Дубровенщина поздравляет молодых лидеров жатвы

Дубровно, сельское хозяйство, БРСМ, молодые комбайнеры, жатва, урожай 2011, 1000 тонн

Кожны дзень жніва называе новыя імёны правафланговых уборкі, усё больш камбайнераў выходзяць на тысячны рубеж па намалотах і працягваюць спаборніцтва на самыя высокія паказчыкі.

У мінулую суботу адбылося ўшаноўванне двух маладзёжных камбайнавых экіпажаў, якія пакарылі тысячны рубеж па намалотах зерня на сёлетнім жніве.

У СВК “Герой” лідарства ў добрым сэнсе слова ўтрымлівае ўдзельнік мінулагодняга фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2010” Уладзімір Смаленскі. Працуючы на камбайне КЗС-1218, гэты добрасумленны хлебароб штогод паказвае прыклад іншым: яго камбайн безадказны ў рабоце, якасць абмалоту высокая. Уладзіміра на рабочым месцы — жніўным полі сардэчна віншавалі з чарговым поспехам — намалотам першай тысячы тон збожжа новага ўраджаю намеснік старшыні кааператыва Наталля Іванаўна Кірэева, першы сакратар грамадскай арганізацыі “БРСМ” Марыя Мендзелева, члены фальклорнага калектыву “Кудзеліца”.

Яны ўручылі Уладзіміру Смаленскаму падзячнае пісьмо ад раённага выканаўчага камітэта,а таксамы падарункі і сувеніры.

Дубровно, сельское хозяйство, БРСМ, молодые комбайнеры, жатва, урожай 2011, 1000 тонн

Па аналагічнаму сцэнарыю праходзіла ўшанаванне маладзёжнага экіпажа з СВК “Гігант-Агра”. Тут у цэнтры ўвагі на жніўным полі былі малады камбайнер Іван Бугаёў і яго памочнік Дзяніс Еўтушэнка.

Вось што сказаў пра маладых хлебаробаў старшыня СВК “Гігант-Агра” Пётр Іванавіч Жарыкаў:

—На ўборцы ў нас працуюць чатыры экіпажы, сярод якіх ёсць маладзёжны — Івана Бугаёва. Спраўна ўбіраюць збажыну Іван з Дзянісам, ні ў чым не ўступаюць старэйшым камбайнерам, наадварот, паказваюць прыклад у рабоце. Усе экіпажы працуюць разам на адным полі, у кожнага ёсць магчымасць дабіцца высокіх намалотаў, ураджайнасць усіх нас радуе.

Іван Бугаёў працуе з 2004 года. Па ўсяму бачна, што наш ён чалавек, сялянскай загартоўкі, ёсць у ім такая жылка, якая моцна трымаецца бацькоўскіх каранёў.

—Сем гадоў працую ў роднай гаспадарцы, — усміхаецца наш герой дня Іван Бугаёў. — Закончыў школу, курсы механізатараў — вось і ўся мая працоўная біяграфія. Пакуль што…

Памочнікам у Івана працуе студэнт Гарадоцкага сельскагаспадарчага каледжа Дзяніс Еўтушэнка. Дзяніс — калгасны стыпендыят, вытворчая практыка яго праходзіць у роднай гаспадарцы.

— Атрымаю дыплом, вярнуся ў свой “Гігант”, дзе мне ўсё блізкае, роднае і знаёмае. Тут я нарадзіўся, тут буду жыць і працаваць.

Дубровно, сельское хозяйство, БРСМ, молодые комбайнеры, жатва, урожай 2011, 1000 тонн

Атрымаўшы падарункі і адпачыўшы некалькі хвілін, пакуль працягвалася выступленне “Кудзеліцы”, маладыя механізатары паспяшылі заняць месца на камбайнавым мосціку: хлопцы даражылі кожнай хвілінай рабочага часу.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу ў нумар мы пацікавіліся ў эканамістаў гаспадаркі, колькі намалочана экіпажам зерня па стану на 15 жніўня. Аказалася, 1108 тон.

Поспехаў вам, хлопцы, у вашай нялёгкай, патрэбнай усім нам працы і самых высокіх намалотаў!

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *