Мелиораторы Дубровенщины работают с опережением графика

Дубровно, сельское хозяйство, мелиоратор, механизатор, поля, работа, лидеры, график, опережение

У гэтым годзе прадпрыемству меліярацыйных сістэм запланавана правесці рэканструкцыю меліярацыйных сістэм у сельгаспрадпрыемствах раёна на плошчы 583 гектары, на што з дзяржаўнага бюджэту выдзяляецца 2359 мільёнаў рублёў.

Капітальны рамонт асушальных сістэм меліяратары ў гэтым годзе право-дзяць у ААТ “Якубава-Агра”, Усход-Чырына”, КУСГП імя Чарняхоўскага, “Зарубы”.

Найбольш паспяхова вядуцца работы па аднаўленню дрэнажнай сістэмы і іншых меліярацыйных аб’ектаў у ААТ “Якубава-Агра”, дзе працэсам кіруе майстар Аляксандр Леанідавіч Лахмыткін.

Як паведаміў начальнік эксплуатацыйнага ўчастка УП “Дубровенскае ПМС” Мікалай Пятровіч Крывец, у першым паўгоддзі брыгада меліяратараў пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Лахмыткіна выканала аб’ём рамонтных работ на суму 334 мільёны рублёў пры плане 180 мільёнаў рублёў, што складае 186 працэнтаў да плана. На палетках паміж вёскамі Стражава і Чыжоўка, дзе вядзецца рэканструкцыя меліярацыйных сістэм, пракладзена ўжо больш за 20 кіламетраў дрэнажных трубак.

Нядаўна на гэтым аб’екце работы часова прыпынены, бо там, дзе трэба весці рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы, даспяваюць збожжавыя і кукуруза. Пасля ўборкі ўраджаю работы па аднаўленню меліярацыйнай сістэмы будуць працягнуты. Акрамя рамонту дрэнажнай сістэмы меліяратары раскарчоўваюць хмызняк, рамантуюць рэчышчы канаў. Там, дзе гэтыя работы закончаны, яны вядуць апрацоўку глебы.

Восенню гэтага года ў ААТ “Якубава-Агра” будуць завершаны работы па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на плошчы 131 гектар.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *