«Славянский базар в Витебске-2011»: Дубровенские пенсионеры отдохнули на любимом фестивале

Дубровно, Беларусь, международный фестиваль искусств Славянский базар в Витебске, 1 фестиваль искусств белорусов мира, пенсионер, ветеран

Увага! Ёсць прапанова!

У апошнія 3-4 гады значна актывізавалася работа раённага савета ветэранаў, які ўзначальвае паўторна абраная на пасаду старшыні Р.С.Стальчанка.

Вось толькі адзін з прыкладаў работы раённага савета ветэранаў. Ужо ў маі ў савет пачалі тэлефанаваць многія пенсіянеры — гараджане і вяскоўцы — іх у нас нярэдка называюць людзьмі “залатога” ўзросту. Былых настаўнікаў, медработнікаў, спецыялістаў прамысловага і аграрнага сектараў цікавіла такое пытанне, як магчымасць паездкі на ХХ юбілейны Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Гэтыя пытанні старшыня райсавета ветэранаў Раіса Стальчанка адрасавала ў абласную арганізацыю. Адтуль неўзабаве прыйшоў адказ, што просьба будзе задаволена, і не толькі для дубровенцаў, але і пенсіянераў іншых раёнаў Віцебшчыны. У дапамогу старшыні раённага савета ветэранаў далучылася старшыня раённага савета жанчын К.Р.Гарэлікава, якая ў сваёй грамадскай дзейнасці з’яўляецца яшчэ і кіраўніком згуртаванняў пенсіянераў г.Дуброўна “Залаты ўзрост”, “Сардэчныя сустрэчы” і міні-праекта “Дом без адзіноты”.

Дубровно, Беларусь, международный фестиваль искусств Славянский базар в Витебске, 1 фестиваль искусств белорусов мира, пенсионер, ветеран

Доўгая дарога да «Славянкі»

У суботу, 9 ліпеня, першая група пенсіянераў горада ў складзе 45 чалавек у другой палове дня адправілася ў Віцебск, каб паглядзець гала-канцэрт удзельнікаў 1-га фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які адбыўся ў канцэртнай зале “Віцебск”, што размешчаны ў парку імя Фрунзе. Настрой ва ўсіх быў прыўзняты, а радасныя ўсмешкі асвятлялі твары пажылых людзей.

Аўтобус “Ікарус” ААТ “Аўтапарк №12 г.Дуброўна” прыпыніўся насупраць Дома Саветаў роўна ў 15 гадзін, як было загадзя дагаворана з кіраўніцтвам аўта-прадпрыемства. Усе разлічвалі, што ў абласны цэнтр прыедзем гадзін у 17 і будзе каля гадзіны, каб зрабіць невялічкі экскурс па наваколлях канцэртнай залы “Віцебск”.

Але спадзяванні былі дарэмныя. “Ікарус” у тэхнічным плане быў не вельмі гатовы да такога падарожжа. Чатыры разы ён спыняўся ў дарозе і вопытны вадзіцель 1-га класа Васіль Клыкоўскі, прыносячы прабачэнні людзям, браўся за рамонт. Яму было крыўдна, што, нягледзячы на папярэджанні з яго боку аб негатоўнасці аўтобуса, яму ўсё ж загадалі ехаць у рэйс.

Нягледзячы на тэхнічныя няспраўнасці, з горам папалам амаль у 18 гадзін, мы ўсё ж прыбылі ў Віцебск. Але пры ўездзе ў горад лінуў моцны дождж і тут многім з пасажыраў давялося раскрыць у салоне аўтобуса парасоны. Дах “Ікаруса” пацёк як рэшата…

Дубровно, Беларусь, международный фестиваль искусств Славянский базар в Витебске, 1 фестиваль искусств белорусов мира, пенсионер, ветеран

Ура! Прыехалі!

Канцэртная зала “Віцебск” сустрэла дубровенцаў і соцень іншых пенсіянераў Віцебшчыны ў харастве і прыгажосці — незадоўга да пачатку фэсту тут закончыліся рэканструкцыя і рамонт будынка.

Седзячы ў мяккіх крэслах, мы з нецярпеннем чакалі пачатку прадстаўлення. 9 ліпеня на “Славянскім базары” праводзіўся Дзень культуры Беларусі, а таму гэта падзея накладвала свой станоўчы адбітак на прадстаячы гала-канцэрт.

…І вось загучалі пазыўныя ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На сцэне з’явілася абаяльная вядучая канцэрта, пастаянная вядучая канцэртных праграм “Славянскага базара” (пачынаючы з 1993 года) Алена Спірыдовіч, якая сардэчна вітала шматлікіх гледачоў і ўдзельнікаў першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Яна запрасіла на сцэну міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыню журы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2011” Паўла Латушку.

У сваім слове Павел Паўлавіч падкрэсліў, што Віцебскі форум мастацтваў стаў дасягненнем культуры не толькі беларусаў, але і ўсіх славянскіх народаў, а першы фестываль мастацтваў беларусаў свету — новая яскравая старонка ў багатай біяграфіі “Славянскага базара”.

—Упершыню да нас у госці прыехалі пасланцы 12 краін свету, а гэта больш 250 этнічных беларусаў з Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Эстоніі і Украіны.

Міністр культуры П.П.Латушка абвясціў прывітальны ліст удзельнікам першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, якое даслаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.

Канцэртную праграму распачаў народны фальклорны калектыў “Зязюля” з далёкага Новасібірска.

Той з дубровенцаў, хто прысутнічаў на гала-кацэрце 18-га Міжнароднага песеннага фэсту “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” 2011 года, той быў прыемна здзіўлены, калі на сцэну канцэртнай залы “Віцебск” выходзілі многія знаёмыя нам мастацкія калектывы этнічных беларусаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі…

Як паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў Р.С.Стальчанка, яшчэ 88 дубровенскіх пенсіянераў з ліку людзей “залатога” ўзросту вёсак Сіпішчава, Станіславова, Асінторфа, Ерамееўшчыны 10 ліпеня пабывалі ў Віцебску на канцэрце першага туру Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2011”, які праходзіў на канцэртнай пляцоўцы амфітэатра.

Дубровенцы дружна апладзі-равалі пасля кожнага выступлення маладых канкурсантаў. Але з большай радасцю і азартам яны сустракалі прадстаўніцу Беларусі — 25-гадовую Алену Ланскую.

Дубровенцы — удзельнікі паездак у Віцебск на канцэртныя мерапрыемствы ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, раённы савет ветэранаў шчыра дзякуюць вадзіцелям ААТ “Аўтапарк №12 г.Дуброўна” Васілю Клыкоўскаму, Сяргею Радута, Сяргею Галаднёву і Сяргею Краўцову за прафесійнае майстэрства, цярпенне і такт, павагу да ветэранаў працы і жадаюць ім далейшых поспехаў у рабоце.

Леанід ДУДАРАЎ,
член прэзідыума
раённага савета ветэранаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *