Дубровенщина заготовляет дрова

Дубровно, отопительный сезон, Беларусь, деревня, город, дом, лес, дрова, брикет

Лета — самы час паклапаціцца аб назапашванні паліва на зіму. Сёлета сітуацыя па забеспячэнню насельніцтва палівам складваецца няпростая. Па-першае, з-за ўзросшых цэн на паліва, у тым ліку і на торфабрыкет, запланаваных у бюджэце сродкаў на датацыю кошту паліва насельніцтву недастаткова. Па-другое, у Дубровенскім філіяле абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскоблтоп” утварылася вялікая чарга па забеспячэнню насельніцтва палівам.

Як паведамілі карэспандэнту газеты работнікі гэтай арганізацыі, сёння тут ставяць на чаргу на атрыманне дроў у верасні, а торфабрыкету — у лістападзе. Ды і цэны на паліва нават з датацыяй у гэтай арганізацыі высокія.

Так, 1 кубаметр дроў 2-мятровымі хлыстамі каштуе 30 тысяч рублёў, а за машыну такіх дроў жыхару г.Дуброўна давядзецца заплаціць 260 тысяч рублёў.

Калі ж дровы парэзаны на чуркі, то кошт машыны дроў павысіцца да 360 тысяч рублёў, а колатых — да 430 тысяч рублёў.

Адна тона брыкету каштуе 85 тысяч рублёў, а машына торфабрыкету — 446 тысяч рублёў.

Для сельскіх жыхароў кошт дроў і брыкету, дастаўленых з райпалзбыту ў залежнасці ад адлегласці дастаўкі: за кожны кіламетр дастаўкі паліва аўтамабілем трэба заплаціць 5 тысяч рублёў, трактарам —6 тысяч рублёў.

Таму ў склаўшайся сітуацыі райвыканкам настойліва раіць працаздольнаму насельніцтву неадкладна заняцца нарыхтоўкай дроў уласнымі сіламі, што, па-першае, будзе значна танней, чым купляць іх у райпаліўзбыце, а, па-другое, гарантавана сустрэць зіму з неабходнымі запасамі паліва.

Днямі наш карэспандэнт сустрэўся з ляснічым Дубровенскага лясніцтва Уладзімірам Рыгоравічам Свішчовым і папрасіў яго расказаць, дзе і якім чынам жыхары раёна могуць нарыхтаваць дровы на прадстаячую зіму.

Нарыхтоўка дроў вядзецца ва ўсіх лясных масівах раёна ў месцах высечкі галоўнага карыстання, высечкі догляду лесу і суцэльнай высечкі засохшага ельніка. Так што ў сельскіх жыхароў пераважнай большасці вёсак ёсць рэальная магчымасць запасціся дравамі на зіму з ляснога масіва, які размешчаны ў непасрэднай блізасці ад населенага пункта, дзе яны жывуць, — гаворыць Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў. — Пры гэтым не трэба прад’яўляць ніякіх даведак. Дастаткова вусна звярнуцца да работнікаў лясной аховы, якія працуюць у тым ці іншым лясным масіве Дубровенскага, Кляноўскага і Асінторфскага лясніцтваў, з просьбай аб выдзяленні дроў. Дровы лясніцтвы адпускаюць у гатовым выглядзе з прамежкавых складаў у лесе і, пры жаданні, грамадзяне могуць весці іх нарыхтоўку ўласнымі сіламі.

Дубровно, отопительный сезон, Беларусь, деревня, город, дом, лес, дрова, брикет

—Гэта значыць, чалавек бярэ пілу і сякеру, ідзе ў лес, сам спілоўвае дрэвы, якія пакажа ляснік, і потым самастойна дастаўляе іх дамоў. Так калісьці, памятаю, рабіў мой бацька. Прынцыпы саманарыхтоўкі дроў засталіся такія ж і сёння? — задаю пытанне Уладзіміру Свішчову.

—Крыху не такія. Сёння, згодна з правіламі бяспекі работы ў лесе, валка дрэў дазваляецца толькі людзям, якія маюць для гэтага спецыяльны допуск — вальшчыкі, работнікі лясной аховы. Усе іншыя аперацыі па нарыхтоўцы дроў: раскрыжоўка, зсяканне голля, складзіраванне ў раўметры, уборка тэрыторыі, дзе праводзілася нарыхтоўка і дастаўка да дому, праводзяцца самім заказчыкам. Кошт дроў пры саманарыхтоўцы, вядома ж, значна таннейшы, чым гатовых.

—І колькі каштуе сёння 1 кубаметр дроў, нарыхтаваных грамадзянінам уласнымі сіламі?

—Цана залежыць ад віду драўніны. На сённяшні дзень (12 ліпеня — заўв. аўтара) адзін кубаметр дроў з асіны, елкі і вярбы каштуе 13400 рублёў, хвоі і алешніка — 17000 рублёў, бярозы і дуба — 18500 рублёў. Калі дастаўка дроў ажыццяўляецца транспартам лясніцтва, то такая паслуга каштуе 35 тысяч рублёў за 1 гадзіну выкарыстання транспартнага сродку. Такім чынам, 7 кубаметраў дроў без уліку транспартных расходаў у залежнасці ад віду драўніны каштуюць ад 95 да 130 тысяч рублёў. Хачу звярнуць увагу на тое, што ў сувязі з тым, што лясніцтвам даводзіцца план вывазкі дроў дзяржаўным прадпрыемствам (БелДРЭС, райпаліўзбыт, установы аддзела адукацыі, прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі) паслугі па дастаўцы дроў насельніцтву транспартам лясніцтва мы ажыццяўляем па меры магчымасці. Таму лепш за ўсё звярнуцца за такой паслугай у прадпрыемствы горада ці ў сельгаспрадпрыемствы.

—Ці ёсць абмежаванні ў аб’ёме нарыхтоўкі дроў уласнымі сіламі для насельніцтва?

—Такія нормы не ўстаноўлены. Нашы работнікі выдзяляюць столькі дроў, колькі просіць грама-дзянін. Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што сельскае насельніцтва можа нарыхтоўваць дровы ў лясных масівах, якія бліжэй за ўсё да іх вёскі, а гэта, як правіла, не перавышае 2-3 кіламетраў.

Дубровно, отопительный сезон, Беларусь, деревня, город, дом, лес, дрова, брикет

Са слоў ляснічага Дубровенскага лясніцтва Уладзіміра Рыгоравіча Свішчова, стала зразумела, што нарыхтоўка дроў уласнымі сіламі ім абыдзецца значна танней, чым купляць дровы ў гатовым выглядзе ў райпаліўзбыце ці на складах лясніцтваў. Таму, каму патрэбна паліва на зіму, ёсць сілы і магчымасці, лепш за ўсё неадкладна звярнуцца да работнікаў лясной аховы з просьбай аб выдзяленні ўчасткаў для нарыхтоўкі дроў уласнымі сіламі. Не адкладвайце гэтую справу на восень з кароткімі днямі і часцей за ўсё дажджлівым надвор’ем. Памятайце, што ў першую чаргу райпаліўзбыт забяспечвае палівам ільготную катэгорыю грамадзян. Ды і з цягам часу кошт паліва, у тым ліку і на дровы, можа павысіцца.

Таксама, Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў нагадаў парадак водпуску насельніцтву дзелавой драўніны.

Дзелавая драўніна насельніцтву для правядзення рамонтных работ адпускаецца па даведках сельскіх Саветаў ці райвыканкама ў аб’ёме да 5 кубаметраў, — гаворыць ляснічы Дубровенскага лясніцтва. — Водпуск дзелавой драўніны для рамонту жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, якія пашко-джаны стыхійнымі наступствамі (ураган, павадкі, пажар) ажыццяўляецца па рашэнню райвыканкама ў аб’ёме, неабходным для аднаўлення пабудоў.

Кошт дзелавой драўніны складае ад 70 да 100 тысяч рублёў за 1 кубаметр, а жэрдак (дробнатаварная драўніна) — 65 тысяч рублёў. 1 кубаметр складае 25 шасцімятровых жэрдак.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *