В Дубровенском районе стало меньше проблем с доработкой зерна

Дубровно, уборка, зерно, механизатор, урожай 2011, сельское хозяйство

Шмат гадоў у ААТ “Герой” існавала вострая праблема з пасляўборачнай дапрацоўкай збожжа — не было зернеачышчальных машын. Каб давесці насенне да высокіх пасяўных кандыцый, яго нярэдка даводзілася вазіць на зернеачышчальную лінію ў суседнюю гаспадарку. Па гэтай прычыне існавала праблема і з пастаўкамі харчовага зерня дзяржаве.

У гэтым годзе праблема з ачысткай зерня вырашана.

—Незадоўга да пачатку ўборкі ўраджаю на мехтаку ў вёсцы Глебава, побач са збожжасушылкай М-819, была зманціравана новая зернеачышчальная лінія, якая дазваляе нам прадаваць дзяржаве збожжа толькі харчовым і паралельна са жнівом весці ачыстку насення, — паведаміў падчас сустрэчы дырэктар ААТ “Герой” Уладзімір Іванавіч Мінькоў.

Кіраўнік гаспадаркі расказаў, што, згодна з Указам № 303 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гаспадарцы быў выдзелены льготны крэдыт у суме 250 мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы набылі новыя сучасныя зернеачышчальныя машыны, якія не толькі якасна ачышчаюць насенне ад прымесяў, але і калібруюць яго. Дзякуючы гэтаму гаспадарка з першых дзён жніва пачала пастаўку харчовага збожжа дзяржаве.

Як сведчыць аператыўная інфармацыя, па стану на 15 жніўня з ААТ “Герой” на Аршанскі хлебапрыёмны камбінат было дастаўлена 739 тон харчовага збожжа, у тым ліку пшаніцы — 338 тон. Дзяржзаказ па пастаўках збожжа перавыкананы ў 1,4 раза.

Значна перавыканана заданне па засыпцы насенных фондаў. Як сведчыць аператыўная інфармацыя, у засекі гаспадаркі пад ураджай 2012 года засыпана 230 тон насення азімых збожжавых, што складае 124 працэнты да плана. 160 тон з гэтай колькасці ўжо ачышчана.

Вялікая заслуга ў гэтым, па словах Уладзіміра Іванавіча Мінькова, машыністаў мехтока Аляксандра Кесарава, Аляксандра Трапкова і механізатара Леаніда Трапкова.

У той дзень, калі я пабываў на мехтаку ў Глебаве, на змену заступіў Аляксандр Кесараў. Малады чалавек гэтым летам скончыў мехфак Беларускай сельгасакадэміі і мае намер паступаць у магістратуру, а потым — у аспірантуру. Ён мае намер за час вучобы ў акадэміі дасканала авалодаць ведамі тэхнічнага абслугоўвання, рамонту трактароў і застацца выкладчыкам. А ў час летніх канікулаў будучы малады вучоны вось ужо другі год працуе машыністам мехтока ў Глебаве.

—Цяга да тэхнікі ў мяне, — гаворыць Аляксандр Кесараў, — ад бацькі Уладзіміра Мікалаевіча, які працуе ў гаспадарцы інжынерам па працаёмкіх працэсах, і дзядзькі Мікалая Мікалаевіча Кесарава, які працуе галоўным інжынерам гаспадаркі.

Дубровно, уборка, зерно, механизатор, урожай 2011, сельское хозяйство

Вельмі задаволены дырэктар гаспадаркі работай механізатара Леаніда Трапкова.

—Леанід Аляксеевіч — старанны працаўнік, — расказвае Уладзімір Мінькоў. — У час нарыхтоўкі кармоў ён на пагрузчыку “Амкадор” утрамбаваў 7500 тон сенажу. І вось цяпер у жніво забяспечвае бесперабойную работу мехтока: падгортвае збожжа ў завальную яму збожжасушылкі, пры неабходнасці, загружае яго ў аўтамабілі…

ААТ «Герой» адзін з лідэраў жніва ў раёне. Немалая заслуга ў гэтым працаўнікоў мехтока і своечасовай мадэрнізацыі тэхнічнай базы гаспадаркі.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *