Животновод Леонид Шляпик на работе от зари до темна уже 29 лет

Дубровно, животновод, сельское хозяйство, Шляпик, районная Доска Почета

Леанід Арцёмавіч Шляпік ужо шмат гадоў па праву лічыцца адным з лепшых жывёлаводаў раёна. Працуе ён на ферме вёскі Пішчыкі ААТ “Герой”. Даглядае цялят да шасцімесячнага ўзросту. Маладняк у яго групе расце як на дражджах. Сёлета кожны з яго гадаванцаў штосутачна прыбаўляў у вазе на 832 грамы. Гэта лепшы паказчык у раёне і на 75 грамаў вышэй, чым у мінулым годзе. Варта адзначыць, што і ў 2010 годзе прывагі жывёлы ў яго групе былі таксама самыя высокія ў раёне.

І такіх працоўных перамог на рахунку Леаніда Арцёмавіча Шляпіка амаль за 29 гадоў працы на пішчыкаўскай ферме, вялікая колькасць. У апошнія дзесяць гадоў Леанід Арцёмавіч штогод прыязджае на раённы злёт перадавікоў сельскай гаспадаркі ў ранзе пераможцы ці прызёра раённага спаборніцтва.

Вельмі важна не толькі стабільнасць яго працоўных вынікаў, але і тое, у якіх умовах ён іх дабіваецца. Справа ў тым, што вось ужо амаль тры дзесяткі гадоў ён працуе ў памяшканні, якое было пабудавана ў далёкія пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя і там няма ніякіх механізмаў для аблягчэння працы жывёлаводаў. Усе віды работ па абслугоўванню цялят даводзіцца выконваць уручную. Такіх прыметыўных памяшканняў, як у Пішчыках, няма нідзе ў раёне. Тым не менш, і ў такіх складаных умовах працы Леанід Арцёмавіч Шляпік з году ў год дабіваецца выдатных вынікаў працы.

Галоўны сакрэт яго працоўнага поспеху — адказнасць і сумленныя адносіны да сваёй працы. Ужо ў пяць гадзін раніцы Леанід Арцёмавіч на нагах. Хуценька ідзе на ферму. Запальвае кацёл для нагрэву вады, у якой пазней падагравае да неабходнай тэмпературы адгон, разлівае яго ў вёдры і ўручную разносіць цялятам, якіх у яго каля шасцідзесяці. Потым раздае сена, канцэнтраты, падвозіць і закідвае ў стойлы саламяны подсціл, цялятам старэйшых узростаў раздае сілас, поіць вадой. І ўсё ўручную. Хто яшчэ з сучасных жывёлаводаў захоча працаваць у такіх складаных умовах?

—Хоць памяшканне і прымітыўнае, але ў ім цяляты адчуваюць сябе намнога лепш, чым у сучасных жалезабетонных пабудовах, — гаворыць Леанід Арцёмавіч Шляпік.

— Адпачываюць яны на цёплым і мяккім саламяным подсціле. Сцены драўляныя, столь саламяная, мікраклімат ў памяшканні аптымальны для развіцця цялят. Кармоў удосталь, таму і растуць цяляты хутка і не хварэюць.

Я пацікавіўся ў жывёлавода, чаму ён не пераходзіць працаваць на іншую ферму, дзе многія працэсы па аблугоўванню жывёлы механізаваныя.

—Мне прапаноўвалі даглядаць жывёлу на волеўскай ферме. Але туды ездзіць далёка. Мне два гады засталося да выхаду на пенсію, не так і многа. Пасля майго ўходу гэта памяшканне пойдзе пад бульдозер. У такіх умовах тут ніхто не захоча працаваць, — з тугой у голасе гаворыць Леанід Арцёмавіч Шляпік.

Андрэй КВІР

Животновод Леонид Шляпик на работе от зари до темна уже 29 лет: 5 комментариев

  • 01.11.2011 в 11:47 дп
    Permalink

    Цудоўны фотаздымак… Ці, дакладней, чалавек на ім!
    Па праўдзе кажучы, захоплена!
    Шчырая ўсмешка, дабрыня ў вачах… Напэўна, менавіта такі вобраз і ўяўляеш сабе падчас чытання гэтага матэрыялу!
    Больш бы такіх фотаздымкаў, што гавораць самі за сабе, расказваюць гісторыю сваіх герояў…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.11.2011 в 11:56 дп
    Permalink

    Згодна, таварыш карэспандэнт))) Усё ў вашых таленавітых руках)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.11.2011 в 5:10 пп
    Permalink

    Без коментариев. Желаю самого главного,здоровья и всего самого наилучшего. …..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 29.07.2012 в 3:30 пп
    Permalink

    Я горжусь своим отцом!!!!!!! Хоть с детства его не видела я всегда мысленно с ним. здоровья долголетия отцу и деду!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.09.2014 в 7:08 пп
    Permalink

    служил вместе с шляпиком л.а.(1973-1975)вч43160.желаю ему здоровья,счастья.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *