21 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

 

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Дубровенскага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Спакон веку і да сённяшніх дзён праца селяніна, хлебароба застаецца самай важнай на планеце, але і самай нялёгкай. Гэта свята не толькі работнікаў сельскай гаспадаркі, але і ўсіх жыхароў вёскі. Усіх, хто ад відна да відна, без выхадных дзён і адпачынкаў працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і зерне, пастаўляе на нашы сталы малако, мяса і іншыя прадукты харчавання.

Дзякуй усім працаўнікам вёскі, нізкі паклон ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу. Жадаю вам спрыяльных умоў надвор’я на будучы сельгасгаспадарчы год. Моцнага вам здароўя і радаснага настрою, добрых пераменаў у жыцці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Аляксандр ДУБАЎ,
 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Дарагія працаўнікі вёскі і работнікі перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны галіны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ад усяго сэрца дзякую ўсіх вас за штодзённую і добрасумленную працу, за вернасць прафесійнаму абавязку, справе земляроба! Дзякуй вам за нялёгкі, але неабходны, плённы, самаадданы клопат пра родную зямлю і адданасць ёй. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, ладу і міру вашым сем’ям!

Аляксандр Малянкоў,
 старшыня Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў АПК. 

 

Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Сельская гаспадарка для Дубровенскага раёна не толькі галіна эканомікі — гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў, таму што большая частка насельніцтва працуе ў аграрным сектары.

Аграпрамысловы комплекс кардынальна адрозніваецца ад любой іншай галіны эканомікі тым, што зямля не толькі месца працы, але і месца жыхарства. Сельская гаспадарка — гэта крыніца, з якой уся Беларусь атрымлівае моц жыцця. Працавітасць, упартасць сельскіх працаўнікоў даюць рэальную аддачу, вынікамі якой карыстаецца кожны жыхар раёна і краіны.

Сёння можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што асновай паспяховага вырашэння далейшых задач аграпрамысловага комплексу з’яўляецца высокі прафесіяналізм, любоў і адданасць абранай справе, вернасць слаўным традыцыям.

Нізкі паклон усім працаўнікам вёскі, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў.

Анатоль ЛУКАШОЎ,
 старшыня Дубровенскага райвыканкама.

Алена ЦІХАНАВА,
 старшыня раённага Савета дэпутатаў.