Зональный семинар в Дубровно собрал десятки участников

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Коратка пра асноўнае

Днямі ў нашым раёне адбыўся занальны семінар па пытаннях узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў па выкананню Дзяржаўнай праграмы ўвекавечвання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2014 гады.

На семінар былі запрошаны старшыні ветэранскіх арганізацый Аршанскага, Лёзненскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў, намеснікі старшынь райвыканкамаў па ідэалагічнай рабоце і інфармаванню, галоўныя спецыялісты райвыканкамаў, адказныя за пошук і ўвекавечванне імён загінуўшых абаронцаў Айчыны на тэрыторыі раёнаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня абласной ветэранскай арганізацыі Генадзь Андрэевіч Герасімовіч, член прэзідыума абласнога савета ветэранаў Міхаіл Аляксандравіч Ляшчынскі, кіраўнік Віцебскага рэгіянальнага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання “Пошук” Ларыса Навумаўна Бруева, старшыня абласнога савета ветэранаў вайны ў Афганістане Валер’ян Альбінавіч Мацкевіч, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Валерый Рыгоравіч Марчанка.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Помнім, шануем, захоўваем

З інфармацыяй аб рабоце, якая праводзіцца ў Дубровенскім раёне па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, перад удзельнікамі семінара выступіла намеснік старшыні райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і інфармаванню С.В.Рыжанская, якая, у прыватнасці, адзначыла, што на тэрыторыі раёна налічваецца 28 брацкіх магіл, у якіх пахаваны больш за 40000 савецкіх воінаў, загінуўшых у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

—Наша задача, — гаварыла Святлана Валер’еўна, — успомніць усіх паіменна, увекавечыўшы імёны герояў на мемарыяльных плітах. Ім не выпала шчасце застацца жывымі, няхай жа выпадзе шчасце застацца незабытымі.

Толькі за апошнія 3 гады па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта былі выраблены 227 пліт (на іх нанесена 17000 прозвішчаў), з іх устаноўлена ў 2008 годзе — 63, 2010 — 156, у 2011 — 8 пліт.

У раёне сістэматычна праводзяцца суботнікі, сродкі ад якіх накіроўваюцца на добраўпарадкаванне і рамонт воінскіх пахаванняў, устаноўку вырабленых пліт.

У 2010 годзе такім чынам было зароблена 13,2 мільёна рублёў, у 2011 — 13,5 мільёна рублёў. У цэлым на добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў з розных крыніц фінансавання накіравана і зрасходавана ў 2010 годзе 109,5 мільёнаў рублёў, у 2011 — 45,5 мільёна.

Вялікую работу па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны праводзіць раённы савет ветэранаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў. У прыватнасці, старшыня Маласавінскага сельвыканкама Віктар Леанідавіч Кахноўскі за два гады работы ў мясцовым органе ўлады арганізаваў рамонт 4 воінскіх пахаванняў (Баброва, Чырвоная Слабада, Расасна, Загваздзіна), дзе былі ўстаноўлены 95 пліт з імёнамі 6800 загінуўшых воінаў.

У апошнія гады таксама эксгуміраваны і перазахаваны астанкі 45 загінуўшых, устаноўлены мемарыяльныя дошкі героям-землякам Івану Авекаву (Асінаўка), Андрэю Усаву (Зарубы), Станіславу Шмуглеўскаму (Асінторф), у 2010 годзе адкрыты памятны знак 269-му медыка-санітарнаму батальёну 251-й стралковай дывізіі, у 2010 — памятны знак ахвярам канцлагера ў Асінторфе, у 2011 — знак у памяць яўрэйскага каваля Нафталі і яго жонкі Кейлы, членаў іх сям’і і іншых яўрэяў вёскі Каз’яны, забітым фашыстамі і іх памагатымі ў гады вайны.

З удзячнасцю прагучала імя былога старшыні райвыканкама Міхаіла Аляксандравіча Ляшчынскага, які арганізаваў 4 паездкі ў Падольскі архіў актыву раённай камісіі па ўвекавечванню памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны.

У ліку лепшых

Агучыў інфармацыю аб рабоце па захаванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Віцебскай вобласці старшыня абласнога савета ветэранаў Генадзь Андрэевіч Герасімовіч.

—Увекавечыць — гэта значыць пакінуць памяць аб тых, каму мы абавязаны сваім жыццём пад мірным небам, — гаварыў Генадзь Андрэевіч. — У вобласці праводзіцца вялікая работа па ўвекавечванню, і вы, дубровенцы, займаеце ў ёй лідзіруючыя пазіцыі.

За вызваленне Віцебшчыны аддалі свае жыцці 384 тысячы чалавек. На сёння ўстаноўлены 177 тысяч імён загінуўшых. У працэнтным выражэнні 46 працэнтаў (дзесяць гадоў назад — 32 працэнты). На тэрыторыі Дубровенскага раёна ўвекавечана памяць 90 працэнтаў загінуўшых.

Гэта дарагога варта, асабліва, калі параўноўваць работу па ўвекавечванню з іншымі рэгіёнамі. Напрыклад, за вызваленне Оршы загінулі 36698 воінаў, устаноўлены імёны толькі 1351 загінуўшага (3,7 працэнта), у Талачынскім — адпаведна 8333 і 745 (8,9 працэнта), у Глыбоцкім раёне ўстаноўлены 226 імён загінуўшых. На гэтым фоне Дубровеншчына вызначаецца.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Раёну пашанцавала, бо тут жыве ўнікальны чалавек — Аляксей Якаўлевіч Гаўруцікаў, які бясконца адданы пошукавай рабоце, дабрачыннай справе ўвекавечвання памяці тых, хто не дажыў да светлага дня Перамогі. Дзякуючы карпатлівай працы гэтага чалавека былі ўстаноўлены прозвішчы тысяч абаронцаў Айчыны. Аляксей Якаўлевіч выбраў з кніг “Памяць” шэрагу абласцей былога Савецкага Саюза і з матэрыялаў, выкладзеных у інтэрнэце, каля 13 тысяч прозвішчаў воінаў, імёны якіх раней лічыліся невядомымі. На 20 тысяч загінуўшых склаў карткі персанальнага ўліку.

Тэхналогіі ў дапамогу добрай справе

Дзякуючы развіццю сучасных інфармацыйных тэхналогій і карпатлівай працы А.Я.Гаўруцікава, работнікаў ідэалагічнага аддзела райвыканкама, на сёння ўжо ўстаноўлены 39000 імён загінуўшых ваеннаслужачых на тэрыторыі Дубровенскага раёнаРэспубліканскі аўтаматызаваны банк дадзеных “Кнігі Памяць” Рэспублікі Беларусь толькі за 9 месяцаў цякучага года папоўніўся інфармацыяй на 395 чалавек, якія загінулі пры вызваленні раёна.

—Зрабіць удалося многа: сабраць і ўдакладніць прозвішчы, звесткі біяграфій, прасачыць трагічны шлях некаторых людзей. Аднак спіс імён няпоўны і далёкі да завяршэння, асабліва ў такіх раёнах Віцебшчыны, як Лепельскі, Глыбоцкі, Браслаўскі і г.д. У 2014 годзе мы будзем адзначаць 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 2015 — 70 год Вялікай Перамогі. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб да гэтых дат на нашай зямлі не засталося безымянных магіл, каб былі названы імёны ўсіх герояў, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, — падкрэсліў Генадзь Андрэевіч Герасімовіч.

Аб тым, што органы дзяржаўнага кіравання павінны каардынаваць пошуковую работу па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Віцебскай вобласці, гаварыў Міхаіл Аляксандравіч Ляшчынскі, член прэзідыума абласнога савета ветэранаў.

—Мы павінны працаваць у адной запрэжцы з мясцовымі школамі, грамадскімі арганізацыямі, сельвыканкамамі, — гаварыў М.А.Ляшчынскі. — Сёння рассакрэчаны розныя архівы, якія ўтрымліваюць мора інфармацыі і звестак аб тых, хто ваяваў і загінуў смерцю герояў за вызваленне Віцебшчыны. Да вашых паслуг інтэрнэт, з дапамогай камп’ютарнага забеспячэння інфармацыю прасцей апрацоўваць і правяраць. Мясцовыя ўлады павінны курыраваць усю пошукавую работу.

Аб арганізацыі пошукавай работы па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Віцебскай вобласці з дапамогай камп’ютарнага забеспячэння ўдзельнікам занальнага семінара апавядала Ларыса Навумаўна Бруева, кіраўнік Віцебскага рэгіянальнага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання “Памяць”, старшыня камісіі савета ветэранаў па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, прысвечаных пошукавай рабоце, якой гэта жанчына прысвяціла не адзін год свайго жыцця.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

У час практычных заняткаў, якія праходзілі ў сярэдняй школе № 1 г.Дуброўна, Ларыса Навумаўна навучыла ўдзельнікаў семінара таму, як працаваць з аўтаматызаваным банкам дадзеных кнігі “Памяць” з мэтай выяўлення і лакалізацыі няўлічаных воінскіх пахаванняў, устанаўлення імён і лёсаў загінуўшых абаронцаў і ахвяр вайны ў Віцебскай вобласці.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Сумнымі шляхамі нашай гісторыі

Удзельнікі семінара наведалі мемарыяльны комплекс “Рыленкі”, усклалі вянок, пабывалі ў капліцы, узведзенай на сродкі ўдзячных нашчадкаў украінскага воіна — лейтэнанта Мікалая Серыкава, усклалі вянок да падножжа помніка ў гонар абаронцаў Айчыны, за якую тыя аддалі свае жыцці ў 1943-1944 гадах у вёсцы Буда, пабывалі ў Будскай сярэдняй школе-садзе, выхаванцы якой падрыхтавалі для іх змястоўны канцэрт на патрыятычную тэматыку.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

З думкамі аб будучым

Аб тым, якое значэнне мае ўвекавечванне памяці абаронцаў Айчыны для выхавання падрастаючага пакалення, гаварыла дырэктар Будскай школы-сада А.У.Зуйкова. У ліку мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў гэтай навучальнай установе, Алена Уладзіміраўна назвала ўрокі мужнасці, вахты Памяці, догляд за воінскімі пахаваннямі, складанне гістарычных хронік аб баявым шляху воінскіх і партызанскіх фарміраванняў, правядзенне краязнаўчых акцый ваенна-гістарычнай накіраванасці. Такі падыход забяспечвае пераемнасць пакаленняў ў пошукавым руху, садзейнічае захаванню яго традыцый.

Дубровно, зональный семинар Витебской области, поиск и увековечивание памяти защитников отечества и жертв войны, обмен опытом, ветераны

Такім чынам, з мэтай спасціжэння мінулага, духоўнага і маральнага прасвятлення ўсяго грамадства неабходна даносіць да сучаснай моладзі інфармацыю аб небывалых бедствах і разбурэннях, якія прынес фашысцкі акупацыйны рэжым нашаму народу. Для таго, каб захаваць памяць пакаленняў аб ахвярах і гераізме іх продкаў, трэба аб іх памятаць і пастаянна напамінаць. Інакш бяспамятства можа прывесці ўсіх нас да цяжкіх бедстваў.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *