В Дубровенском районе подвели первые итоги жатвы-2011

Дубровно, Дубровенский район, урожай, жатва 2011, механизатор, хлеб, зерно, Беларусь, лидеры, рекорд

Усе гаспадаркі завяршылі ўборку збожжавых. Сёлетнее жніво адметна тым, што амаль ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах намалочана рэкорднае ў іх гісторыі колькасць збожжа.

Багаты каравай Дубровеншчыны сёлета заважыў 83,2 тысячы тон зерня, што на 7,3 тысячы або на 10 працэнтаў больш, чым у 2008 годзе, калі таксама быў вырашчаны рэкордны ўраджай.

Адзначым, што па валаваму збору збожжа наш раён сёлета ўступіў толькі Аршанскаму і Віцебскаму раёнам.

Калі ж параўноўваць сёлетнія дасягненні хлебаробаў раёна з мінулагоднімі, то варта адзначыць, што валавы збор збожжа павялічыўся амаль на 23 тысячы тон або на 38 працэнтаў, а сярэдняя ўраджайнасць з гектара склала 8,1 цэнтнера. Гэта вынік добрай запраўкі глебы ўгнаеннямі, стараннай працы пераважнай большасці механізатараў і спецыялістаў і добрай забяспечанасці гаспадарак сельскагаспадарчай тэхнікай, што спрыяла правядзенню сяўбы, догляду пасеваў і ўборкі ўраджаю ў аптымальныя тэрміны.

З публікуемай зводкі наглядна бачна дынаміка вытворчасці збожжа за апошнія гады ў разрэзе кожнай гаспадаркі. З яе вынікае, што толькі двум гаспадаркам ААТ “Баброва-Агра” і “Якубава-Агра” сёлета не ўдалося па валавому намалоту збожжа дасягнуць узроўню рэкорднага да гэтага 2008 года, хаця да ўзроўню мінулага года і ў гэтых гаспадарках ёсць прыбаўкі ўраджаю.

Дубровно, Дубровенский район, урожай, жатва 2011, механизатор, хлеб, зерно, Беларусь, лидеры, рекорд

Па аддачы збожжавага гектара, як і ў мінулыя гады, у групе лідэраў ААТ “Праўда-С”, “Гігант-Агра” і “Якубава-Агра”, якія па гэтаму паказчыку значна апераджаюць іншыя гаспадаркі. Заслугоўвае ўвагі і тое, што па ўраджайнасці збожжавых на чацвёртае месца ў раёне ўпершыню выйшла камунальнае сельгаспрадпрыемства імя Чарняхоўскага, якое звычайна займала месца ў сярэдзіне раённай зводкі. Тут сёлета з кожнага гектара атрымалі амаль па 35 цэнтнераў зерня або на 12 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе, а валавы намалот у параўнанні з мінулагоднім павялічыўся ў паўтара разы. Праўда, рэкордны ўраджай збожжавых у адрозненні ад пераважнай большасці іншых гаспадарак тут быў атрыманы ў 2009 годзе: тады валавы намалот склаў 5252 тоны, але ён меншы, чым у гэтым годзе амаль на 600 тон.

Першае месца па валавому намалоту зерня сёлета займае ААТ “Усход-Чырына”, дзе намалочана звыш 7,5 тысяч тон збожжа і з кожнага гектара атрымана ў сярэднім па 32,7 цэнтнера, што з’яўляецца нядрэнным паказчыкам для вялікай гаспадаркі, раздзеленай на дзве часткі землямі КУСГП “Зарубы”.

Другое месца па валавому намалоту зерня займае ААТ “Баброва-Агра”, але высокай аддачай палеткаў, на жаль, у апошнія гады гаспадарка не вызначаецца. Калі яшчэ не так даўно па ўраджайнасці збожжавых гэтая гаспадарка была ў ліку лепшых у раёне, то сёлета сярэдні збор зерня з гектара тут ніжэй за сярэднераённы паказчык на 4 цэнтнера. У выніку да рэкорднага паказчыка па валавому намалоту збожжа, які быў дасягнуты ў 2008 го-дзе, тут недаатрымалі 1500 тон зерня.

Добра папрацавалі ў гэтым годзе хлебаробы ААТ “Каманіна” і “Прыдубровенскае”. Ураджайнасць збожжавых у гэтых гаспадарках вышэй за сярэднераённы паказчык, а валавыя намалоты — рэкордныя ў гісторыі гаспадарак і павялічыліся ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем адпаведна ў 1,7 і 1,4 разы.

Самая вялікая прыбаўка караваю ў параўнанні з мінулагоднім дасягнута ў КУСГП “Прыдняпроўскі”: тут валавая вытворчасць збожжа павялічылася ў 1,8 раза і ўпершыню намалочана звыш 6 тысяч тон зерня. Праўда, ураджайнасць збожжавых тут значна ніжэйшая, чым у суседніх гаспадарках — КУСГП імя Чарняхоўскага і “Арловічы”.

У пяці гаспадарках ураджайнасць збожжавых ніжэйшая за 30 цэнтнераў. Як і ў мінулым годзе, апошняе месца па аддачы збожжавага палетка займае СВФ імя Ю.Смірнова, дзе на круг сабралі па 24 цэнтнера зерня. І хоць гэта амаль на 10 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе, тым не менш ураджайнасць збожжавых тут ніжэйшая за патэнцыяльна магчымую.

Адной з прычын невысокай аддачы збожжавых палеткаў у гэтай гаспадарцы з’яўляецца спазненне з правядзеннем сяўбы, догляду пасеваў і ўборкі ураджаю і невысокая культура земляробства.

Вось такія папярэднія вынікі сёлетнега жніва. Варта адзначыць, што ў публікуемай зводцы валавы збор збожжа і ураджайнасць з гектара прыведзены ў бункернай вазе. Канчатковыя вынікі жніва будуць падведзены пасля завяршэння дапрацоўкі збожжа, калі стануць вядомы дадзеныя аб вытворчасці збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі.

Дубровно, Дубровенский район, урожай, жатва 2011, механизатор, хлеб, зерно, Беларусь, лидеры, рекорд

Убіралі ўраджай гэтага года звыш ста камбайнавых экіпажаў, 28 з якіх намалацілі звыш 1000 тон збожжа. Сярод лепшых камбайнераў раёна і сямейны экіпаж у складзе Алега Іванавіча Федарцова і яго сына Аляксея, які ўбіраў ураджай на палетках ААТ “Прыдубровенскае” і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Пастаянная месца работы Алега Іванавіча — ДРБУ-108, але на перыяд жніва ён прыехаў у ААТ “Прыдубровенскае” на дапамогу хлебаробам. Дарэчы раней Алег Федарцоў шмат гадоў адпрацаваў у гэтай гаспадарцы камбайнерам. Падчас сёлетнега жніва сямейны экіпаж намалаціў 1175 тон збожжа.

За старанную працу старшыня абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна- бытавых прадпрыемстваў Ларыса Вікенцьеўна Волкова, якая ў жніўні наведала раён, уручыла Федарцовым Падзячны ліст і грашовую прэмію

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *