«Покровская ярмарка» дарит шедевры лоскутного шитья

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

“Праду, праду ды й кудзеліцу, а галоўка баліць… ” – такімі мілагучнымі спевамі сустракалі гасцей “Пакроўскага кірмашу” жанчыны народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”. 21 кастрычніка ў выставачнай зале райвыканкама адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы майстроў народнага клуба “Дубрава” лапікавага шыцця і ручнога ткацтва. Тут былі прадстаўлены работы дыпламантаў абласнога свята-конкурсу “Здраўнёўская палітра – 2011”.

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

У адкрыцці выставы прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Святлана Валер’еўна Рыжанская. Яна павіншавала прысутных і выказала словы падзякі ўсім удзельнікам мерапрыемства, а таксама ўручыла дыпломы аўтарам, якія прынялі ўдзел у абласным конкурсе “Здраўнёўская палітра”, што прайшоў у Віцебску:

—Гэта было маштабнае культурнае мерапрыемства, удзел у якім прынялі 57 майстроў не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін. І вельмі прыемна адзначыць, што ў шэрагу гэтых канкурсантаў – чатыры дубровенскія майстры, работы якіх атрымалі ўзнагароды. Гэта Клаўдзія Рыгораўна Гарэлікава, Ірына Васільеўна Старавойтава, Святлана Мікалаеўна Дземянкова і Алена Аляксандраўна Угначова.

Іх рукадзелле па праву можна назваць непасільнай працай. Вось, для прыкладу, пакрывала Клаўдзіі Рыгораўны складаецца з 1150 лапікаў, і кожны з іх трэба апрацаваць, далучыць да адзінага цэлага. Дзякуй вам за гэту ювелірную працу, працвітання вам і вашаму таленту! — пажадала Святлана Валер’еўна.

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Таксама яна адзначыла маладых талентаў Ірыну Старавойтаву, Святлану Дземянкову. Гэтыя жанчыны імкнуцца не толькі захоўваць творчыя традыцыі нашых продкаў — яны даюць ім новае жыццё ў сваіх складаных работах, уносячы новыя элементы.

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

“Пакроўскі кірмаш” знаёміць шырокую аўдыторыю з традыцыямі нашай роднай зямлі, вяртае нас у мінулае, не дае забыць гісторыю роднага краю і нашых продкаў. Работы народных майстроў павінны зацікавіць шмат лю-дзей розных пакаленняў, бо сёння як ніколі актуальным з’яўляецца захаванне спадчыны. А тут на свае вочы вы можаце пабачыць працаёмкі працэс стварэння палатна, якім авалодала прафесіянальная ткачыха Алена Капытоўская, і атрымаць майстар-клас ад Святланы Дземянковай.

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

А калекцыя танцавальных касцюмаў “Весялушкі” пазнаёміць вас з тэхнікай лапікавага шыцця, у якой працавала Алена Угначова. Варта адзначыць, што ўпершыню на выставе для жыхароў нашага горада экспануюцца фонды рабочай групы па стварэнні музею.

Тут можна пабачыць адзін з брэндаў “Дняпроўскіх галасоў у Дуброўне” — лапікавы дыван сяброўства, які складаецца з творчых кавалачкаў краінудзельніц фестывалю. Тут жа выстаўлены апранутыя ў народныя строі лялькі “Дубравушка”, што ствараліся як майстрамі Дубровеншчыны, так і гасцямі святочнага фестывалю.

Дубровно, выставка народных мастеров, Дубрава, лоскутное шитье, Покровская ярмарка

Больш падрабязны агляд-экскурс па выставе для прысутных зрабіла кіраўнік народнага клуба “Дубрава” Вольга Сяргееўна Аляксеева:

—Скончыліся сельскагаспадарчыя работы на палях. Праваслаўны народ адзначыў Пакровы, і, як кажуць, зямля ўкрылася покрывам на зімні сон — для земляроба надышоў законны адпачынак. А ў майстроў, тым часам, пачалася творчая праца. Менавіта тады, у даўніну, у вольную хвіліну жанчыны сваімі рукамі стваралі прадметы, неабходныя ў быце, — ткалі палатно, шылі, перашывалі старую вопратку… Такім чынам і ўтварыўся цікавы від рамяства — лапікавае шыццё, з якім больш дэталёва вы можаце пазнаёміцца на нашым “Пакроўскім кірмашы”, — адзначыла Вольга Аляксеева.

Між іншым, сёння лапікавае шыццё актыўна развіваецца і набывае новыя рысы. У сучасным свеце гэта мастацтва атрымала назву “пэчворк” і набыло шырокую папулярнасць. Прыемна адзначыць, што лапікавае шыццё — гэта традыцыйны від рамяства, які з’яўляецца рэгіянальнай асаблівасцю Дубровеншчыны. Па ўзорах і тэхналогіях нашых продкаў майстры народнага клуба “Дубрава” выраблялі свае лапікавыя пакрывалы.

Так, лапік да лапіку, нітачка да нітачкі ўтварылася разнастайная палітра. Нібы апалыя восеньскія лісты, прыбіліся адзін да аднаго рознакаляровыя лапікі і, нанізаўшыся на павуцінку-нітачку, склаліся ў незвычайную складаную кампазіцыю. А старанныя майстры, якія, не шкадуючы часу, працавалі над гэтай карпатлівай работай, падзяліліся з намі вынікам сваіх старанняў. Таму не марнуйце часу — бярыце родных, сяброў і адпраўляйцеся на шчыры “Пакроўскі кірмаш” любавацца прыгажосцю, створанай залатымі жаночымі рукамі…

Ганна КАЦІКАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *