Из редакционной почты: Общежитие Дубровенского профлицея готово к новому учебному году

Дубровно, общежитие, профессиональный лицей, сельское хозяйство, студент, учащийся, жильё

З рэдакцыйнай пошты

У рэдакцыю газеты “Дняпроўская праўда” звярнулася жыхарка раёна, наша чытачка, маці траіх дзяцей Вера Сцяпанаўна. Сутнасць яе звароту была ў наступным.

—У новым навучальным годзе мой старэйшы сын Дзяніс стане навучэнцам Дубровенскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, — гаварыла Вера Сцяпанаўна. — Пры падачы дакументаў у ліцэй сыну паведамілі, што ён у перыяд вучобы можа пражываць у інтэрнаце, дзе створаны добрыя бытавыя ўмовы. Як маці, мяне хвалюе не толькі тое, дзе будзе спаць і сталавацца мой сын, але і тое, наколькі камфортна ён будзе сябе адчуваць у новым для яго асяроддзі аднагодкаў, ці будзе абаронены ад згубнага ўплыву дрэнных звычак, якія нярэдка бываюць у падлеткавым асяроддзі. Да гэтага часу сын рос у сям’і, дзе ўсё было пад кантролем бацькоў: мы ведалі з кім ён сябруе, праводзіць вольны час, чым захапляецца. Падобная трывога, напэўна, не толькі ў мяне, усе маці хочуць, каб у жыцці дзіцяці, якое адрываецца ад дому, усё было добра…

Дубровно, общежитие, профессиональный лицей, сельское хозяйство, студент, учащийся, жильё

Адказваем…

“Развеяць” трывогу нашай чытачкі мы папрасілі намесніка дырэктара ўстановы “Дубровенскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Алену Анатольеўну НАВУМАВУ.

—Няхай бацькі нашых будучых першакурснікаў будуць спакойныя, — гаворыць Алена Анатольеўна. — У інтэрнаце прафліцэя створаны вельмі добрыя ўмовы для пражывання навучэнцаў, пастаянна праводзіцца выхаваўчая работа з маладзёжнай аўдыторыяй, якая на першым курсе вельмі стракатая.

Уся ідэалагічная і выхаваўчая работа ў інтэрнаце праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў па забеспячэнню дзейнасці інтэрнатаў. Так, за парадкам у інтэрнаце адначасова сочаць многа людзей. Загадчыца інтэрната, выхавальнік, дзяжурныя па паверхах у начны час. Усе яны будуць прадстаўлены першакурснікам у пачатку новага навучальнага года.

На кожнага з гэтых адказных асоб распрацаваны і зацверджаны пасадавыя абавязкі, устаноўлены графікі іх работы. Створаны савет інтэрната, работа якога спланавана на год. Зацверджана палажэнне аб савеце інтэрната, правілы ўнутранага распарадку. Уся інфармацыя вывешана на інфармацыйных стэндах.

—Што ўяўляе сабой на сённяшні дзень інтэрнат Дубровенскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Алена Анатольеўна?

—Наш інтэрнат калідорнага тыпу разлічаны на 300 месцаў. Па стану на 1 студзеня 2011 года ў ім пражывалі 51 навучэнец, што складае 48 працэнтаў іншагародніх навучэнцаў або 21 працэнт ад іх агульнай колькасці. У інтэрнаце, як я казала ўжо вышэй, створаны ўсе ўмовы для нармальнага жыццезабеспячэння навучэнцаў. Не так даўно ў ім былі праведзены капітальны і бягучы рамонты, на якія за перыяд з 2008 па 2011 гады было затрачана больш за 1 245 167,6 тысячы рублёў. Жылыя памяшканні ўкамплектаваны неабходнай маёмасцю, некалькі гадоў назад ў іх былі набыты сучасная мэбля, пасцельныя прыналежнасці і пасцельная бялізна на суму больш за 85 мільёнаў рублёў.

У інтэрнаце ёсць пакоі для прыгатавання ежы, якія аснашчаны неабходнай мэбляй і абсталяваннем, пакой для мыцця, сушкі і прасавання бялізны, камера захоўвання, медыцынскі ізалятар, душавая, а таксама прадугледжаны памяшканні для адганізацыі адпачынку, пакой самападрыхтоўкі, кабінеты гуртковай работы, спортзала, клуб, бібліятэка, музей.

—Калі коратка аналізаваць выхаваўчую работу, якая праводзіцца ў інтэрнаце прафесіянальнага ліцэя, то можна сказаць наступнае, — адзначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Сяргееўна Кантроўская, якая нядаўна вывучала стан праводзімай работы ў інтэрнатах горада Дуброўна і да якой я звярнулася за каментарыямі. – Выхаваўчая работа тут праводзіцца па розных накірунках: ідэалагічная работа, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, работа па развіццю самаўпраўленчай ініцыятывы навучэнцаў, станаўленні асобы на аснове культурных каштоўнасцяў, работа па сацыяльнай прафілактыцы і фарміраванню адказных паводзін асобы, далучэнню падлеткаў да вядзення здаровага ладу жыцця. Па кожнаму накірунку выхаваўчай работы існуюць пэўныя напрацоўкі, якія пастаянна дапаўняюць і напаўняюць практычным зместам тыя педагогі, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з выхаваўчым працэсам.

Пабываўшы ў інтэрнацце ліцэя, я сама мела магчымасць пераканацца ў тым, наколькі камфортна адчуваюць сябе там навучэнцы. Для іх створаны ўмовы для прагляду тэлеперадач, для ўсіх жадаючых пазнаёміцца са свежымі перыядычнымі выданнямі — паслугі ўтульнай чытальнай залы. Тут штомесячна праводзяцца адзіныя дні інфармавання. Распрацавана палажэнне аб конкурсе “Лепшы пакой інтэрната”, вынікі якога ў канцы года падводзіць спецыяльна створаная камісія.

Практычна ўсе навучэнцы , якія пражываюць у інтэрнаце, заняты арганізаванымі формамі правядзення вольнага часу. Для іх наладжваюцца вечары адпачынку, праводзяцца дні імяніннікаў, дыскатэкі, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы.

—Адным з асноўных накірункаў выхаваўчай работы ў інтэрнаце нашага ліцэя, — працягвае свой аповед Алена Навумава, — з’яўляецца прафілактыка супрацьпраўных паводзін падлеткаў. Існуе цеснае ўзаемадзеянне ліцэя з інспекцыяй і камісіяй па справах непаўналетніх, створаных пры РАУС і райвыканкаме. У арганізацыі прафілактычнай работы інжынерна-педагагічнаму калектыву ліцэя аказвае дапамогу інспекцыя па справах непаўналетніх пры Дубровенскім РАУС. Выхавальнік інтэрната падтрымлівае сувязь з бацькамі навучэнцаў.

Работа з навучэнцамі-сіротамі вядзецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі і рэгіянальнымі праграмамі. У 2011 годзе 18 навучэнцаў ліцэя знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні, з іх у інтэрнаце пражывалі 16 чалавек. З мэтай падрыхтоўкі такіх навучэнцаў да будучага самастойнага жыцця ў інтэрнаце працуе інтэрактыўны клуб «Любопытно. Интересно. Увлекательно”.

—Такім чынам, — падводзіць рысу пад нашай размовай Алена Навумава, — тым бацькам, чые дзеці ў новым навучальным годзе набудуць статус навучэнцаў УА “Дубровенскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, не трэба перажываць і хвалявацца. Іх дзеці ў нас будуць належным чынам уладкаваны ў быце і атрымаюць належныя выхаванне і догляд. Галоўнае, каб самі не супраціўляліся ўсяму добраму, што ў нас ёсць.

Падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА
Фота В.АЛЯКСАНДРАВАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *