За сколько продать картошку и грузди?

Дубровно, картофель, картошка, грузди, продажа, райпо, цена

Я вам пішу…

“Днямі ў райгазеце “Дняпроўская праўда” праўленне райспажыўтаварыства змясціла аб’яву аб закупе ў насельніцтва бульбы па цане 1200 рублёў за 1 кілаграм. Учора ў вёсцы Барадзіно прадстаўнікі райпа праводзілі закуп бульбы па цане 1000 рублёў за кілаграм. Чаму?”

В.Далжанкова, жыхарка вёскі Барадзіно

“Магазіны райспажыўтаварыства купляюць у насельніцтва грыбы грузды. Аб’явы аб закупе вывешаны ўсюды. У гандлёвай кропцы па вуліцы Чырвонаармейская, 75а прымаць грыбы прадаўцы адмаўляюцца. Чаму?”

Ц.Іванцоў, жыхар райцэнтра

Адказваем!

На пытанні чытачоў адказвае таваразнавец праўлення райспажыўтаварыства Віталь Ягоравіч АЛЯКСЕЕЎ:

—Сапраўды, спачатку райспажыўтаварыства закупляла бульбу ў насельніцтва па цане 1200 рублёў за кілаграм. Бульба сёлета ўрадзіла, яе многа. Цана на яе залежыць ад попыту і прапаноў. Яна на працягу ўсяго перыяду закупак можа мяняцца. Нядаўна з аблспажыўтаварыства мы атрымалі рэкамендацыі закупляць бульбу ў насельніцтва па 1000 рублёў за кілаграм. У будучым, не выключана, што цана зноў памяняецца. У Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, напрыклад, сёлета мясцовае райспажыўтаварыства бульбу ў насельніцтва закупляе па цане 800 рублёў за 1 кілаграм.

Наконт таго, што прадавец магазіна па вуліцы Чырвонаармейская адмовіла здатчыку ў прыёме грыбоў груздоў, будзем разбірацца. Яна не павінна была так рабіць. Праўленне Дубровенскага райпа закупляе ў насельніцтва грыбы грузды ў неабмежаванай колькасці.

Адказ шукала Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *