Дубровенщина вырастила рекордный урожай зерновых

Дубровно, Дубровенский район, рекордный урожай зерновых 2011, жатва, полевые работы

Аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення сведчыць: у пераважнай большасці гаспадарак завяршылася жніво. У цэлым па раёне па стану на 30 жніўня заставаліся неабмалочанымі 1156 гектараў збожжавых або 4 працэнты ад уборачнай плошчы.

Апошнія дні жніва-2011

Не завяршылі жніво на гэты дзень толькі чатыры гаспадаркі.

Найбольшы аб’ём работ на ўборцы збожжавых трэба выканаць хлебаробам ААТ “Баброва-Агра”, дзе яшчэ не абмалочана збажына на 510 гектарах або на 18 працэнтах плошчаў. Больш, як па 200 гектараў збожжавых засталося убраць хлебаробам ААТ “Усход-Чырына” і СВК імя Ю.Смірнова, 125 гектараў — ААТ “Рэдзькі”.

У цэлым па раёне на гэты дзень валавы намалот збожжа склаў 81221 тону, што на 21 тысячу тон або на 35 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе, і на 6 тысяч тон больш, чым у 1976 і 2008 гадах, калі былі дасягнуты рэкордныя паказчыкі па валавому збору збожжа.

Падлікі паказваюць, што валавы збор збожжа ў гэтым годзе перавысіць 83 тысячы тон. Такім чынам сёлета хлебаробы раёна вырасцілі рэкордны ўраджай збожжавых. Сярэдні намалот зерня з гектара ў цэлым па раёне складае 31,6 цэнтнера, а ў ААТ “Праўда-С” — 45,9 цэнтнера.

На палях

Пасля жніва ў гаспадарках наспеў цэлы комплекс неадкладных палявых работ. Першачарговай для ўсіх без выключэння гаспадарак з’яўляецца сяўба азімых збожжавых. Пад ураджай 2012 года ў цэлым па раёне пад гэтыя культуры адводзіцца 14 тысяч гектараў, у тым ліку пад азімую пшаніцу — 8,5 тысячы гектараў.

На раённым семінары

27 жніўня на базе ААТ “Прыдубровенскае” адбыўся раённы семінар, на якім былі абмеркаваны тэхналагічныя тонкасці сяўбы гэтых культур і пастаўлены канкрэтныя задачы: завяршыць сяўбу азімай пшаніцы да 10 верасня, а жыта — да 20 верасня. Дозы мінеральных угнаенняў пад азімыя збожжавыя ўносяцца з разліку на атрыманне ўраджаю 40 цэнтнераў з гектара.

Льняныя і іншыя справы

У льнаводчых гаспадарках у разгары ўборка трасты. Сёлета надвор’е спрыяе яе хуткай вылежцы. Таму фронт работ на сцелішчах цяпер вельмі вялікі.

У цэлым па раёне па стану на 30 жніўня траста была запрасавана на 403 гектарах, нарыхтавана 1405 тон ільносыравіны, 1200 з якіх дастаўлены на льнозавод. Да ўборкі трасты прыступіла большасць ільносеючых гаспадарак, за выключэннем ААТ “Каманіна” і імя Ю.Смірнова.

Наступаюць аптымальныя тэрміны ўборкі кукурузы. КУСГП “Зарубы” прыступіў да закладкі кукурузнага сіласу.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *