В ОАО «Якубово-Агро» побеждают на комбайнах Гомсельмаша

Дубровно,жатва,гомсельмаш

Добрае надвор’е спрыяе добрым тэмпам жніва. Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, на раніцу 23 жніўня ў раёне было ўбрана 78,1% зерневых і зернебабовых культур. Працаўнікі ААТ «Праўда-С» поўнасцю скончылі жніво. Там намалочана 4920 тонн пры ўраджайнасці 47,8 ц.га — гэта самы высокі паказчык ў раёне. Высокую ўраджайнасць паказваюць палеткі ў ААТ «Герой» 39,6 ц.га, ААТ «Баброва-Агра» — 39,5 ц.га. У гэтых гаспадарках застаецца ўбраць меньш за 16% плошчаў.
Дарэчы, сярэдняя ўраджайнасць на палях Дубровеншчыны складае 34,4 ц.га, што вышэй за абласны паказчык, які складае 31,5 ц.га. Самая вялікая ўраджайнасць у сярэднім па раёне ў нашых суседзяў — на Аршаншчыне — там з гектара намалочваюць па 40,3 ц. Хлебаробы гэтага раёна першымі ў вобласці сабралі 100 тысяч тон зерня, толькі на некалькі гадзін апярэдзіўшы аграрыяў Віцебскага раёна, якія таксама перасягнулі гэты рубеж 22 жніўня.

Дубровно,жатва,гомсельмаш

Дубровно,жатва,гомсельмаш

А на дубровенскіх палетках у гэты ж дзень віншаванні прымалі камбайнёры ААТ «Якубава-Агра».
Прадстаўнікі Гомсельмаша адзначылі каштоўнымі падарункамі экіпаж у складзе Андрэя Шэндрыка і Міхаіла Дробата, якія першымі ў Віцебскай вобласці намалацілі 2 тысячы тон зерня на камбайне айчыннай вытворчасці. Да віншаванняў далучылася Таццяна Ярома, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК, і Аляксандр Малянкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Затым шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас першага ў вобласці маладзёжнага экіпажа, які на КЗС-1218 намалаціў тысячу тон — Аляксея Федарцова і Данілы Лунёва. Граматы і падарункі яны атрымалі ад старшыні райвыканкама Анатоля Лукашова и Аляксандра Малянкова.