Опрос: Какие колыбельные поют наши мамы?

Дубровно, День матери, колыбельная, калыханка. мама и малыш, спокойной ночи, сон

Што можа быць цяплей за матуліны рукі, што гладзяць па галоўцы сваё дзіцяці? Што можа быць пяшчотней за маміны словы, якія павучаюць, суцяшаюць, натхняюць нас? Што можа быць мілагучней за яе голас, які кожны раз жадае нам дабранач і абяцае ружовыя сны, які адносіў нас далёка-далёка ў аблокі, калі яна спявала нам калыханку…

Успомніце зараз сваё дзяцінства… Калі матуля, перапыніўшы ўсе свае справы, падыходзіла да нашага ложка і ціха-ціхенька спявала. Спявала сваю калыханку, адзіную і непаўторную, як і яна сама.

З прапановай успомніць калыханкі, што калісьці спявалі сваім дзецям, мы звярнуліся да матулей нашага горада. І вось, што яны ўзгадалі:

Алена Сяргееўна (маці двух дачок):

Котя, котенька, коток,
Котя, серенький бочок,
Приди, котя, ночевать,
Мою доченьку качать.
Я тебе, коту, за работу заплачу:
Серенький платочек я на шейку повяжу.

Вось яшчэ такую беларускую калыханачку вельмі любілі мае дзяўчаткі:

Люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі гулі,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Сталі дзетку калыхаць.
А што ж, дзетка, табе даць?
Усім – па яечку,
А табе, (імя дзіцяці), піражок!

Алена Мікалаеўна (маці аднаго дзіцяці):

Свайму сыну я спявала вось такую калыханку:

За печкою поет сверчок.
Угомонись, не плачь, сынок.
Вон, за окном морозная,
Светлая ночка звездная.
Ты, спи, а я спою тебе,
Как хорошо там, на небе,
Как нас с тобою серый кот
В санках на месяц увезет.
Будут орехи, сладости,
Будут забавы, радости,
Будут сапожки новые
И пряники медовые.
Ну, отдохни хоть капельку –
Дам золотую сабельку,
Только усни скорей, сынок,
Неугомонный мой сверчок.

Аксана Андрэеўна (маці двух дзяцей):

У мяне ўжо дарослыя сын і дачка. Калісьці я спявала ім такую калыханачку:

Вечереет, и луна взошла,
Мама лампу на столе зажгла.
Мы сидим в тишине,
И читает мама мне.
Мы читаем про лесных зверят,
Про веселых озорных зайчат.
Хорошо рядом с ней,
С милой мамочкой моей.
Скажет мама:
-На дворе темно,
Все зайчата уже спят давно.
Маме я улыбнусь,
Как зайчонок, к ней прижмусь.

Таццяна Сяргееўна (маці двух дачок):

Памятаю толькі чатырохрадкоўе той калыханкі, што пела сваім дачкам:

Пайшоў каток у лясок –
Прынёс (імя дзіцяці) туясок.
Прыйшоў каток на таржок –
Прынёс (імя дзіцяці) піражок.

Алена Аляксандраўна (маці аднаго дзіцяці):

У нас была калыханка-пачытанка — урывак з верша Сяргея Міхалкова:

Ах, ты моя душечка,
Белая подушечка,
На тебя щекой ложусь,
За тебя рукой держусь.
Если жить с тобою дружно,
И в кино ходить не нужно.
Лег, уснул – смотри кино,
Ведь покажут все равно.

Здаецца, нават праз гады, словы матулінай калыханкі здольны заспакоіць усе нашы ўжо дарослыя перажыванні, залячыць незагойныя раны, суцешыць самы моцны боль, трэба толькі загучаць ім у нашых сэрцах…

Дзякуй табе, родная маці, за твае самыя цёплыя рукі, за твае самыя пяшчотныя словы, за твой самы мілагучны голас – дзякуй табе за наша жыццё!

Ганна КАЦІКАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *