себя, почему уезжают хорошие специалисты, а те, кто остаётся, теряют уровень? Почему наши люди тратят последние деньги, но едут за медицинской помощью в большие города?
    Вопросов у нас, как тоже пациентов, — немало к медицинской сфере. Конечно, мы видим и прекрасных специалистов. Но их — совсем немного. Это — как ложка мёда в бочке дёгтя…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *