«Горючий» вопрос на Дубровенщине решён

Дубровно, райагросервис, бензин, топливо, комбайны. сельское хозяйство, водители

Жніво нярэдка называюць “бітвай за ўраджай”. Дык вось, як і на вайне, на жніве зыход бітвы за ўраджай вельмі ў многім залежыць ад надзейнасці і зладжанасці работы тылу і ў першую чаргу — бесперабойнай запраўкі тэхнікі гаручым.

Такую работу на сёлетнім жніве ў нашым раёне выконвае брыгада вадзіцеляў райаграсэрвісу.

Шэсць аўтазапраўшчыкаў, якімі кіруюць вопытныя і старанныя вадзіцелі Мікалай Канстанцінавіч Земянцаў, Мікалай Мікалаевіч Мухін, Пётр Віктаравіч Рабянкоў, Юрый Міхайлавіч Чэвіс, Аляксандр Аляксандравіч Мендзелеў і Андрэй Віктаравіч Федарцоў, штодзень без выхадных з раніцы да позняга вечара дастаўляюць з нафтабазы ў гаспадаркі гаруча-змазачныя матэрыялы.

Дзякуючы іх стараннай рабоце на сёлетнім жніве, ды і не толькі на жніве, але і на сяўбе яравых і азімых культур, нарыхтоўцы кармоў, не было выпадку, каб у якой-небудзь гаспадарцы прастойвала тэхніка з-за адсутнасці дызпаліва ці бензіну.

Вось і ў тую жнівеньскую раніцу, калі быў зроблены гэты здымак, вадзіцелі пад кіраўніцтвам вопытнага брыгадзіра і Мікалая Мікалаевіча Мухіна, хуценька правялі тэхнічны агляд аўтазапраўшчыкаў і накіраваліся на Аршанскую нафтабазу, каб даставіць згодна з графікам у гаспадаркі гаруча-змазачныя матэрыялы, для таго, каб каля 100 камбайнаў, не адзін дзесятак аўтамабіляў і іншая тэхніка бесперабойна працавалі на збожжавых, ільняных і іншых палетках, убіралі ўраджай 2011 года і вялі сяўбу азімых пад ураджай 2012 года.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *