Дубровенский район встретил «Зажинки-2011»

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Свята на нашым полі!

Вось і надышла гэтая доўгачаканая і хвалюючая пара — жніво, якое ў народзе называюць вянцом хлебаробскай працы. Прытрымліваючыся добрых старадаўніх традыцый, кіраўніцтва раёна пры актыўным удзеле культработнікаў на базе ААТ “Якубава-Агра” 20 ліпеня правяло раённае свята “Зажынкі”.

На свята першага снапа, якое праходзіла на краю 25-гектарнага пшанічнага поля, што раскінулася адразу за вёскай Копці, прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Іванавіч Лукашоў, яго першы намеснік, начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін, кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты райсельгасупраўлення. Іх тут ужо чакалі экіпажы збожжаўборачных камбайнаў, якія будуць убіраць ураджай у ААТ “Якубава-Агра”, работнікі раённага аддзела культуры, народны гурт “Калінаўскія маладзіцы” і настаяцель Свята-Нікольскага праваслаўнага храма айцец Ігар

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Але крышку афіцыйнай інфармацыі…

Перш, чым расказаць аб сцэнарыі праходжання раённых “Зажынак-2011”, хачу паведаміць, што перад гэтым традыцыйным у нашым раёне мерапрыемствам, якое праводзіцца напярэдадні жніва, у райвыканкаме адбылася нарада, на якой прысутнічалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасупраўлення і дырэктар ААТ “Аршанскі КХП” Віктар Віктаравіч Антонаў. На нарадзе абмяркоўвалася стратэгія ўборкі.

У сваім уступным слове першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Міхайлавіч Лындзін адзначыў, што ў гэтым годзе земляробам раёна неабходна ўбраць ураджай збожжавых на 27 тысячах гектараў. Для яго ўборкі ў раёне маецца 113 камбайнаў, 50 з якіх КЗС-1218.

У гэтым годзе, згодна з рашэннем аблвыканкама, убраць збожжавыя неабходна за 23 дні. І гэта рэальная задача.

Старшыня райвыканкама Анатолій Іванавіч Лукашоў падкрэсліў, што для бесперабойнай работы камбайнаў неабходна належным чынам арганізаваць адвозку збожжа. На дапамогу гаспадаркам будуць накіраваны аўтамабілі з прадпрыемстваў Оршы і Дуброўна.

Самае вузкае месца на жніве ў нашым раёне — пасляўборачная дапрацоўка збожжа.

—Зернесушыльныя комплексы дазваляюць перапрацоўваць за суткі 2400-2600 тон зерня, у той час, як валавы намалот можа дасягаць 4800 тон, — адзначыў Алег Міхайлавіч Лындзін.

Наш раён горш за іншыя раёны вобласці забяспечаны збожжасушыльнымі машынамі: калі ў цэлым па вобласці забяспечанасць збожжасушылкамі складае 65 працэнтаў, то ў нашым раёне толькі 26 працэнтаў.

—У склаўшайся сітуацыі работа мехтакоў павінна быць узята пад асаблівы кантроль. Зернесушыльныя комплексы павінны абслугоўваць высокакваліфікаваныя і добрасумленныя машыністы, якія б забяспечылі кругласутачную бесперабойную работу збожжасушыльных і ачышчальных машын, — падкрэсліў у час нарады Анатолій Іванавіч Лукашоў.

Сёлета перад хлебаробамі раёна пастаўлена задача рэалізаваць дзяржаве 16350 тон збожжа. Гэта на 3000 тон больш, чым прадалі дзяржаве гаспадаркі ў мінулым годзе. Усё збожжа ў лік дзяржзаказу павінна быць пастаўлена харчовым. І гэта вельмі няпростая задача, улічваючы слабамоцныя зернесушыльныя комплексы.

Натуральна, у кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў узнікла пытанне: ці будзе Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў прымаць збожжа павышанай вільготнасці.

—Так, будзем прымаць, пакуль будуць дазваляць магутнасці наяўных на камбінаце зернесушыльных комплексаў. Калі размова ідзе аб пастаўках харчовай пшаніцы, то яе вільготнасць не павінна перавышаць 19 працэнтаў, бо пры больш высокай вільготнасці зніжаецца працэнт клейкавіны, — растлумачыў дырэктар ААТ “Аршанскі КХП” Віктар Віктаравіч Антонаў, які прысутнічаў на нарадзе.

Асаблівая ўвага на сёлетнім жніве будзе ўдзяляцца якасці ўборкі. Вельмі многае ў гэтай справе будзе залежыць ад чалавечага фактара, ад таго, як будуць падрыхтаваны да ўборкі ўраджаю камбайны (герметызацыя, рэгуліроўка).

Анатолій Іванавіч Лукашоў паведаміў, што ў рэспубліцы створана спецыяльная камісія, якая будзе кантраляваць якасць уборкі. Пад асаблівы кантроль будзе ўзята работа перадавых камбайнераў — прэтэндэнтаў на перамогу ў рэспубліканскім, абласным і раённым спаборніцтве.Так што патэнцыяльныя ўдзельнікі республіканскіх ці абласных “Дажынак” з-за дапушчаных па іх віне страт ураджаю могуць пазбавіцца магчымасці прымаць удзел у гэтым усенародным свяце, а таксама — матэрыяльнага заахвочвання.

Хоць на гэтым і не завастралася ўвага на нарадзе, але пэўная колькасць ураджаю губляецца ў час перавозак ад камбайнаў на мехток і на дзяржаўныя хлебапрыёмныя пункты. На гэтую праблему днямі маю ўвагу звярнуў вадзіцель ААТ “Каманіна”, удзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” у Лідзе Святаслаў Валянцінавіч Паўлаў.

—У мінулыя гады дарогі перад жнівом грэйдзіравалі, засыпалі выбоіны, абкошвалі абочыны. Сёлета ні цэнтральная дарога ад Дабрыні да Дзяцелі, ні ўнутрыгаспадарчыя дарогі не грэйдзіраваны, не выраўнены, ямка на ямцы. Абочыны па пояс зараслі пустазеллем. Як па такіх дарогах вазіць ураджай? З якой скорасцю мы будзем ездзіць? — з крыўдай гаварыў вадзіцель.

Я праехаў па цэнтральнай дарозе да вёскі Дзяцель і пераканаўся, што вадзіцель мае рацыю: абочыны не абкошаны, на праезнай частцы шмат выбоін, якія ніхто не засыпае. На такой дарозе немінуча будуць страты ўраджаю і страты часу аўтатранспартам пры перавозцы збожжа.

Абмеркаваўшы пытанні стратэгіі жніва, кіраўнікі раёна і сельгаспрадпрыемстваў накіраваліся на пшанічнае поле ля вёскі Копці, дзе іх з нецярпеннем чакалі работнікі культуры і ўдзельнікі жніва ААТ “Якубава-Агра”.

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

І вось, нарэшце, — «Зажынкі»!

На краю абжатага пшанічнага поля роўнай шарэнгай былі пастаўлены магутныя збожжаўборачныя камбайны, аўтамабіль “МАЗ” з прычэпам, а перад тэхнікай — экіпажы камбайнаў, госці, якія прыехалі на раённыя зажынкі.

—Дарагія сябры! Сёння ў нашым раёне праводзіцца свята першага снапа. Першыя зярняты нашых палёў, зліваючыся ў жытнёвую раку, лягуць вялікім караваем на стале нашай Радзімы, — гаворыць вядучая свята, работніца раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра. Члены народнага гурта “Калінаўскія маладзіцы” віншуюць кіраўнікоў раёна і сельгаспрадпрыемстваў з пачаткам жніва, выконваюць песню і ўручаюць пышныя караваі, выпечаныя з ураджаю 2010 года, старшыні райвыканкама Анатолію Іванавічу Лукашову, начальніку райсельгасупраўлення Алегу Міхайлавічу Лындзіну, дырэктару ААТ “Якубава-Агра” Уладзіміру Васільевічу Байголаву і камбайнерам, якія будуць убіраць ураджай на палетках гаспадаркі.

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Рытуал зажынак працягваецца. Слова прадстаўляецца настаяцелю Свята-Нікольскай царквы айцу Ігару. Ён жадае хлебаробам раёна паспяховага жніва, каб у полі не ламаліся камбайны, каб увесь вырашчаны ўраджай быў убраны без страт, захаваны і належным чынам выкарыстаны. Ён прапануе ўдзельнікам зажынак памаліцца і папрасіць Бога, каб ён дапамог хлебаробам убраць ураджай без страт.

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Пасля малітвы і асвячэння ўборачнай тэхнікі з кароткай прамовай выступіў Анатолій Іванавіч Лукашоў.

—На палях паспеў нядрэнны ўраджай. Вы разумееце, што лёгкага жніва ніколі не бывае. Цяпер наша задача — убраць вырашчаны ўраджай без страт. І зрабіць усё магчымае, каб наш раён, як і ў мінулым годзе, быў пераможцам абласнога спаборніцтва па вытворчасці збожжа. У добры шлях, жніво-2011! — гаварыў Анатолій Іванавіч Лукашоў.

—Па традыцыі нашых продкаў, першыя снапы будуць зжаты сярпамі, — гаворыць вядучая зажынак. — Права нажаць першы сноп прадастаўляецца жыхарцы аграгарадка Калінаўка Антаніне Якаўлеўне Марозавай і яе сяброўкам па гурту “Калінаўскія маладзіцы”.

Жанчыны ў нацыянальных касцюмах з сярпамі ў руках ідуць на край пшанічнага поля. Спрытна нажынаюць снапы і ўручаюць іх кіраўнікам раёна і гаспадаркі-арганізатара зажынак. Потым удзельніцы народнага гурта “Калінаўскія маладзіцы” павязваюць камбайнерам стужкі з надпісам “Жніво-2011” і пад акампанемент баяна Міхаіла Шлега выконваюць зажыначныя песні для ўдзельнікаў свята.

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Канцэрт закончаны. Работнікі культуры яшчэ раз віншуюць хлебаробаў з пачаткам уборкі ўраджаю, зычаць ім поспехаў у гэтай справе, садзяцца ў аўтобус і ад’язджаюць.

Спецыялісты райсельгасупраўлення знаёмяць кіраўнікоў гаспадарак і камбайнераў ААТ “Якубава-Агра” з асноўнымі рэгуліроўкамі камбайнаў, ад якіх залежыць якасць уборкі.

Пасля гэтага камбайнеры заводзяць рухавікі камбайнаў і ўборачныя агрэгаты плаўна паплылі па пшанічнаму полю. А кіраўнікі гаспадарак накіраваліся збожжасушыльны комплекс у аграгарадку Якубава, дзе ў той дзень ішла дапрацоўка збожжа.

Дубровно, Беларусь, Дубровенский район, Витебская область, Урожай 2011, жатва, уборка, Зажинки

Старт жніву-2011 дадзены. Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення, па стану на 22 ліпеня да ўборкі збожжавых прыступілі 9 гаспадарак. У ААТ «Якубава-Агра» збожжавыя ўбраны на 80 гектарах. на 60-70 гектарах абмалочана збажыны ў ААТ «Прыдубровенскае», КУСГП «Зарубы», імя Чарняхоўскага. У цэлым па раёне збожжавыя абмалочаны на 374 гектарах. З кожнага гектара сабрана ў сярэднім па 29,1 цэнтнера збожжа

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *