Моладзь вызначае будучыню

Дубровно,референдум,молодежь

На Дубровеншчыне працягваецца датэрміновае галасаванне. Людзі розных узростаў прыходзяць на участкі , каб прыняць ўдзел у лёсавызначальнай падзее. Вялікая работа, якая праведзена па тлумачэнні і абмеркаванні змяненняў, якія прапанавалася ўнесці ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прывяла да высновы, што гэты дакумент накіраваны ў будучыню. А будучыня Беларусі —гэта моладзь краіны.
У Беларусі шмат увагі надаецца выхаванню і адукацыі дзяцей і падлеткаў, гарантуецца магчымасць прафесійнага самавызначэння і працаўладкавання. Сістэма адукацыі заўжды першая рэагуе на запросы грамадства. Вось і 2022 год пачаўся з падпісання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка закона, якім была зацверджана новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. Настаўнікі і працоўная моладзь актыўна абмяркоўвалі яго навацыі ў кантэксце прапанаваных змен у Галоўны Закон краіны.
Так, пытанні, звязаныя з захаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, уваходзяць у лік прыярытэтных для сістэмы адукацыі. Гэтыя ж нормы прапанавана замацаваць ў Канстытуцыі.
—Дзяржава клапоціцца аб дзецях і моладзі. Гэта значыць, што нам патрэбна працаваць па прызванні тут, у сябе на радзіме, на карысць краіны і блізкіх. Я выбрала прафесію настаўніка і ніколькі не шкадую. У нас выдатны педагагічны калектыў. Разам мы вырашаем пытанні выхавання дзяцей, каб у будучым маладыя людзі стваралі ўмовы для таго жыцця, якое бачаць лепшым, у сябе дома, пераадольваючы цяжкасці і застаючыся адданымі традыцыям. Тэма гістарычнай праўды і захавання памяці для мяне так сама вельмі важная: мае дзядулі і бабулі —сведкі ваенных падзей. Я вельмі жадаю,каб боль і жах тых часоў ніколі не паўтарыліся . Канстытуцыйны рэферэндум забяспечвае чысціню і празрыстасць Галоўнага Закона, гарантуе яго выкананне ўсімі жыхарамі краіны. Реферэндум дапамагае аб’яднаць грамадства, якое само вызначыць, як будаваць жыццё далей, — лічыць малады педагог Анастасія Варошка , якая прыняла ўдзел у рэферэндуме на участку №1.