Проект «Дом без одиночества» путешествовал по святым местам Могилёвщины и Оршанщины

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

У раённай газеце ўжо неаднойчы паведамлялася аб справах пенсіянераў і іншых жыхароў г.Дуброўна, якія трэці год запар прымаюць удзел у міні-праекце “Дом без адзіноты”, які трывала прапісаўся на Дубровеншчыне па прапанове Віцебскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа. Нагадаю, яго дзейнасць паспяхова курыруе старшыня жансавета раёна К.Р.Гарэлікава.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Дык вось, адным з новых напрамкаў работы міні-праекта “Дом без адзіноты” стаў рух адвакацыя (аб гэтым падрабязна расказвалася ў газеце “Дняпроўская праўда” № 58 ад 27 ліпеня 2011 года), які прадугледжвае раскрутку шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку і аздараўленне пажылых людзей і прыахвочвання іх да падарожжаў па родным краі з наведваннем памятных, славутых і гаючых крыніц.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Вядома, што вада — вельмі важная крыніца жыцця чалавека, але яна яшчэ дапамагае чалавеку пазбаўляцца розных хвароб. Добра разумеючы гэта і клапоцячыся аб здароўі пажылых дубровенцаў, Клаўдзія Гарэлікава даўно марыла здзейсніць аўтападарожжа па святых месцах суседняй Магілёўскай вобласці і Аршанскага раёна.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

І вось нядаўна задуманае ажыццявілася. Амаль тры дзесяткі паломнікаў адправіліся на аўтобусе аддзела культуры ў цікавае падарожжа. Па шляху адказны сакратар райсавета ветэранаў А.Я.Гаўруцікаў і К.Р.Гарэлікава падрабязна расказалі аб тых мясцінах, куды мы трымалі кірунак, азнаёмілі з гісторыка-геаграфічнымі звесткамі Крычаўскага і Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

А дзесятай гадзіне раніцы аўтобус спыніўся ў маляўнічым і ў нечым загадкавым месцы Крычаўшчыны — Свята-Успенскай Пустынкі.

Праз паўгадзіны да нашай групы далучыліся чалавек сорак са Смаленска. Справа ў тым, што Свята-Успенская Пустынка знаходзіцца паблізу межаў Беларусі і Расіі, у 10 кіламетрах ад Мсціслаўля і ў 20 кіламетрах ад Манастыршчыны Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі, таму расіяне ў гэтых мясцінах вельмі частыя госці, прыязджаюць цэлымі сем’ямі.

Гісторыя Пустынкі пачынаецца з далёкіх ХІІІ-ХІV стагоддзяў, калі ў гэтых мясцінах былі пабудаваны царква і мужчынскі манастыр. І ўвесь гэты доўгі перыяд Пустынка вабіла да сябе сваімі гаючымі крыніцамі.

Шмат цярпела Пустынка і яе нешматлікія насельнікі ад безлічы войнаў, якія развязвалі нем-цы, палякі, шведы. Дасталося гэтаму цудоўнаму куточку роднай Беларусі і ў гады савецкай улады. У манастырскіх пабудовах размяшчаўся дзіцячы дом, захоўвалі збожжа, шмат чаго з дойлідства было разбурана і знішчана.

На сучасным этапе развіцця Беларусі Прэзідэнт і ўрад краіны паставілі задачу паступовага адраджэння беларускай народнай спадчыны. Гэты аб’ект узяты пад ахову дзяржавы. Пакрысе разгортваюцца будаўніча-рэстаўрацыйныя работы.

Калі наша група, а ў яе склад уваходзілі пенсіянеры з ліку актывістаў-валанцёраў двух клубаў, намеснік старшыні райвыканкама С.В.Рыжанская, адказны работнік аддзела культуры Л.А.Дударава, выхавальнікі дзіцячых садкоў і іншыя апынуліся ля велічных уваходных варот Свята-Успенскай Пустынкі, то міжволі звярнулі ўвагу на адноўленую галоўную звонніцу манастырскага падворка, вышыня якой амаль 40 метраў.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Потым рушылі ў бок гаючай крынічкі і купелі. Там будаўнікі-рэстаўратары ўзвялі невялікую царкву, вельмі прыгожую і ўтульную. На момант нашага візіту тут ладзілася ранішняя малітва, спяваў невялічкі хор манахаў. Іх галасы і спевы літаральна зачаравалі вельмі многіх. Хто жадаў, паставілі свечкі за ўпакой і здароўе сваякоў і блізкіх, а нехта і заказаў памінальную.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Наведалі мы і адзін з адноўленых будынкаў Пустынкі, дзе зусім нядаўна ў час рэстаўрацыйных работ здзейсніўся цуд. Божы цуд — на сцяне з паўднёвага боку з’явілася асоба Іісуса Хрыста. Навукоўцы-эксперты сцвярджаюць, што гэта — нерукатворны вобраз.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Уражаныя і акрыленыя дубровенцы тройчы акунуліся ў купальні гаючай крыніцы, узялі з сабой гаючай вады. Адначасова ўважліва агледзелі купальню, сфатаграфавалі яе. Зрабіўшы гэта з мэтай увасобіць у жыццё задуму будаўніцтва купальні ў Кіраёўскім гаі на крыніцы Параскевы Пятніцы. Гэта адна з галоўных мэт праекта “Дом без адзіноты”.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Далей наш маршрут па родным краі пралягаў у Слаўгарадскі раён, дзе мелі намер наведаць помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Блакітная крыніца”. Пераадолеўшы раку Сож па наплаўному пантоннаму мосту, праз 20 хвілін былі ля цуда-крыніцы.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

А яна, шаноўны чытач, і сапраўды блакітная. Калі спыніліся на адным з берагоў, то было такое ўражанне, што апынуўся ў казцы — вада ў крыніцы, паветра, дрэвы і сапраўды здаваліся блакітнымі…

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Крыніца ўяўляе сабой вельмі прыгожае возера дыяметрам каля 25 метраў, якое з усіх бакоў акружана дрэвамі ліпы і вярбы. Вада ў возеры мае незвычайны блакітна-ізумрудны колер, а на паверхню яна выходзіць з глыбіні 100-200 метраў. Па падліках спецыялістаў, з крыніцы выцякае ручай з расходам вады ў суткі да 500 м.куб., ён упадае ў рэчку Галубка, якая з’яўляецца прытокам ракі Сож.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

Цікава і тое, што мінералізацыя вады у “Блакітнай крыніцы” складае 197 мг (на працягу года зімой і летам тэмпература вады практычна не мяняецца і складае +8оС). Вада “Блакітнай крыніцы” валодае высокай пітной якасцю і па даных інстытута геалогіі і геаграфіі АН Беларусі можа служыць эталонам чысціні падземных вод.

Дубровно, Могилёв, Голубая Криница, пустынки, святые места Беларусь, пожилые люди, путешествие, Красный Крест, Дом без одиночества

У народзе здаўна ходзіць павер’е аб гаючых уласцівасцях вады і блакітнай гліны “Блакітнай крыніцы”. У дзень мядовага Спасу 14 жніўня ў гонар Жыватворнага Крыжа Гасподня, Прачыстай Божай Маці і святых вязняў сямі братоў Макавеяў, на крыніцы праходзяць праваслаўныя богаслужэнні.

Наведаўшы Крычаў, царкву Аляксандра Неўскага, Слаўгарад, мы не прамінулі азнаёміцца з пытаннямі добраўпарадкавання гэтых райцэнтраў. Асабліва ўразілі малыя формы архітэктуры, парка воінаў-афганцаў у Слаўгарадзе.

Леанід ДУДАРАЎ,
член клуба “Сардэчныя сустрэчы”
Фота Клаўдзіі ГАРЭЛІКАВАЙ і Святланы РЫЖАНСКАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *